|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Беларусь у вайне 1812 г Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. У чэрвені 1812 г. 600-тысячная армія французскага
імператара Наполеона Бонапарта ўступіла ў межы Расійскай
імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусь Першапачаткова
французскі бок планаваў разграміць рускія арміі ў прыгранічных баях,
спыніцца ў Вільні і вымусіць расійскага імператара Аляксандра
I пайсці на зак-лючэнне міру. Аднак гэты план не ажыццявіўся.
Рускія арміі (1-я — генералаМ. Барклая дэ Толі, штаб знаходзіўся
ў Вільні, 2-я — генералаЯ. Баграціёна, штаб — у Ваўкавыску),
адступіў-шы, аб'ядналіся пад Смаленскам. Разбіць іх на тэрыторыі
Беларусі не ўдалося.
У абарончых баях пад Полацкам вызначыўся адзін
з леп-шых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Я. Кульнёў, атрад
якога атрымаў перамогу над французскімі войскамі. Смярот-на паранены
ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі
ўзнагародамі, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страце.
Пад Магілёвам значныя сілы француз-скай арміі скаваў корпус генерала
М. Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учынак самога
генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў
у атаку.
Зразумеўшы, што план маланкавага разгрому расійскай
арміі праваліўся, Напалеон схіляўся да думкі закончыць бая-выя дзеянні
ў Віцебску і пачаць тут мірныя перагаворы з Аляксандрам I. Аднак
французская армія магла захаваць сваю баяздольнасць толькі рухаючыся
наперад. А наперадзе былі Барадзінская бітва ў жніўні 1812 г., захоп
Масквы і ад-ступленне з яе. Кіраўніцтва рускай арміяй у гэты час
ажыц-цяўляў фельдмаршал М. Кутузаў. Пад яго камандаваннем
пачалося выгнанне французскіх захопнікаў.
У час адступлення французскай арміі восенню 1812
г. бая-выя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. Ра-шаючая
бітва адбылася пад Барысавам каля вёскі Студзёнкі. Тут пры пераправе
цераз Бярэзіну на другі бераг трапіла толькі 1/10частка «Вялікай
арміі» Напалеона.
2. Становішча Беларусі ў час вайны характарызавалася
тым, што тут сутыкнуліся арміі дзвюх вялікіх дзяржаў. Польская і
апалячаная шляхта спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай
і Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Шляхціцы віталі прыход Напалеона
і паступалі на службу ў яго армію. Загадам Напалеона быў утвораны
Часо-выўрад ВКЛ, які займаўся, перш заўсё, забеспячэннем
французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы.
Войскі рускай арміі былі ўкамплектаваны рэкрутамі,
набранымі таксама і з беларускіх губерняў на 20-гадовы тэрмін
службы. Іх колькасць была значна большай у параў-нанні з тымі жыхарамі
Беларусі, што знаходзіліся ў складзе войскаў Напалеона.
У пачатку вайны сялянства Беларусі з прыходам
Напалеона звязвала надзею на вызваленне з-пад прыгону, бо ў суседняй
Полыдчы асабістая залежнасць сялян ад памешчы-каў была ім ліквідавана.
Аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне беларускіх сялян. А бясконцыярэквш^ш
(прыму-совае адабранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі) і рабаўніцтва
выклікалі масавае супраціўленне сялянства, а таксама гарадскіх жыхароў.
У такіх умовах у Беларусі раз-гарнуўся партызанскі рух. Асаблівую
актыўнасць у бараць-бе з французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі
Жарцы, што пад Полацкам. Некаторыя з іх былі ўзнагароджаны крыжамі
і медалямі.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|