|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Культура Беларусі ў XIV—XV ст. ст Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. У XIV—XV стст. жыхары тэрыторыі Беларусіўжо
вылучалі сябе сярод іншых народаў, што знаходзіліся ў складзе
ВКЛ. Назва «русіны» адносілася да насельніцтва Падзвіння і Падняпроўя
(Віцебская, Магілёўская вобласці), а назва «ліцвіны» — да жыхароў
Верхняга Панямоння (Гродзенская вобласць), а больш позняя назва
«палешукі» — да тых, хто жыў на Палессі (Брэсцкая і Гомельская вобласці).
Пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ
пра-васлаўе было тут пануючай верай сярод мясцовых жыхароў.
Пасля заключэння Крэўскай уніі 1385 г. паміж ВКЛ і Польшчай праваслаўная
царква ў ВКЛ была пазбаўлена ўсіх ранейшых правоў. Ягайла ў абмен
на пасаду польскага караля прыняўкаталіцтва, імкнуўся зрабіць каталіцкую
царкву пануючай у ВКЛ і выдаў прывілей, які даваў дадатковыя
правы і вольнасці феадалам-католікам. Гэта выклікала абвастрэн-не
супярэчнасцей паміж феадаламі-католікамі і праваслаў-нымі феадаламі.
У сярэдзіне і другой палове XV ст. вялікія князі літоўскія Казімір
і Аляксандр пацвердзілі ўраўнаванне ў маёмасных правах праваслаўнай
і каталіцкай царквы. Такі крок быў выкліканы тым, што абсалютную
большасць ус-ходнеславянскага насельніцтва ў ВКЛ складалі ў XIV—
XV стст. праваслаўныя вернікі, у т. л. і сярод
феадалаў.
2. У сучасных гісторыкаў існуюць розныя версіі
наконт паходжання назвы «Белая Русь». Адны з іх звязваюць
наз- ву з геаграфічным фактарам: белы колер абазначаў усход. Другія
— з наступнымі асаблівасцямі: насельніцтва Беларусі насіла белае
палатнянае адзенне, мела светлыя валасы, белы колер твару. Трэція
— з рэлігійным становішчам: белая, зна- чыць, праваслаўная, «чыстая»,
у адрозненне ад язычніцтва («паганства»). Чацвёртыя — са знешнепалітычнымі
абста- вінамі: частка тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена
ні крыжакамі, ні татарамі, заставалася вольнай, свабоднай. Больш
верагоднай з'яўляецца думка, што назва «Белая Русь» азначала своеасаблівае
«прывілеяванае» становішча некато- рых усходніх зямель Беларусі
(Полацкай і Віцебскай) у скла- дзе ВКЛ.
3. Барацьба са знешняй пагрозай выклікалабудаўніцтва
цэлага шэрагу замкаў, якія маюць масіўны і суровы выгляд. Самым
старажытным і буйным з'яўляецца Навагрудскі за- мак, узвядзенне
якога адбывалася паэтапна, пачынаючы з X— XI стст. У першай палове
XIV ст. будуюцца замкі ў Лідзе і Крэве. Значным помнікам абарончай
архітэктуры з'яўляец- ца Гродзенскі замак.
У культавым будаўніцтве яскравым узорам гатычнага
абарончага храма з'яўляецца Троіцкі касцёл у в. Ішкалдзь (Баранавіцкі
раён), узведзены ў 1472 г.
Царква-крэпасць была ўзведзена ў канцы XV — пачатку
XVI ст. у в. Сынковічы (Зэльвенскі раён). Яна
выконвала ролю замка.
4. Прыкладамі жывапісу XIV—XV стст. з'яўляюцца
фрэскі і абразы. Праваслаўныя і каталіцкія саборы, княжац- кія палацы
і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі — роспісамі вадзянымі фарбамі
па свежай тынкоўцы.
Беларускія мастакі-жывапісцы стварылі ў гэты
час шмат абразоў, у т. л. адзін з першых, вядомых сёння твораў —
абраз «Маці Божая Замілаванне» з Маларыты.
5. Выдатнымі ўзорамі кніжнай справы з'яўляюцца
ру-капісныя Лаўрышаўскае і Друцкае евангеллі XIV ст., Жы-ровіцкае
евангелле XV ст., якія змяшчаюць мгніяцюры (невялікія малюнкі).
Вокладкі рукапісных кніг рабілі з до-шак, абцягвалі скурай і ўпрыгожвалі
выявамі, металічнымі пласцінкамі, каштоўнымі камянямі. Да вокладкі
звычайна прымацоўвалі зашчапкі, каб кнігу зручна было зашпіліць.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|