ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Умацаванне велікакняжацкай улады ў першай палове XIV ст
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

1. Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) утварылася ў вышку пэўных прычын. Знешнепалітычныя прычыны былі звя-заны з неабходнасцю арганізацыі абароны супраць нямецкіх рыцараў-крыжакоў і мангола-татар. Унутрыпалітычныя прычыны вынікалі з неабходнасці пераадолець феадальную раздробленасць. Эканамшныя прычыны былі звязаны з аддзя-леннем рамяства ад сельскай гаспадаркі і развіццём гандлё-вых адносін паміж рознымі тэрыторыямі, што садзейнічала іх аб'яднанню.

2. Працэс утварэння ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне XIII ст. разам з узвышэннем Наваградскага княства. Гэтаму спрыялі яго аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татар-скай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю.

Асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак утварэнню ВКЛ, разгортваліся ў Верхнім і Сярэднім Панямонні — на тэры-торыі, якая ахоплівае сучасныя паўночна-заходнія землі Бе-ларусі (Гродзенская вобласць) і часткова ўсходнія землі су-часнай Літоўскай Рэспублікі. Удзяржаўнаўтваральныхпра- цэсах прынялі ўдзел усходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель і балцкае язычніцкае на-сельніцтва літоўскіх зямель. Згодна з меркаваннем нека-торых гісторыкаў, менавіта Наваградскае княства і яго мяс-цовае насельніцтва адыгралі важную ролю ў аб'яднанні бе-ларускіх зямель і ўтварэнні першапачатковага княства Літоў-скага. Таксама існуе думка аб тым, што вызначальную ролю ва ўтварэнні княства адыгралі літоўскія феадалы, якія за-хапілі беларускія землі.

Летапіс паведамляе пра Літву Міндоўга, аднаго з мясцо-вых балцкіх князёў, які вымушаны быў у выніку міжусобнай барацьбы накіравацца разам з рэшткамі сваёй дружыны з балцкай тэрыторыі ў суседні Наваградак. Тут гэты князь-язычнік прыняў хрысціянства і зрабіў горад сваёй рэзідэн-цыяй. У Наваградкуў 1253 г. адбылася каранацыя Міндоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржавы, якая пачалася з аб'яднан-ня літоўскіх (часткі балцкіх) і часткі беларускіх, у т. л. і нава-градскіх, зямель.

Пры вялікім князю Гедзімгнеў 1316—1341 гг. большая ча-стка сучасных беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Тэ-рыторыя ВКЛ павялічылася прыкладнаў 3 разы. Прыклад-на тры чвэрці насельніцтва гэтай дзяржавы да сярэдзіны XIV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу (беларускай народнасці).

3. Умацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вя-лікім князю Гедзіміне. У 1323 г. ён заснаваў сталую сталіцу дзяржавы ў Вільні (сённяшні Вільнюс — сталіца Літоўскай Рэспублікі). Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедзіміне было наступнае: «Не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны». Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ.

Пры Гедзіміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Ятотытул стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пад назвай «рускія» мелі-ся на ўвазе жыхары перш за ўсё беларускіх зямель — Віцеб-скай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У вынікудзяржаваатрымаланазву «Вялікае кня-ства Літоўскае і Рускае». Пад «Літвой» тады разумелася тэ-рыторыя Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Русею» — Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове XV ст.), калі была далучанаЖажш^ш — заходняя часткасу-часнай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае».



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.