|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Развіццё культуры на беларускіх землях у X—XIII ст.ст Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. Пашырэнне хрысціянскай веры на беларускіх
землях пачалося з X ст. У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў у Полацку
епархію — вялікую царкоўную акругу. Рагнеда і Ізяслаў сталі
першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве. Хрысціянства на працягу
некалькіх стагоддзяў распаўсюджвалася ў сапер- ніцтве з язычніцтвам
(мнагабожжам). 3 IX па XIII ст. яны існавалі разам, бо язычніцтва
мела глыбокія і старажытныя карані.
2. У Полацкім княстве развіваліся веды і
пісьменнасць. У XI ст. на Полацкай зямлі пачала асвойвацца кірылічная
азбука. Аб гэтым сведчылі, напрыклад, надпісы на Барыса- вых
камянях, знойдзеных у рэчышчы Заходняй Дзвіны, а так- сама надпіс
на Рагвалодавым камені каля Оршы. У Брэсце быў знойдзены драўляны
грэбень для расчэсвання валасоў з паслядоўна размешчанымі на ім
літарамі славянскага ал- фавіта. Выключную навуковую каштоўнасць
маюць берас- цяныя граматы — бярозавая кара з літарамі, надрапанымі
на ей: Такія граматы знойдзены археолагамі ў Віцебску і Мсціслаўлі.
У першай палове XI ст. пачалося летапісанне
— запіс па-дзей па гадах (летах) у храналагічнай паслядоўнасці.
У па-чатку XII ст. манахам Нестарам была створана «Аповесць мінулых
гадоў» — летапіс, які змяшчае, напрыклад, звесткі аб Рагвалодзе,
Рагнедзе, Ізяславе, Усяславе Чарадзеі, бітвё на Нямізе і іншых падзеях
з жыцця ўсходніх славян. Самой ранняй рукапіснай кнігай на
тэрыторыі Беларусі з'яўляецца створанае ў XI ст. Тураўскае евангелле,
упрыгожанае за-стаўкамі — вялікімі рознакаляровымі літарамі. Матэрыялам
для рукапісных кніг у той час служыў пергамент — спецы-яльна
вырабленая скура цялят. Вокладкай служылі дзве дошкі, абцягнутыя
скурай, а закрывалася кніга з дапамогай спражкі.
3. Распаўсюджванню пісьменнасці садзейнічалі
рэлігій- на-асветніцкія дзеячы XII ст. Свядомы жыццёвы выбар
зра- біла ў 12-гадовым узросце дачка полацкага князя Прадслава,
унучка знакамітага Усяслава Чарадзея. Даведаўшыся аб на- меры бацькі
заручыць яе з будучым мужам-княжычам, яна выбрала служэнне Богу
і тайна збегла з дому ў жаночы мана- стыр, дзе атрымала імя Ефрасітія.
Пазней яна заснавала жа ночы і мужчынскі манастыры, у якіх перапісваліся
царкоў- ныя кнігі. Справа гэта была ў той час вельмі цяжкай, на
перапісванне адной кнігі звычайна патрабавалася ўсё жыц- цё. Ефрасіння
стала першай вядомай нам жанчынай-кні- гапісцам. Ужо на схіле жыцця
Ефрасіння здзейсніла рэлі- гійны подзвіг — адправілася ў далёкае
і цяжкае падарожжа ў Святую зямлю — Іерусалім, дзе і памерла. Ефрасіння
Полац- кая — першая жанчына з усходніх славян, якую праваслаў- ная
царква абвясціла святой. Вернікі лічаць яе нябеснай за- ступніцай
беларускай зямлі і кожны год 5 чэрвеня адзначаюць дзень яе памяці.
Выдатным рэлігійным асветнікам XII ст. стаў тураўскі
епіскап Кірыла. Ён на пэўны час замураваўся ў невялічкай
манастырскай вежы (стаўпе, які меўнекалькі паверхаў) і жыў пустэльнікам
— у ізаляцыі ад іншых людзей. КірылаТураўскі не толькі чытаў
тут кнігі, але і пісаў «словы» — звароты да вернікаў, малітвы-споведзі,
аповесці-прытчы, якія маюць характар павучанняў. За красамоўства
Кірылу Тураўскага празвалі Залатавустам, які «паче всех воссіял
на Русі».
4. Выдатным помнікам мураванага дойлідства
(будын- кам, узведзеным з камянёў і цэглы, змацаваных растворам)
з'яўляецца пабудаваны ў сярэдзіне XI ст. у Полацку пры кня зю Усяславе
Чарадзею Сафійскі сабор. Слова «Сафія» азначае «Божая
мудрасць», якая, па ўяўленні вернікаў, кірава-ла Сусветам. Гэта
быў трэці храм такога тыпу, пабудаваны на землях усходніх славян
пасля Кіеўскай і Наўгародскай Сафій.
Пры будаўніцтве сабора выкарыстана плоская цэгла
— плінфа. Унутраная паверхня храма была аздоблена фрэс-камі
— роспісам вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. За сваю гісторыю
Полацкая Сафія некалькі разоў разбуралася, перабудоўвалася і дайшла
да нас у значна змененым выгля-дзе. На працягу XII ст. у Полацку
было ўзведзена дзесяць мураваных аднакупальных культавых пабудоў.
Адной з іх стала Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная
па замове Ефрасінні Полацкай дойлідам /ашшл* (Іванам) за 30 тыдняў.
У гэтай царкве захоўваюцца сёння мошчы (астанкі) святой Ефрасінні
Полацкай.
Захавалася Барыса-Глебская (Каложская) цартсва,
пабудаваная ў XII ст. у Гродне. Сцены царквы ўпрыгожаны ўстаўкамі
з каляровага паліраванага каменю і керамічнымі пліткамі, якія ўтваралі
вызначаны малюнак. Асаблівасцю царквы з'яўляецца вялікая колькасць
галаснікоў — гліняных збаноў, умураваных у сцены для таго,
каб было добра чу-ваць малітву і голас святара.
Помнікам абарончага дойл ідства з'яўляецца пяціярусная,
вышынёй у 30 м, Камянецкая вежа, пабудаваная ў XIII ст. на
Брэстчыне з жоўтай і карычневай цэглы.
5. Шэдэдасшстаражытнага мастацтваз'яўляецца шасці-канцовы
крыж, зроблены ў тэхніцы перагародчатай эмалі майстрам Богшам
(у хрышчэнні Лазарам) на заказ Ефрасін-ні Полацкай у
1161 г. Крыж выраблены з кіпарысавага дрэ-ва. Яго паверхня абкладзена
залатымі, а бакі — сярэбранымі пласцінамі з выбітымі на іх надпісамі
кірыліцай. На залатых пласцінах змешчаны выявы святых, выкананыя
рознакаля-ровымі эмалямі. У крыжы знаходзіліся часцінкі дрэваз крыжа,
на якім быў распяты Ісус Хрыстос, мошчы святых. Крыж Ефрасінні Полацкай
лічыцца культурна-гістарычнай каш-тоўнасцю беларусаў.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|