ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Францыск Скарына — усходнеславянскі, беларускі першадрукар, гуманіст і асветнік
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

1. У шэрагу прадстаўнікоў еўрапейскага Адраджэння дас- тойнае месца займае імя ўсходнеславянскага і беларускага гуманіста, першадрукара і асветніка, вучонага і пісьменніка, ураджэнца старажытнага Полацка Францыска Скарыны (каля 1490—1551 гг.). Першапачатковую адукацыю ён атры- маў, як мяркуюць гісторыкі, у Полацку і Вільні, затым у 16 га- доў скончыў Кракаўскі універсітэт.

Ф. Скарына двойчы стаў доктарам навук. Спачатку ён атрымаў у Кракаве ступень бакалаўра — першую вучоную ступень у сярэдневяковых еўрапейскіх універсітэтах. Затым у 1512 г. паспяхова здаў экстэрнам (без навучання) экзамен на званне доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце. Яго партрэт, створаны ў сярэдзіне XX ст., знаходзіцца ў мемары-яльнай зале сярод 40 партрэтаў знакамітых еўрапейскіх ву-чоных, штовыйшлі сасцен Падуанскагауніверсітэта. Ф. Скарына меў таксама ступень доктара вольных навук, якія вывучаліся ў заходнееўрапейскіх універсітэтах.

2. Кнігавыдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны спалучала вопыт еўрапейскага кнігадрукавання і традыцыі беларуска га мастацтва. 6 жніўня 1517 г. Ф. Скарына першы сярод ус- ходніх славян выдаў у чэшскім горадзе Празе друкаваную кнігу — Біблію. Ён зрабіў пераклад Бібліі на мову, набліжа- ную да беларускага пісьменства і зразумелую простаму лю ду. Значнасць таго, што зрабіў Ф. Скарына, заключаецца ў надрукаваных ім 20 кнігах Бібліі, яго прадмовах і пасляслоў- ях, змешчаных ў тэксце гравюрах — ілюстрацыях. Ф. Скары на тройчы надрукаваў у выдадзеных ім кнігах уласны парт рэт. Гэта адзіны выпадак за ўсю гісторыю выданняў Бібліі ва Усходняй Еўропе. На тытульным лісце Бібліі адлюстравана, яклічаць даследчыкі, выява пячаткі (герба) Скарыны як док тара медыцыны. Асноўны змест гэтай выявы «Сонейка маладзіковае» — атрыманне і перадача ведаў, фізічнае і ду- хоўнае лячэнне чалавека. Друкарская дзейнасць Ф. Скарыны працягвалася на тэрыторыі ВКЛ. У наладжанай ім у сталіцы ВКЛ Вільні дру-карні ў 1522 і 1525 гг. ён выдаў дзве кнігі: «Малую падарож-ную кніжку» і «Апостола».

Выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны з'яўляеццаз/шодёеьш подзвігам, бо не ўсе, у тым ліку і царква, разумелі яго асвет-ніцкую працу. Друкаваная Ф. Скарынам Біблія парушала правілы, што існавалі пры перапісванні царкоўных кніг, змяшчала тэксты ад самога выдаўца і нават гравюры з яго выявай. Галоўным злачынствам царква лічыла самастойны пераклад Бібліі, за што Скарыну маглі пакараць.

3. Погляды Ф. Скарыны сведчаць пра яго як гуманіста, асветніка, патрыёта. Гуманізм Ф. Скарыны ўяўляў сабой сіс-тэму поглядаў, якія найвышэйшай каштоўнасцю абвяшчалі самога чалавека і яго права на свабоднае развіццё, лічылі яго не «рабом божым», а творцам. Усе прадмовы і пасляслоўі ў Бібліі Ф. Скарыны, дзе ён раскрывав глыбокі сэнс біблейскіх паданняў, прасякнуты клопатам аб разумным упарадкаванні грамадства, выхаванні чалавека, усталяванні дастойнага жыцця на Зямлі.

Гуманіст Ф. Скарына пакінуў нам своймаральны запавет у наступных радках: «Закон прироженый в том наболей соблюдаем бывает: то чинити иным всем, что самому любо ест от иных всех, итого не чинити иным, чего сам не хощеши от иных имети... Сей закон прироженый ест в серци единого каж-ного человека». У тэкстах Бібліі асветнік Ф. Скарына паў-стае чалавекам, які садзейнічае пашырэнню пісьменнасці, ведаў. Аб гэтым сведчаць такія радкі: «Усялякаму чалавеку трэба чытаць, бо чытанне — люстра нашага жыцця, лекі для душы». Ф. Скарына — пачынальнік новага разумения пат-рыятызму: як любові і павагі да сваёй Бацькаўшчыны. 3 пат-рыятычных пазіцый успрымаюцца наступныя яго словы: «Понеже от прирождения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя, птици, летающие по воздуху, ведаюць гнёзда своя; рыбы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчёлы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають».



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.