|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Хто такі Кастусь Астрожскі? История Беларуси: персоналии.Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460-1530) - адзін з сама славутых герояў беларускай гісторыі, вялікі абаронца Айчыны. Паходзіў з роду турава-пінскіх князёў, нашчадкі якіх з канца ХІV стагоддзя мелі галоўнай рэзідэнцыяй горад Астрог на Валыні. Вайсковую службу пачаў удзелам у барацьбе з крымскімі татарамі ды ў першай вайне Маскоўскай дзяржавы супраць Вялікага Княства Літоўскага. Як найбольш таленавіты вайсковы кіраўнік ва ўзросце 37 гадоў атрымаў чын гетмана найвышэйшага - галоўнага начальніка над войскам дзяржавы - і неўзабаве здабыў эўрапейскую славу. У змаганні з крымскімі татарамі і маскоўскімі заваёўнікамі Астрожскі не меў сабе роўных. Згодна з надпісам на ягоным надмагіллі, гетман 63 разы дамагаўся перамогі над імі. Асабліва слаўнай была перамога над амаль утрая большым маскоўскім войскам на рэчцы Крапіўне пад Воршай 8 верасня 1514 года. Удалым манеўрам вывеўшы маскоўцаў пад знішчальны агонь артылерыі, К.Астрожскі вымусіў іх ратавацца ўцёкамі. Старадаўная песня так апісвае гэтую падзею: Масква стала наракаці,
«Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала,
Слава Воршы ўжо нягорша.
Пра выдатную перамогу, якой Астрожскі фактычна ўратаваў краіну ад чужога панавання, даведалася ўся Эўропа. Ёй быў прысвечаны спецыяльны лісток навінаў, выпушчаны ў Нюрнбэргу ў 1514 годзе. Аршанская бітва ўвайшла ў эўрапейскія хрэстаматыі з ваеннай гісторыі як узор удалай тактыкі змагання з намнога перасяжнымі сіламі ворага, як прыклад вырашальнага ўплыву таленту і майстэрства вайсковага начальніка на вынік баталіі. Нястомна рупячыся пра належную абарону Вялікага Княства, найвышэйшы гетман не шкадаваў ні свайго жыцця, ні сродкаў ды на ўласныя грошы ставіў харугвы вершнікаў. У Эўропе Канстанціна Астрожскага называлі «Ромулам», «Сцыпіёнам», «другім Ганібалам», «князем, найбольш вартым светлай памяці». Гетманства гэтага «брата расейцаў па царкве, але іх страшнага ворага ў полі» стала ўзорам вайсковай чыннасці ў Вялікім Княстве. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.