ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі ў IX—XI стст.: гаспадарчае і грамадскае развіццё
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

1. У VIII—IX стст. на тэрыторыі Беларусі склалася не-калькі аб'яднанняў усходніх славян. Крывічы-палачанеўж- сяліліся па цячэнні Заходняй Дзвіны. Існуе літаратурная гіпо-тэза, што іх назва магла ўтварыцца ад слова «крэўныя», што значыць «блізкія па крыві». Крывічы ўзніклі ў выніку сла-вянізацыі балтаў — змяшэння прышлых славянскіх з мясцо-вымі балцкімі плямёнамі. Паўднёвымі суседзямі полацкіх крывічоў былі дрыгавічы, якія жылі паміж Прыпяццю і Дзвіной. Найбольш распаўсюджана думка, што іх назва па-ходзіць ад слова «дрыгва» — балота, пасярод якога яны і жылі, бо ў старажытнасці Прыпяцкае Палессе было амаль суцэль-ным вялізным балотам. Суседзямі дрыгавічоў былірадзімічы, якія пасяліліся на рацэ Сож. Усходнія славяне паступова ас-войвалі тэрыторыю Беларусі і да X ст. сталі яе асноўным на-сельніцтвам. Для абазначэння агульнасці ўсіх усходніх славян гісторыкі выкарыстоўваюць назву «старажытнаруская народнасць».

2. Асноўнымі заняткамі насельніцтва зямель Беларусі ў IX—XI стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Пры пад- сечна-агнявым тыпе земляробства высякалі лес, палілі пні, засявалі вызваленую з-пад лесу зямлю. У якасці ўгнаення выкарыстоўвалі попел, які ўтвараўся пасля палення пнёў. Апрацоўвалі зямлю бараной-сукаваткай, зробленай са ства- ладрэваз абсечанымі сукамі. Пры пераходзе да ворнага тыпу земляробства пачалі выкарыстоўваць драўляную саху з жа- лезнымі сашнікамі і драўлянае рала з жалезнымі нарогамі для яго. Распаўсюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі былі жыта, проса, пшаніца. Другарадную ролю адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва — збор мёду лясных пчол.

3. Пераход ад родавай да суседскай (сельскай) абшчы- ны быў звязаны з пераходам ад падсечна-агнявога да ворна га земляробства. Цяпер апрацоўваць зямлю з дапамогай сахі і рала і збіраць ураджай можна было сіламі адной невялікай сям'і. Людзі атрымалі магчымасць жыць асобнымі сем'ямі. У пошуках зручнай для земляробства і ўрадлівай глебы родзі- чы з адной сям'і пачалі пакідаць умацаваныя гарадзішчы і будаваць на новых землях неўмацаваныя паселішчы.

Насельніцтва ў паселішчах складала суседскія (сельскія) абшчыны.

Самастойныя сялянскія сем'і ўваходзілі ў суседскую абшчы-ну, якая называлася ў славян «вере». Гэтая назва паходзіць ад слова «вяроўка», якой адмяралі ўчастак зямлі, што належаў кожнаму члену абшчыны.

4. УIX—XI стст. ва ўсходніх славянзараджаўся феадаль- ны гаспадарчы уклад — спосаб вядзення гаспадаркі. Ён быў звязаны з узнікненнем маёмаснай няроўнасці сярод сялян- абшчыннікаў і расслаеннем іх на бедных і багатых. Зямля, якая раней знаходзілася ва ўладанні сельскай абшчыны, пас тупова пераходзіла ў прыватную ўласнасць абшчыннікаў. Таксама адбываліся гвалтоўны захоп зямлі родаплемянной знаццю і ператварэнне свабодных абшчыннікаў у залежных сялян.

Буйныя землеў ладальнікі захоплівалі абшчынныя землі і ператваралі іх у сваю ўласнасць — феод, які мог давацца ў карыстанне дружыннікам (воінам) феадала на час службы ў яго. Феадал (князь) — уладальнік пэўнай колькасці мясцо-вых зямель — разам са сваёй дружынай (войскам) збіраў з падуладнага насел ьніцтва Эаншг/ — натуральны падатак пра-дуктамі, які называўся палюддзем. Звычайна гэта адбывала-ся восенню, калі быў сабраны ўраджай. Дружыннікі князя (іх яшчэ называлі баярамі) маглі атрымаць ад яго права накарм-ленне — права збору даходаў з пэўнай тэрыторыі.

5. У X—XI стст. узнікаюць гарады. Прычынамі іх узнік-нення сталі: аддзяленне рамяства ад земляробства; засярод-жанне рамеснікаў у месцах, што былі набліжаны да крыніц неабходнай для іх заняткаў сыравіны; развіццё абмену пра-дуктамі земляробства на рэчы, што выраблялі рамеснікі. Га-рады ўзнікалі як цэнтры рамёстваў і гандлю ў тых месцах, дзе імі было зручна займацца — на скрыжаваннях рэк і дарог. Нездарма некаторыя гарады атрымалі назвы ад рэк, на якіх былі заснаваны, напрыклад, Полацк ад ракі Палаты, Віцебск ад ракі Віцьбы. Немалаважную ролю ва ўзнікненні гарадоў адыгрывала неабходнасць абароны ад ворагу. Таму гарады будаваліся на натуральных прыродных умацаваннях — узвышшах і пагорках.

Самым старажытным беларускім горадам з'яўляецца Полацк. Ён упершыню згадваецца ў летапісе пад 862 г. Усяго ў сярэднявечных пісьмовых крыніцах называецца больш за 30 гарадоў на тэрыторыі Беларусі.

Горад складаўся з некалькіх частак. Цэнтр горада, умаца-ваны валамі, равамі, сценамі, называўся дзядзінцам. Па-селішча рамеснікаў і гандляроў, што ўзнікала каля ўмацава-нага цэнтра, называлася пасадам. Звычайна каля дзядзінца на беразе ракі размяшчаўся рынок, або торг.

Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі ў гарадах былі кавальства — выраб металічных прылад працы, зброі; ган-чарства — выраб глінянага посуду; гарбарства — апрацоўка скур; бондарства — выраб бочак; прадзіва і ткацтва — выраб адзення.

Важную ролю ў гарадах адыгрываў гандаль. Цераз тэры-торыю Беларусі праходзіў вялікі водны шлях «з варагаў у грэкі», які злучаў Балтыйскае (Варажскае) і Чорнае (Рускае) моры праз рэкі Заходнюю Дзвіну і Дняпро. Паміж гэтымі рэ-камі ў раёне сучасных Оршы і Віцебска былі наладжаны суха-путныя шляхі зносін — волакі, на якіх судны перацягвалі ад ракі да ракі па зямлі, падкладваючы пад іх бярвенне.



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.