ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Стварэнне беларускай дзяржаўнасці (снежань 1917 г. — ліпень 1920 г.)
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

і. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці было звязана першапачаткова з абвяшчэннем на нацыянальна -дэмакра-тычнай аснове Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), а затым з утварэннем на савецкай аснове Сацыялістычнай Са-вецкай Рэспублікі Беларусь.

Пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі ўскладнялася тым, што вышэйшы орган савецкай улады ў Беларусі — Абласны вы-канаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэ-путатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) адмоўна ставіўся да яго вырашэння. Яго кіраўніцтва (А. Мяснікоў і інш.) не лічыла беларусаў самастойнай нацыяй.

Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху распачалі падрыхтоўку да склікання Усебеларускагаз'езда, які адбыўся ў снежні 1917 г. у Мінску. Яго ўдзел ьнікі не прыйшлі да адной думкі. Адна частка дэлегатаў дабівалася абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а другая частка прапанавалааў -таномію ў складзе Савецкай Расіі. З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні органа краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатпаў. Аднак па-добны орган, які ўзнік у выніку кастрычніцкіх падзей 1917 г., ужо існаваў у Беларусі — гэта Аблвыкамзах. Стварыўшы свой орган краёвай улады, удзельнікі з'езда фактычна выказал іся супраць улады Аблвыкамзаха. Таму па рашэнні бальшавіц -кага кіраўніцтва з'езд пры дапамозе вайсковай сілы быў рас-пушчаны.

Удзельнікі Усебеларускага з'езда не прыпынілі распача-тай працы і ўтварылі Выканаўчы камітэт (Выканком) з'езда. Выканком ва ўмовах нямецкага наступления, калі кіраўнікі Аблвыкамзаха пакінулі Мінск, абвясціў сябе часо-вай уладай на тэрыторыі Беларусі. 9 сакавіка Выканком аб-вясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). Ён быў пе-ратвораны ў Раду БНР, якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР.

Дзеячы БНР (Jean i Антон Луцкевічы, ВацлаўЛастоўскі, Аркадзь Смоліч і інш.) апынуліся ў цяжкім становішчы, бо абвяшчэнне БНР адбылося ўжо ва ўмовах нямецкай акупа-цыі. Паўмовах Брэсцкагаміру, падпісанагаЗ сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, частка Беларусі была занята германскімі войскамі. Нямецкае кіраўніцтва, ня-гледзячы на прывітальную тэлеграму часткі дзеячаў БНР, не прызнала гэтай рэспублікі.

2. Пытанне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове вырашалася ў канцы 1918 г. на VI Паўночна-За-ходняй абласной канферэнцыі Расгйскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) — РКП(б), якая праходзіла ў Смален-ску. Яна 30 снежня 1918 г. абвясціла сябе Iз'ездам Камуніс-тычнайпартыі (бальшавікоў) Беларусі — КП(б)Б. 1 студзеня 1919 г. было абнародавана рашэнне з'езда пра абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Стар-шынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі стаў Зміцер Жылуновіч (ЦішкаГартны).

2—3 лютага 1919 г. на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў у Мінску была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. Таксама было прынята рашэнне пра аб'яднанне Беларусі і Літвы ў Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (ЛітБелССР). Яна была ўтворана як буферная дзяржава, тэ-рыторыя якой выкарыстоўвалася для адмежавання Савецкай Расіі ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю.

ЛітБелССРпраіснаваладажніўня 1919 г.,каліяетэрыто-рыя была захоплена польскімі войскамі ў час польска-савецкай вайны 1919—1920 гг. Пасля вызвалення войскамі Чырво-най Арміі тэрыторыі Беларусі 31 ліпеня 1920 г. была прыня-та Дэкларацыя аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Адбылося другое абвяшчэнне са-вецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі.



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.