|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў БССР у 1920-1930-я гг Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой
дзейнасць Ка-муністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б)
і ўра-да БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы
ў 1924-1929 гг.
Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры
— беларуская, руская, яўрэйская і польская. Адбываўся пера-вод навучання
ў школах пераважна на беларускую мову. Часці Чырвонай Арміі, што
размяшчаліся ў Беларусі, так-сама пераводзіліся на беларускую мову
і камплектаваліся беларусамі. Мовай справаводства, якой карысталіся
служа-чыя дзяржаўных органаў улады, стала пераважна беларуская.
Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай
мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская
дзяржаўная бібліятэка (ця пер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі
Беларусь). Пачало ся вылучэнне на адказную работу ў партыйныя і
савецкія орга ны ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г. зн. беларусаў.
Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць
па ўсеба-ковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрытыІнстытут
беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у
Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў гісторык Усевалас
Ігнатоўскі.
2. У гады беларусізацыі паспяхова развівалася
беларус- кае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага
рэ- жысёра Е. Міровіча адбывалася станаўленне Першага
бела рускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), цяпер вядомы як Нацыянальны
акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. У Віцеб- ску дзейнічаў Другі беларускі
дзяржаўны тэатр (БДТ-2), ця пер Нацыянальны акадэмічны драматычны
тэатр імя Якуба Коласа). Узнік незвычайны тэатр — Беларускі дзяржаўны
вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам Уладзіслава Га- лубка.
Значныя поспехі дасягнуты ў развіцці беларускай
літара-туры. У 20-я гг. апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сы-мон-музыка»,
у якіх Якуб Колас адлюстраваўжыццё, працу і духоўны свет простых
людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка яго трылогіі
«Наростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». Урад БССР прысвоіўЯкубу
Коласу і Янку Купалу ганаровыя званні народных паэтаў Беларусі.
У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне беларускага
савецкага кіно. У 1926 г. па матывах аповесці М. Чарота «Свінапас»
створаны першы беларускі мастацкі героіка-пат-рыятычны фільм аб
грамадзянскай вайне «Лясная быль». Яго рэжысёр Юрый Тарыч унёс
вялікі уклад у развіццё кінема-тографа. У 1928 г. у Ленінградзе
адкрылася кінастудыя мас-тацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939
г. у Мінску, з 1946 г. называецца «Беларусфільм»).
3. Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х—30-я
гг. атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была
ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае і абавяз- ковае
пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. Канец 20-х—30-я гг.
былі адзначаны буйнымі поспехамі ў культурным развіцці. Важнай падзеяй
у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай
дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 — Беларуская акадэмія музыкі).
Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета (цяпер —
Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны
акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь). У 1937—1938 гг. заснавана
Беларуская дзяржаўная філармо-нія. У 30-я гг. створаны вядомыя беларускія
оперы «У путчах Палесся»А Богатырева, «Кветка шчасця» А.
Туранкова, пер-шы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.
Беларускія мастакі В. Волкаў, Я. Зайцаў і
інш. стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным па-дзеям
і ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзян-скай вайны і мірнага
будаўніцтва.
Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча
га-рад оў. Па праектах архітэктара/. Лангбарда і з яго ўдзелам
у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы
Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве.
У галіне літаратуры і мастацтва ўлады праводзілі
ў жыццё прынцып сацыялістычнагарэалізму. Згодназ ім савецкі
чала-век стаў паказвацца як творца і гаспадар новага жыцця. Адлю-строўваліся
пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва.
У 30-я гг. у Беларусі ўсталёўваецца сталінскі
палітычны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел
у рэалізацыі палітыкі беларусізацыі, абвінавацілі ў «нацыя-нал-дэмакратызме»,
пад якім разумелася нібыта варожая савецкай уладзе дзейнасць з мэтай
аднаўлення капіталістыч-нага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў
культуры быў асуджаны за прыналежнасць да «Саюза вызвалення Бела-русі»
(СВБ) — арганізацыі, якой у сапраўднасці ніколі не існа-вала. Роля
кіраўніка СВБ адводзілася Я. Купалу, які пасля чарговага допыту
зрабіў спробу самагубства. Самагубствам скончыў сваё жыццё У. Ігнатоўскі.
Супярэчлівасць у развіцці культуры Беларусі праявілася ў палітыцы
абмежавання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларус-кага
правапісу, у выніку чаго беларуская мова была штучна набліжана да
рускай.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|