|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі y XVI-XVII ст Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. У XVI ст. у ВКЛ паступова ўсталёўваеццафальварко-
вая гаспадарка, прадукцыя якой прызначалася на продаж. Фальварак
— двор і гаспадарка землеўладальніка. Пераход да фальварковай гаспадаркі
быў звязаны з развіццём ганд- лю збожжам, які даваў феадалам усё
большы прыбытак.
У 1557 г. вялікім князем літоўскім і каралём
польскім Жыгімонтам II Аўгустам быў падпісаны дакумент пад на-звай
«Устава на валокі», які прадугледжваў правядзенне шэ-рагу мерапрыемстваў
у галіне сельскай гаспадаркі. Каб упа-радкаваць сялянскае землекарыстанне
і павіннасці сялян, была ўведзена адзіная стандартная мера зямельнай
пло-шчы — валока, роўная 21,36 га, з якой ад сялян патрабаваліся
аднолькавыя падаткі і павіннасці. Сялянскія гаспадаркі ат-рымалі
ў сярэднім адну валоку на дзве сям'і. Сярэдні сялянскі надзел складаў
прыблізна 10,6 га — паўвалокі. Лепшыя землі адышлі пад панскія фальваркі.
Вытворчасць у фальварковай гаспадарцы была заснава-на
на выкананні работ па апрацоўцы зямлі і зборы ўраджаю сялянамі.
Але зямля не належала сялянам. Магнаты і шляхта заканадаўча аформілі
сваё права на валоданне зямлёй. Сяляне вымушаны былі звяртацца да
шляхціца, каб той вы-дзеліў ім зямельны надзел. За карыстанне надзелам
селянін выконваў павіннасці. Галоўнымі з іх з'яўляліся паншчына
— адпрацоўка пэўнай колькасці дзён на тыдзень на зямлі феа-дала
(у XVI ст. яна павялічылася з 1 да 2, а ў XVII ст. склада-ла ўжо
3—4 дні на тыдзень) і чынш — грашовы падатак.
2. У XVI ст. адбываецца рост гарадоў і
гарадскога на- сельніцтва ВКЛ. У большасці тагачасных гарадоў пражыва-
ла ад 1,5 да 3 тыс. жыхароў. Значнымі цэнтрамі з насельніцт- вам
больш за 10 тыс. жыхароў былі Берасце, Магілёў, Пінск, Віцебск.
Практычна ўсе гарады ў XVI — першай палове XVII ст. атрымалі магдэбургскае
права — самакіраванне. Ада- собленыя часткі горада, якія знаходзіліся
пад уладай магната або царкоўнай установы, называліся юрыдыкамі.
Ha ix не распаўсюджвалася ўлада органа гарадскога самакіраван-ня
— магістрата. Кіруючыя пасады ў магістраце захопліва-ліся
прадстаўнікамі багатых гарадскіх вярхоў, якія пера-кладвалі асноўныя
падаткі на плечы простых гараджан. Магдэбургскае права мелі таксама
некаторыя мястэчкі — населения пункты пераходнага ад вёскі
да горада тьгау. Іх колькасць пастаянна павялічвалася.
У XVI ст. у беларускіх гарадах, лле ад
25 да 50% насель-ніцтвазаймалася рамяством, узнікаліг^эхг — арганізацыі
май-строў па разнастайных спецыяльнасцях. Рамеснік, які не ўваходзіў
у такую арганізацыю, не мог прадаваць сваю пра-дукцыю на мясцовым
рынку. Каб дасягнуць высокага звання майстра, трэба было спачатку
стаць яго вучнем, потым ча-ляднікам, здаць экзамен на званне майстра
— вырабіць шэ-дэўр (арыгінальную рэч, якую называлі «штукай»).
Замацаванне ў сельскай гаспадарцы фальваркаў,
прадук-цыя якіх прызначалася на продаж, садзейнічала развіццю гандлю.
У малых гарадах і мястэчках звычайна з вясны да пачатку восені ў
дні рэлігійных свят праходзілі кірмашы — адна-, двухдзённыя
таргі. Буйныя гарады з'яўляліся гандлё-вымі цэнтрамі. Купцы, якія
займаліся замежным гандлем, называліся гасцямі. Адсюль назва
буйных гандлёвых шля-хоў — гасцінцы. Яны ўяўлялі сабой дарогі,
абсаджаныя з абод-вух бакоў дрэвамі, захаваліся да цяперашняга часу.
3. У XVIII ст. цэхавая арганізацыя прамысловай
вытвор-часці пачынае саступаць месцамануфактурнай вытворчасці.
Мануфактурамі называлі прадпрыемствы, заснаваныя на ручной
працы і шырокім яе падзеле.
У адрозненне ад цэха на мануфактурах выкарыстоўвала-ся
наёмная праца (за пэўную плату на працягу пэўнага рабо-чага часу)
і існаваў яе падзел. Мануфактуры ўзнікалі най-перш у малых гарадах
і мястэчках, таму што ў буйных гарадах значную канкурэнцыю ім складалі
цэхі. Першыя мануфак-турыз'явШсяў 10—ЗО-xrr.XVHI ст. ГэтаНалібоцкаяіУрэц-
кая шкляныя мануфактуры. Урэцкая мануфактура стала першым прадпрыемствам
па вырабе люстэркаў ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Широкую вядомасць мелі
Слуцкая і Нясвіж-ская мануфактуры шаўковых паясоў, якія належалі
Радзівілам. Ткацкая мануфактура ў Карэлічах славілася сваімі вырабамі
— шпалерамі (бязворсавымі дыванамі), на якіх ад-люстроўваліся гістарычныя
падзеі, абрусамі, палатном для абіўкі сцен.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|