|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. XX ст Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
і. Прамысловае развіццё БССР было звязана
з разгор-тваннем навукова-тпэхнічнайрэвалюцыі (НТР), якая
ахапіла развітыя краіны свету. НТР прадугледжвала ўкараненне ў вытворчасць
новых дасягненняў навукі і тэхнікі. Гэта абумовіла апераджальныя
тэмпы развіцця галін прамысло-васці, якія забяспечвалі тэхнічны
прагрэс усёй народнай гас-падаркі: машынабудавання і металаапрацоўкі,
хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыкі.
У другой палове 50-х — першай палове 60-х гг.
у БССР пабудаваны завод аўтаматычных ліній і ўпершыню ў СССР — завод
электронных вылічальных машын (ЭВМ) у Мінску. Пачаў дзейнічаць Полацкі
нафтаперапрацоўчы камбінат і ўведзены ў строй буйныя прадпрыемствы
хімічнай пра-мысловасці: Гомельскі суперфасфатны і Гродзенскі азотна-тукавы
заводы, Салігорскі калійны камбінат. Быў асвоены выпуск акучвальнага
трактара «Беларусь», лесавозных аўтамабіляў «МАЗ». Сышлі з канвеера
першыя 25-тонныя аў-тасамазвалы «БелАЗ» у Жодзіне. Выдаў першы пракат
Ма-гілёўскі металургічны завод. Пачаўся выпуск халадзіль-нікаўз
маркай «Мінск».
2. Развіццё сельскай гаспадаркі адбывалася
за кошт па-вышэння дзяржавай закупанных цэн на яе прадукцыю, пры-цягнення
да непасрэднага ўдзелу ў калгаснай вытворчасці калектываў прамысловых
прадпрыемстваў, навуковых і на-вучальных устаноў. Рабіліся спробы
павысіць зацікаўле-насць калгаснікаў у павышэнні прадукцыйнасці
сельска-гаспадарчай вытворчасці. Адным з прыкладаў дбайнага гаспадарання
стаў кал гас «Рассвет» у Кіраўскім раёне Ма-гілёўскай вобласці,
які ўзначальваў Кірыла Пракопавіч Арлоўскі. Ён быў адным
з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады грамадзянскай
і Вялікай Айчыннай войнаў, быў цяжка паранены. За мужнасць і гераізм
узнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза. У 1944 г. стаў старшынёй
калгаса. За дасягненне высокіх паказчыкаў у сельскагаспа-дарчай
вытворчасці удастоены звання Героя Сацыялістыч-най Працы.
Значную ролю ў развіцці сельскай гаспадаркі адыграла
перадача сельскагаспадарчай тэхнікі калгасам. У 1965 г. у сельскай
гаспадарцы Беларусі працавала ў 5 разоў больш трактароў, у 8 разоў
больш камбайнаў і аўтамабіляў, чым у 1950 г., а прадукцыя сельскай
гаспадаркі павялічылася на 70%.
Аднак дасягнуты ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі
аказаўся ніжэйшым за намечаны. Адной з прычын стала па-літыка ў
гады кіравання М. Хрушчова. Так, існаваў погляд, што коні як працоўная
сіла аджылі сваё, а на змену ім прый-шоў трактар. Таму коней пусцілі
пад нож. Склаліся адмоў-ныя адносіны да падсобнай сялянскай гаспадаркі.
Пачало-ся прымусовае насаджэнне кукурузы ў якасці галоўнай сельскагаспадарчай
культуры літаральна ва ўсіх раёнах БССР незалежна ад кліматычных
умоў. Тэта прывяло да ска-рачэння пасяўной плошчы традыцыйных для
Беларусі культур.
Размах набыла меліярацыя — асушэнне забалочаных
зя-мель. Але ў выніку парушэння тэхналогіі гэтае вельмі неаб-ходнае
для Беларускага Палесся мерапрыемства ператварыла ў шэрагу раёнаў
балоты ў крыніцы вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не
было.
3. Паказчыкам сацыяльна-эканамічнага развіцця
БССР стала паляшпэнне матэрыяльнага становішча працоўных. Былі
ўстаноўлены больш высокія мінімальныя ўзроўні зара-ботнай платы
і пенсій. Істотна павысілася аплата працы кал-гаснікаў,якіядагэтагапрацавалітолькізапрацадні.
3 1956 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці.
Сяляне атрымалі пашпарты і сталі адчуваць сябе паўна-праўнымі грамадзянамі
краіны. Шырока вялося жыллёвае будаўніцтва. Сталі хутка будаваць
5-павярховыя дамы з сілікатных блокаў, так званыяхрушчоўкі, паклаўшы
пачатак панэльнаму дом.абудаванню. Толькі за 10 гадоў — з 1956 па
1965 гг. — у БССР больш за 3 млн чалавек атрымалі жыллё. Але патрэбнасць
у жыллі так і не была задаволена.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|