|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Гаспадарчае жыццё ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV - XV ст Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. У ВКЛ існавалі розныя саслоўі — групы насельніцтва,
якія мелі свае спадчынныя правы і абавязкі. Вырашальную ролю адыгрывалі
буйныя феадалы — землеўласнікі. У іх аса-бістай уласнасці знаходзіліся
прыватныя землі, якія можна было прадаваць, дарыць, абменьваць.
Колькасць такіх зямель пастаянна расла. Буйных землеўладальнікаў
называлі па-намі. Яны займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады,
уваходзілі ў склад паноў-рады. Самых буйных землеўладальнікаў су-часныя
гісторыкі называюць магнатамі. Большасць феада-лаў — сярэдніх
і дробных землеўладальнікаў — з XVI ст. сталі называцца шляхціцамі.
Вялікі князь быў найбуйнейшым уладальнікам дзяржаў-ных
зямель. Іх колькасць пашыралася ў выніку далучэння да ВКЛ новых
тэрыторый. Даходы ад гэтых зямель ішлі ў дзяр-жаўную казну, якой
распараджаўся таксама князь.
Самую вялікую частку насельніцтва складалі сяляне,
якія ў XIV—XV стст. з землеўласнікаў сталі землекарысталь-нікамі.
Сяляне падзяліліся напахожых (вольных) — тых, што мелі права
свабодна пераходзіць ад аднаго феадала да друго-га, і непахожых
(прыгонных) — тых, каму такі пераход заба-раняўся. У 1447 г.
вялікі князь Казімір выдаў прывілей, якім феадалам забяспечвалася,
у адрозненне ад сялян, валоданне зямлёй на правах поўнай уласнасці.
У 1468 г. быў складзены Судзебнік Казіміра — першы зборнік
законаў ВКЛ. Згодна з гэтым дакументам сяляне пазбаўляліся права
свабоднага пе-раходу ад аднаго феадала да другога, г. зн. яны прымацоўва-ліся
да зямлі, на якой жылі і якую апрацоўвалі. Выданне Су-дзебніка азначала
юрыдычнае афармленне запрыгоньвання сялян — страты сялянамі
свайго права ўласнасці на зямлю і ператварэння іх у залежных ад
феадала.
За карыстанне зямлёй феадала сяляне павінны былі
вы-конваць паншчыну — адпрацоўку пэўнай колькасці дзён на
зямлі феадала або плаціць чынш — грашовы падатак за карыстанне
зямельным надзелам. Сялян, якія аддавалі дзяк-ла — натуральную
даніну сельскагаспадарчымі прадуктамі за карыстанне зямлёй феадала,
— называлі даннікамі. З XV ст. яны плацілі чынш.
Акрамя таго, існаваў шэраг дадатковых павіннасцей:
та-локг — сумесныя сезонныя гаспадарчыя работы, якія выкон-валіся
ўсімі сялянамі разам, гвалты, цізгоны, — агульныя тэр-міновыя
работы (будаўніцтва дарог, мастоў і г. д.).
У XIV—XV стст. пэўную частку насельніцтва ВКЛ
скла-далі жыхары гарадоў. Карэнных вольных гараджан называлі мяшчанамі.
2. Стан гарадоў у XIV—XV стст. вызначаўся
тым, што каля 40% усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі, г. зн.
знаходзіліся ў прыватнай уласнасці феадалаў. Насельніцтва прыватных
гарадоў імкнулася пазбавіцца ад феадальнайза-лежнасці. Гэта праяўлялася
ў барацьбе жыхароў за пашы-рэнне сваіх правоў. 3 канца XIV ст. вялікія
князі, улічваючы імкненні гарадскіх жыхароў, сваімі граматамі сталі
дараваць гарадам магдэбургскае права, або права на самакіраванне
(яго назва паходзіць ад нямецкага горада Магдэбурга, які першы
ў гісторыі ў XIII ст. атрымаў такое права). Паводле гэтага права
гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свой орган
улады — магістрат і суд, а рамеснікі — свае рамесныя аб'яднанні.
Магістрат з'яўляўся выбарным органам гарадскога
са-макіравання. Ён складаўся з гарадской/?аЭы, якую выбіралі самі
гараджане, і лавы — органа па судовых справах (назва «лава»
паходзіць ад таго, што абвінавачваных садзілі ў час заслухоўвання
справы на звычайную лаву). Гзтыя органы самакіравання ўзначальвалі
адпаведна бурмістр і войт. Для магістрата ў гарадах
пазней пачалі ўзводзіцца спецыяль-ныя будынкі — ратушы з
гарадской вежай і гадзіннікам на ей.
Першым з гарадоў ВКЛ магдэбургскае права атрымаў
у 1387 г. горад Вільня. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі
Беларусі стаў у 1390 г. горад Берасце (цяперашні Брэст). Самы старажытны
горад Беларусі Полацк набыў магдэбургскае права ў 1498 г. Мінск
— сучасная сталіца Бела-русі — атрымаў права на самакіраванне ў
1499 г.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|