|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Культура Беларусі ў XVI — першай палове XVII ст. Берасцейская царкоўная унія Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. Паслядоўнікам Ф. Скарыны лічаць Сымона
Буднага. Ён у 1562 г. у Нясвіжы выдаў першую на тэрыторыі Беларусі
друкаваную кнігу на старабеларускай літаратурнай мове пад назвай
«Катэхізіс». У 1564 г. у Маскве Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец
выдал! кнігу «Апостал», аднак з-за пераследу духавенства вы-мушаны
былі пераехаць у ВКЛ, дзе ў 1569 г. выдалі «Еван-гелле вучыцельнае».
Верагодна, у 1570 г. шляхціц Васіль Цяпінскі на ўласныя сродкі
выдаў на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах «Евангелле».
У 1588 г. у Віленскай друкарні, заснаванай П. Мсціслаўцам на сродкі
беларускіх друкароў братоў Мамонічаў, быў выдадзены Статут
ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове. У 1619 г. у мястэчку Еўе (тэ-рыторыя
сучаснай Літвы) была выдадзена граматыка Мя-леція Сматрыцкага,
якая на працягу XVII—XVIII стст. слу-жыла падручнікам па царкоўнаславянскай
мове для ўсяго ўсходнеславянскага насельніцтва. Дарэчы, па ей навучаўся
вялікі рускі вучоны МіхайлаЛаманосаў.
Прадстаўніком лацінамоўнай паэзіі стаў Мікола
Гусоў-скі — выхадзец з беларускай зямлі. Знаходзячыся ў Рьтме,
па замове папы рымскага ён стварыў на лацінскай мове сапраў-дны
«гімн Бацькаўшчыне» — сваю славутую паэму «Песня пра зубра», прысвечаную
апісанню сцэн палявання на зуб-роў у Белавежскай пушчы, а таксама
часам праўлення вялі-кага князя літоўскага Вітаўта.
2. Месца царквы ў ВКЛ доўгі час
вызначалася існаван-нем дзвюх плыняў хрысціянства. Праваслаўнай
веры пры-трымлівалася ў XVI ст. большасць усходнеславянскага
на-сельніцтва (беларусы, укратцы).Каталіцкая вера пашыра-лася
і паступова замацоўвала свае пазіцыі на беларускіх землях дзякуючы
палітыцы вялікіх князёў літоўскіх, якія пад-трымлівалі каталіцтва.
У 20—30-я гг. XVI ст. у ВКЛ усталя-валася рэлігійная талерантнасць
— верацярпімасць. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569
г. праваслаўная царква пачала страчваць сваё вядучае становішча
ў Беларусі. У кан-цы XVI — пачатку XVII ст. у ВКЛ у адказ на прапольска-каталіцкую
палітыку кіруючых колаў Рэчы Паспалітай узнік-лі брацтвы —
нацыянальна -рэлігійныя арганізацыі права-слаўнага, пераважна мяшчанскага,
насельніцтва. У брацкіх школах выкарыстоўваліся царкоўнаславянская
і старабела-руская мовы.
У сярэдзіне XVI ст. пачалі пранікаць на
беларускія землі ідэі Рэфармацыі. Яе прыхільнікі выступалі
за рэформу каталіцкай царквы, каб яна стала таннай для вернікаў,
за бога-служэнне на роднай мове, выказвалі пратэст супраць царквы
як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэн-стваў. Рэфармацыйны
рух у ВКЛ ахапіў толькі вышэйшыя колы грамадства — у першую чаргу
магнатаў. Яны далучыліся да Рэфармацыі з палітычным разлікам, бо
жадалі адасобіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць сваю самастойнасць
у кіраванні ВКЛ. Найбольш адметным прадстаўніком рэфар-мацыйнага
руху ў Беларусі, якога вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі ў
ВКЛ», стаў адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў вядомага магнацкага
роду канцлер ВКЛ Міка-лай Радзівіл Чорны.
Ва ўсіх краінах Еўропы ў другой палове XVI ст.
разгар-нуўся рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі — Контррэфармацыя
(слова «контр» азначае «супраць»). Яго галоўнымі праваднікамі
сталі езуіты — члены таварыства Ісуса Хрыста, якія праз пашырэнне
асветы імкнуліся замацаваць пазіцыі каталіцкай царквы.
Наступление каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася
ў заключэнні ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай уніі, якая аб'яднала
праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэ-ка-каталіцкую
(уніяцкую). Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы
Паспалітай вярхоўная ўлада бачыла магчымасць аб'яднаць усё насельніцтва
краіны з дапамогай адзінай рэлігіі — каталіцтва. Каталіцкія кіраўнікі
шляхам аб'яднання цэркваў марылі дамагчыся перамогі над права-слаўем
і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе.
Па ўмовах уніі праваслаўныя вернікі прызнавалі
кіраў-ніцтва уніяцкай царквой з боку папы рымскага, аднак за-хоўвалі
свае ранейшыя царкоўныя абрады, якія адрозніва-ліся ад каталіцкіх.
У канцы XVI — першым дзесяцігоддзі XVII ст. уніяцтва
як новая рэлігія нярэдка навязвалася гвалтоўна: прымусова закрываліся
праваслаўныя цэрквы і школы, ва уніяцкіх цэр-квах сталі выкарыстоўваць
польскую мову замест старабела-рускай. У выніку атрымалася, што
унія не аб'ядноўвала, а раз'ядноўвала насельніцтва ВКЛ. Тады кіруючыя
колы Рэчы Паспалітай спынілі жорсткі ўціск супраць праваслаўнай
царквы. Тэта садзейнічала пашырэнню уніяцтва на беларускіх землях.
Пад канец XVIII ст. каля 3/4 сельскага на-сельніцтва Беларусі былі
уніятамі.
3. Сістэма адукацыі на тэрыторыі Беларусі
ўключала па- чатковыя школы пры праваслаўных брацтвах і пратэстанцкіх
зборах; школы пры каталіцкіх ордэнах францысканцаў, бер- нардзінцаў,
аўгусцінцаў; езуіцкія калегіумы, а таксама пер шую ў ВКЛ і ўвогуле
ва Усходняй Еўропе вышэйшую наву- чальную ўстанову — Віленскую езуіцкую
акадэмію. Яна была створана на аснове рэарганізаванага езуіцкага
калегіума, што пачаў сваю дзейнасць у 1570 г.
4. Даўнія гістарычныя традыцыі замкавага будаўніцтва
былі выкарыстаны пры ўзвядзенні замкава-паркавага комп лексу
ў Міры. Сёння ў адноўленым будынку Мірскага замка размяшчаецца філіял
Нацыянальнага мастацкага музея. У 2000 г. па рашэнні ЮНЕСКА Мірскі
замак унесены ў спіс Сусветнай спадчыны. Узорам успрымання лепшых
трады- цый заходнееўрапейскай культуры стаў палацава-паркавы ансамбль
Радзівілаў у Нясвіжы.
Замкі, якія будаваліся раней як цэнтры абароны,
пачына-юць перабудоўвацца, галоўным чынам, у месцы пастаяннага жыхарства
магнатаў. Ім сталі ўласцівы раскоша ў афарм-ленні, пышнасць убранства.
Такія рысы набывае, напрык-лад, Гродзенскі замак, які перабудавалі
пры каралі Рэчы Пас-палітай Стафане Баторыі ў палац.
Пры будаўніцтве цэркваў і касцёлаў гэтага перыяду
пас-тупова выяўляюцца рысы архітэктурнага стылю барока, які
прыйшоў з Заходняй Еўропы. Першым архітэктурным по-мнікам гэтага
стылю з'яўляецца касцёл Божага Цела ў Ня-свіжы. Ён
пабудаваны на узор галоўнага храма езуітаў Іль Джэзу ў Рыме ў канцы
XVI ст. па праекце італьянскага архітэк-тара Яна Марыі Бернардоні,
які на працягу 13 гадоў праца-ваў у Нясвіжы. Вялікую плошчу
пад касцёлам займае фаміль-ная пахавальня князёў Радзівілаў — своеасаблівае
«царства мёртвых». На працягу некалькіх стагоддзяў тут хавалі ў
сар-кафагах гаспадароў Нясвіжскага палаца.
Пашырэнне рэфармацыйнага руху ў ВКЛ знайшло сваё
адлюстраванне ў будаўніцтве кальвінскіх збораў (цэркваў).
Першы кальвінскі збор з друкарняй быў адкрыты ў Брэсце дзякуючы
намаганням Мікалая Радзівіла Чорнага. Абавяз-ковым элементам такіх
пабудоў была вежа. У выяўленчым мастацтве з другой паловы XVI ст.
на беларускіх землях пачынае пашырацца партрэтны жанр. У
творах жывапісу знайшлі адлюстраванне вобразы прад- стаўнікоў знакамітых
магнацкіх родаў. Да ліку так званых сармацкіх (рыцарскіх) партрэтаў
належыць партрэт Юрыя Радзівіла, якога за вялікі рост і фізічную
сілу празвалі «літоў- скім Геркулесам». Цікавым з'яўляецца мемарыяльны
(зроб- лены у памяць) партрэт жонак магната Януша Радзівіла — Катажыны
і Марыі, створаны ў 1646 г. віленскім мастаком Іаганам Шрэтэрам.
5. Найбольш яскравым прыкладам развіцця тэатра
на землях Беларусі стала распаўсюджанне лялечнага тэатра — батлейкі.
Батлейка ўяўляла сабой скрыню з дошак у выгля- дзе хаткі ці
царквы, унутры якой паказваліся (вадзіліся на спецыяльных гарызантальных
рэйках) лялькі-персанажы з дрэва ці каляровай паперы. Пры езуіцкіх
калегіумах узнік- лі школьныя тэатры, дзе выкарыстоўваліся польская,
ста- рабеларуская, а таксама лацінская мова для яе трывалага вывучэння.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|