|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV—XV ст. Крэўская унія Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. Палітычнае развіццё ВКЛ было звязана
найперш з дзейнасцю вялікага князя Лльгерда ў 1345—1377 гг.
Ён вы- значыўся ў справе пашырэння меж ВКЛ. У выніку паспяхо- вай
бітвы на рацэ Сінія Воды ў 1363 г. была вызвалена ад татараў тэрыторыя
Украіны.
Тройчы Альгерд, які імкнуўся падпарадкаваць сабе
ўсходнеславянскія землі, рабіў паходы супраць Маскоўскага княства,
не жадаючы ўзмацнення маскоўскага князя Дзміт-рыя Іванавіча.
Пасля смерці Альгерда вялікім князем гтаў Ягайла.
Ён імкнуўся замацаваць сваю велікакняжацкую ўладу ў ВКЛ і разлічваў
на падтрымку з боку Польскага каралеўства. Знеш-няя небяспека з
боку крыжакоў таксама рабіла неабходным збліжэнне ВКЛ і Польшчы.
Самой Польшчы патрабавалася модная каралеўская ўлада. 14 жніўня
1385 г. у Крэўскім замку была заключана Крэўская унія — пагадненне
пра аб'яд-нанне ВКЛ і Польскага каралеўства на чале з адным валада-ром.
Адной з яго ўмоў стала патрабаванне буйных польскіх феадалаў, каб
вялікі князь літоўскі, 34-гадовы Ягайла, ажа-ніўся з дачкой польскага
караля 13-гадовай Ядвігай. У вышку шлюбу з Ядвігай Ягайла
далучыў да свайго велікакня-жацкага тытула яшчэ і пасаду польскага
караля. Ягайла прыняў каталіцтва і атрымаў пасля гэтага імя Уладзіслаў.
Ён выдаў прывілей — грамату (дзяржаўны дакумент), які
да-ваў дадатковыя правы і вольнасці феадалам каталіцкага ве-равызнання
і не распаўсюджваўся на праваслаўных феа-далаў. Ягайла, у адрозненне
ад свайго дзеда Гедзіміна, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай
у ВКЛ, што выклікала нездавальненне праваслаўнай часткі насель-ніцтва.
2. Княжанне Вітаўта ў 1392—1430 гг. было
звязана з імкненнем захаваць дзяржаўную самастойнасць ВКЛ пасля
заключэння Крэўскага пагаднення. На беларускіх земляx актыўна вялася
барацьба супраць акаталічвання, якое ажыц-цяўлялася пад кіраўніцтвам
Ягайлы. У такіх умовах яму цяж-ка было адначасова трымаць уладу
ў Польскім каралеўстве і захаваць яе за сабой у ВКЛ. Паміж Ягайлам
і Вітаўтам пача-лася міжусобная барацьба, якая завяршылася заключэннем
у 1392 г. Востраўскага пагаднення аб уладзе ў княстве. Ягайла
перадаваў яе ў ВКЛ Вітаўту, які стаў вялікім князем літоўскім.
У пачатку XV ст. улада ў ВКЛ стала практычна
нале-жаць Вітаўту. Пры ім ВКЛ стала адной з найбуйнейшых па сваёй
тэрыторыі дзяржаў у Еўропе, якая размяшчалася на абшарах ад Балтыйскага
да Чорнага мора.
У1430 г. вялікім князем літоўскім стаў малодшы
сын Аль-герда Свідрыгайла. Яго галоўнай апорай сталі феадалы
пра-васлаўнага веравызнання. Ён прыцягваў іх да дзяржаўна-га кіравання,
раздаваў ім замкі і пасады. Гэта выклікала нездавальненне феадалаў
ВКЛ, якіх падтрымалі буйныя польскія землеўласнікі. Дамовіўшыся
паміж сабой, яны аб-вясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча.
Адбыўся часовы раскол ВКЛ. Гэтапрывялоў 1432—1436 гг. давайны
за ўладу паміж прыхільнікамі Свідрыгайлы і Жыгімонта. Вайна скончылася
перамогай Жыгімонта, які стаў вялікім князем.
3. Дзяржаўны лад ВКЛ у час Гедзіміна,
Альгерда і Вітаў-та ўяўляў сабой неабмежаваную манархію —
уладу аднаго кіраўніка ў дзяржаве. Яго абавязкамі былі абарона краіны,
выданне законаў, ажыццяўленне дыпламатычных зносін з іншымі краінамі,
аб'яўленне вайны і заключэнне міру, распа-раджэнне дзяржаўнай
казной (грашовымі сродкамі), пры-значэнне на дзяржаўныя пасады.
У час княжання Казіміра Ягайлавіча і Аляксандра
Казімі-равіча ў канцы XV — пачатку XVI ст. улада вялікага князя
была абмежавана;?аЭай — спачатку толькі дарадчым, а потым заканадаўчым
і распарадчым органам дзяржаўнай улады ў ВКЛ. Рада паступова набыла
назву «паны-рада». У яе склад уваходзілі найбуйнейшыя феадалы-землеўласнікі,
якіх з кан-ца XIV ст. называлі «панамі», і вышэйшыя службовыя асо-бы.
Сярод іх былі канцлер — кіраўнік велікакняжацкай кан-цылярыі,
хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі; маршалак — старшыня
на пасяджэннях рады; падскарбі — загадчык дзяржаўнага скарбу
(фінансаў); гетман — начальнік войска і іншыя дзяржаўныя
чыноўнікі. Паны займалі вышэйшыя дзяр-жаўныя пасады, вырашалі пытанні
дзяржаўнага кіравання. «Паны-рада» адасобіліся ў самастойны ад вялікага
князя орган улады.
У канцы XV ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы
орган дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ — агульны (вальны) сойм, на пасяджэннях
якога, акрамя паноў-рады і службовых асоб, маглі прысутнічаць усе
феадалы ВКЛ, а пазней — па 2 дэпутаты ад кожнага павета. На соймах
вырашаліся пытанні аб вайне і міры, аб падатках і законах, аб выбранні
вялікага князя.
Такім чынам, ВКЛ пры Аляксандру Казіміравічу
пасту-пова ператвараецца ў саслоўна-прадстаўнічую манархію. Роля
паноў-рады і вальнага сойма ў дзяржаўным кіраванні ста-новіцца вышэйшай
за ролю вялікага князя. Ён заставаўся першай асобай у дзяржаве,
аднак ужо не быў самаўладцам і падпарадкоўваўся волі паноў-рады.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|