|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Полацкаекнястваў ІХ—XI стст. Княжацка-вечавы лад Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. У пісьмовых крыніцах дзяржаўнае ўтварэнне
Полацкае княства вядома пад назвай «зямля». Ято цэнтрам
з'яў-ляўся горад Полацк, які згадваецца ў летапісе «Аповесць міну-лых
гадоў» пад 862 г. Горад знаходзіўся на рацэ Заходняя Дзвіна, якая
была часткай найважнейшага гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі».
Выгаднае геаграфічнае становішча спрыяла хуткаму росту Полацка
і ператварэнню яго ў буйны цэнтр гандлю і рамёстваў.
Першым гістарычна вядомым полацкім князем быўРаг-валод.
У 60—70-х гг. X ст. Полацку як магчымаму саюзніку надавалася
важнае значэнне ў саперніцтве паміж Кіевам і Ноўгарадам, што таксама
знаходзіліся на шляху «з варагаў у грэкі». Рагвалод даў згоду на
шлюб сваёй дачкі Рагнеды з болын моцным кіеўскім князем Яраполкам.
Наўгародскаму князю Уладзіміру, які таксама прасіў рукі
дачкі полацкага князя, было адмоўлена. Адмова абразіла Уладзіміра.
Ён ад-помсціў полацкай княжацкай сям'і. Полацк быў узяты і спалены
яго войскамі. Рагвалод разам з двума сынамі забіты. Рагнеда прымусова
стала жонкай Уладзіміра. Гэта падзея ад-былася каля 980 г.
У далейшым Уладзімір забіў свайго брата Ярапол
ка і стаў вялікім кіеўскім князем. 3 яго імем звязана прыняцце ў
988 г. і пашырэнне на землях усходніх славян новай рэлігіі —хрыс-ціянства.
Пры Уладзіміры дасягнула свайго найвышэйшага росквіту старажытнаруская
дзяржава ўсходніх славян Кіеў-ская Русь.
Уладзімір даў Рагнедзе новае імя Гарыслава.
Магчыма, Рагнеда, якая пражыла з Уладзімірам некалькі гадоў,
так і не даравала яму смерці бацькі і зрабіла замах на яго жыццё.
Ад-нак замах не ўдаўся, у выніку Рагнеду па тагачасных законах павінны
былі забіць. Маці абараніў з дзіцячым мячом у руках малалетні сын
Ізяслаў, які сказаў Уладзіміру: «Бацька! Ты тут не адзін!»
Уражаны паводзінамі сына, Уладзімір за-гадаў выслаць Рагнеду
з сынам у Полацкую зямлю. Тут для яе быў пабудаваны горад, названы
імем сына — Ізяслаўль. Рагнеда пастрыглася (па іншых меркаваннях,
была пастры-жана) у манашкі пад імем Анастасія. Яна засталася
вядомай у гісторыі як князёўна з трыма імёнамі і адна з першых мана-шак
сярод усходніх славян.
Пры жыцці Рагнеды жыхары Полацка запрасілі Ізяслава
на княжанне. Ён вядомы ў гісторыі як князь-кніжнік, які ве-даў
і пашыраў пісьменства разам з хрысціянствам у Полацку. Яго пячатка
з надпісам з'яўляецца адным з найболый ста-ражытных помнікаў
пісьменства на беларускіх землях. Князь Ізяслаў памёр у маладым
узросце ў 1001 г., на год перажыў-шы сваю маці.
2. Узмацненне Полацкага княстваадбылося
ў XI ст. пры сыне Ізяслава, полацкім князю Брачыславе. Ён
са сваім вой скам захапіў волакі, што злучалі рэкі Заходнюю Дзвіну
і Дняпро на шляху «з варагаў у грэкі» і належалі Ноўгараду.
Яны дазвалялі з дапамогай бярвення правесці («права- лачы») судны
і такім чынам прайсці ад Балтыйскага (Ва- ражскага) да Чорнага (Рускага)
мора. Аднак войска Бра- чыслава было разбіта яго дзядзькам — кіеўскім
князем Яраславам Мудрым. Той хацеў сам кантраляваць шлях «з варагаў
у грэкі» і збіраць даніну з купцоў. Таму перамога Брачыслава над
Ноўгарадам яму была не даспадобы. Аб кня- жанні Брачыслава нагадвае
назва сучаснага горада Бра- слаў, пабудаванага па яго загадзе.
Легендамі авеяна імя сына Брачыслава — полацкага
князя Усяслава, якога празвалі Чарадзеем. Ён быццам
бы на-радзіўся ад чараўніцтва. Невядомы аўтар «Слова аб паходзе
Ігаравым» параўноўвае князя Усяслава з ваўкалакам (пярэваратнем).
Больш за 50 гадоў, з 1044 па 1101 г., князь кіраваў Полацкай зямлёй,
якая дасягнула найвышэйшага ўздыму.
Усяслаў, пашыраючы сваю ўладу, імкнуўся захапіць
землі і гарады па-за межамі Полацкага княства. Не здолеўшы ўзяць
Пскоў, ён захапіў і абрабаваў Ноўгарад. У адказ на дзеянні Усяслава
трое сыноў кіеўскага князя Яраслава Мудрага напал! на пагранічны
горад Полацкай зямлі — Менск (цяпе-рашні Мінск). Горад быў спалены,
а яго жыхары — меняне — узяты ў палон.
3. Спосаб дзяржаўнага кіравання ў Полацкай зямлі
ўяў- ляў сабой княжацка-вечавы лад. Улада князя спалучалася
з існаваннем веча — агульнага сходу дарослых мужчын, які
мог здымаць і прызначаць князя. Назва «веча», верагодна, па- ходзіць
ад таго, што на сходзе вялі гаворкі («вяшчалі») аб важных грамадскіх
справах. На сход гараджан заклікаў гук звона, а рашэнне прымалася
па сіле крыку тых, хто яго пад- трымліваў.
У абавязкі князя ўваходзілі арганізацыя і камандаванне
войскам, збор даніны з насельніцтва. Войска ў Полацку складал ася
з дружыны — спецыяльна абучанага ваеннай справе ўзброенага
атрада людзей і народнагааяаячзння, якое скла-далася з гараджан
і называлася «палком».
Ва ўсходнеславянскіх землях дзейнічалі законы,
якія на-зываліся «праўдамі». Найбольш вядомы сярод іх зборнік
«Рус-кая праўда», распрацаваны пры вялікім кіеўскім князю
Яра-славе Мудрым. Суд ажыццяўляў князь ці яго прадстаўнікі. Слушнасць
ці віна абвінавачванага вызначаліся звычайна на карысць князя праз
грашовыя штрафы або фізічныя па-каранні. Лічылася, што доказ віны
залежыць ад «суда божа-га». Так, напрыклад, калі ў абвінавачванага
заставаліся апёкі пасля трымання рукі над агнём, то гэта паказвала,
што ён сапраўды вінаваты.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|