ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Развіццё культуры ў БССР у другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. XX ст
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

1. Развіццё навукі было звязана з разгортваннем навуко- ва-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Вядучым навуковым цэнт- рам з'яўлялася Акадэмія навук Беларусі. Па некаторых на- прамках у навуковых распрацоўках былі дасягнуты вынікі, якія атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за яго мя- жой. Акадэмік М. Мацэпура за распрацоўку і ўкараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць высокаэфектыўнай тэхна- логіі механізацыі забалочаных зямель у 1962 г. стаў лаўрэа- там Ленінскай прэміі.

2. Паспяхова развівалася адукацыя. Калі да Кастрыч- ніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Беларусі выпускалася ў год прык- ладна адна кніга на 25 жыхароў, то ў 1958 г. у БССР было выпушчана прыкладна па дзве кнігі на аднаго чалавека. Гэта садзейнічала павелічэнню пісьменнага насельніцтва, якое склалаў1959г.99%.

. Буйным дасягненнем стала ўвядзенне ў рэспубліцы з 1959 г. абавязковай 8-гадовай школьнай адукацыі. Ствараліся сярэднія агульнаадукацыйныя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем, дзе вучні, разам з атрыман-нем адукацыі, рыхтаваліся да ўдзелу ў прадукцыйнай працы ў розных галінах гаспадаркі. Навучанне, якое ў шэрагу школ было раней асобным для хлопцаў і дзяўчат, зараз стала су-месным.

У пачатку 60-х гг. былі створаны прафесіянальна-тэхніч-ныя вучылішчы (ПТУ) — установы, якія рыхтавалі рабочых. Развівалася сістэма вышэйшай адукацыі. Буйнейшай вышэйшай навучальнай установай з'яўляўся Белдзяржуні-версітэт.

3. Павышэнне ролі літаратуры было звязана з праўдзі- вым адлюстраваннем тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Боль- шасць беларускіх пісьменнікаў, якія першымі пачыналі пісаць пра вайну, самі былі яе ўдзельнікамі. Яны ведалі не толькі героіка-патрыятычныя, але і іншыя бакі вайны. Шырокую вядомасць сваімі ваеннымі апавяданнямі «Жу- раўліны крык», «Алыіійская балада», «Трэцяя ракета» на- быў Васіль Быкаў.

У 1954 г. завяршыў работу над трылогіяй «На ростанях» Якуб Колас. Яго смерць у 1956 г. стала вялікай стратай для беларускай літаратуры.

У 60-я гг. вядучым жанрам стаў раман. Былі напісаны ра-малы «Людзі на балоце» з трылогіі Івана Мележа «Палеская хроніка», «Птушкі і гнёзды»Янкг Брыля і інш.

Важнай падзеяй у беларускай літаратуры з'явіўся выхад у 1965 г. рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». У ім узнаўляліся падзеі, звязаныя з выспяваннем паў-стання 1863—1864 гг.

4. Развіццё мастацтва было цесна звязана з літаратурай. Сярод твораў, што ўбачылі тэатральныя гледачы, атрымала вядомасць камедыя А. Макаёнка «Лявоніха на арбіце», якая на працягу многіх гадоў не сыходзіла са сцэны. Таксама доўгі час ішла опера «Калючая ружа» Юрыя Семянякі, пры- свечаная жыццю студэнцтва. Была пастаўлена опера Алеся Туранкова «Яснае світанне» аб уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР.

Шырокай папулярнасцю карысталіся фільмы кінастудыі «Беларусьфільм». На экранах з'явіліся вядомыя не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі мастацкія кінастужкі «Несцерка» ( «Зялёныя агні», «Міколка-паравоз», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Дзяўчынка шукае бацьку». Большасць гэтых кінафільмаў ставілася паводле твораў беларускіх аўтараў.



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.