|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
і. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці
ААН азначаў выхад Беларусі на міжнародную арэну пасля Другой
сусвет-най вайны. У ходзе абмеркавання пытання аб пасляваенным уладкаванні
ўрад СССР прапанаваў прызнаць раўна-праўнымі членамі ААН Беларусь
і Украіну. Гэтым прызна-ваўся іх вялікі уклад у разгром фашызму,
панесеныя імі ў час вайны каласальныя людскія ахвяры і матэрыяльныя
страты. 27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска,
скліканая для заснавання А АН, прыняла ра-шэнне аб уключэнні БССР
і УССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі. Так БССР
упершыню ў гісторыі стала членам самай прэстыжнай арганізацыі, створанай
з мэтай пад-трымання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця дружалюб-ных
адносін паміж народамі.
Удзел у рабоце ААН дэлегацыі БССР меў фармальны
ха-рактар, бо яна фактычна з'яўлялася часткай дэлегацыі СССР, сумесна
з якой галасавала па ўсіх пытаннях, што абмяркоў-валіся ў ААН. Разам
з тым членства Беларусі ў складзе ААН адыгрывала станоўчую ролю.
Яно пашырала міжнародныя сувязі рэспублікі, садзейнічала набыццю
дыпламатычнай культуры. Практычнай карысцю ўваходжання БССР у ААН
для беларускага народа з'явілася атрыманне ад гэтай арга-нізацыі
дапамогі ў выглядзе паставак тавараў, машын і аб-сталявання ў найбольш
цяжкі пасляваенны час.
Дэлегацыя БССР удзельнічалаў абмеркаванні пытанняў,
якія выносіліся на штогадовыя сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У
прыватнасці, па прапанове БССР у 1946 г. была пры-нята рэзалюцыя
ААН «Аб выдачы і пакаранні ваенных зла-чынцаў». На Парыжскай мірнай
канферэнцыі ў гэтым жа го-дзе пры абмеркаванні тэрытарыяльных пытанняў
дэлегацыя БССР дабівалася справядлівага пасляваеннага ўладкаван-ня
Еўропы без усялякага прыніжэння годнасці асобных дзяр-жаў і народаў.
2. Беларусь выступае як раўнапраўны член сусветнага
супольніцтва, пачынаючы з абвяшчэння яе суверэнітэту 27 ліпеня
1990 г. Знаходзячыся ў складзе СССР, Беларусь праводзіла ўзгоднены
з цэнтральнымі органамі знешнепа-літычны курс. Пасля распаду СССР
пачаўся прынцыпова новы этап у міжнародным жыцці Беларуси Суверэнная
Рэспубліка Беларусь стала праводзіць самастойны знешне-палітычны
курс. Наша краіна з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам Парады
па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, членамМіжнароднага
валютнага фонду (МВФ), наладжвае ўзаемаадносіны з Еўрапейскім
эканамічным саюзам (ЕЭС).
На тэрыторыі БССР знаходзілася амаль 30% усіх
ядзер-ных боепрыпасаў СССР. Вялікая колькасць ядзернай зброі пагражала
не толькі былым праціўнікам СССР, але несла ў сабе экалагічную небяспеку
і для самой Беларусі. У «Дэкла-рацыі аб дзяржаўным суверэнітэце
БССР» 27 ліпеня 1990 г. было абвешчана, што Беларусь мае на
мэце зрабіць сваю тэ-рыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку
— нейтральнай дзяржавай, г. зн. дзяржавай, знешнепалітычны
курс якой ха-рактарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах. У
адпа-веднасці з гэтым знешнепалітычным курсам ядзерная зброя ў 1996
г. поўнасцю выведзена за межы нашай краіны. Беларусь стала першай
у свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмо-вілася ад валодання ядзернай
зброяй.
Беларусь разам з Расіяй і Украінай у снежні 1991
г. стала адной з краін-заснавальніц Садружнасці НезалежныхДзяр-жаў
(СНД). Вызначальным фактарам ва ўзаемаадносінах краін СНД стала
эканамічная інтэграцыя — узаемадзеянне і супрацоўніцтва.
Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага
ўзаемадзеяння з краінамі СНД, стварэнне ўмоў для паступо-вага ўваходжання
ў еўрапейскае супольніцтва і ўтварэнне агульнага рынку з Еўропай.
Асаблівая ўвага надаецца раз-віццю двухбаковых эканамічных і палітычных
адносін з Ра-сіяй. Вызначальным фактарам з'явілася стварэнне 2 краса-віка
1997 г. Союза Беларусі і Расіі.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|