ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Хто такі Язафат Кунцэвіч? История Беларуси: персоналии.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Язафат Кунцэвіч (1580-1623) - полацкі грэцка-каталіцкі (вуніяцкі) арцыбіскуп, які пасля сваёй пакутніцкай смерці быў залічаны да святых і глыбока шануецца братамі па веры.

Ён нарадзіўся ва Ўладзіміры-Валынскім на Ўкраіне ў сям'і выхадцаў з Беларусі. Пераняўшы ад бацькі-шаўца любасць да кнігаў, юнак прыехаў па навуку ў Вільню, дзе зрабіўся прыхаджанінам вуніяцкай Святатраецкай царквы і спяваў там у хоры. Віленскі мітрапаліт Іпат Пацей адправіў маладога здольнага верніка вучыцца ў Віленскую акадэмію, а потым сам пастрыг яго ў манахі.

Неўзабаве Язафат стаў архімандрытам кляштара Святой Тройцы і праславіўся як выдатны прапаведнік-красамоўца, за што непрыяцелі далі яму мянушку «душахват» - лавец душаў. За перавод ва ўлонне вуніяцкай царквы тысячаў віленчукоў Кунцэвіч быў узведзены ў біскупскі чын, а ў 1618 годзе атрымаў катэдру полацкага арцыбіскупа.

Уводзячы на беларускіх землях новую веру, уладыка Язафат, як кажуць факты, не шкадаваў ні сябе, ні іншых. Кунцэвічу супрацьстаялі аб'яднаныя ў брацтвы праваслаўныя месцічы, якіх падтрымлівала яшчэ шматлікая праваслаўная шляхта. Гэты канфлікт небяспечна абвастрыў канстанцінопальскі патрыярх, які ў 1620 годзе, вяртаючыся з Масквы праз нашу краіну, паставіў на ўжо занятыя вуніятамі епархіі праваслаўных епіскапаў.

Увосень 1623 года Кунцэвіч прыехаў у Віцебск, каб уціхамірыць места, развярэджанае сваім супернікам, праваслаўным архіепіскапам Мялетам Сматрыцкім, які адлучыў уладыку Язафата ад царквы. Гэта было яго апошняе падарожжа. 12 лістапада ўзброены натоўп змоўшчыкаў напаў на арцыбіскупаў дом каля царквы Багародзіцы. Як сведчаць судовыя дакументы, забойцы двума ўдарамі бердыша рассеклі ўладыку галаву, а потым «доўга нявечылі яго і пасля смерці». Цела Кунцэвіча скінулі з Прачысценскай гары, а затым, прывязаўшы да ног і шыі цяжкія камяні і насыпаўшы камення ў валасяніцу, утапілі ў Дзвіне.

Паданне сцвярджае, што ўладыку знайшлі па снопе святла, якое ішло проста з ракі. Парэшткі арцыбіскупа пасля ўрачыстага адпявання пахавалі ў Полацкім Сафійскім Саборы, але потым іх неаднаразова перазахоўвалі ў Беларусі і за яе межамі.

У 1867 годзе папа Пій ІХ абвясціў уладыку Язафата святым. Ад 1963 года ягоныя мошчы спачываюць у галоўным храме каталікоў свету - рымскім саборы св. Пятра ў алтары Васіля Вялікага.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.