ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. Крызіс феадальна-прыгонніцкага ладу
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

і. Стан сельскай гаспадаркі ў першай палове XIX ст. ха-рактарызаваўся існаваннем фальваркова -паншчыннай сістэмы і поўнай асабістай залежнасці сялян ад памешчыкаў. Уся прыдатная для апрацоўкі памешчыцкая зямля знахо-дзілася ў карыстанні сялян, якія за гэта выплачвалі памешчы-ку грашовы (чынш) ці натуральны аброк (даніна прадуктамі). У адрозненне ад еўрапейскай часткі Расіі большая частка сялян Беларусі паступова пераводзілася з аброку на паншчы-ну — апрацоўку памешчыцкай зямлі. У сярэдзіне XIX ст. ся-лянскім гаспадаркам, якія мелі надзел у адну волоку (мера плошчы, роўная 21,36 га), прызначалася 12 дзён паншчыны на тыдзень (па 6 дзён мужчынскай і жаночай). Такія ўмовы працы не стваралі ў сялян ніякай матэрыяльнай зацікаў-ленасці.

Пашыралася такая галіна, як вінакурэнне — перапрацоў-ка бульбы на гарэлку. Як тэхнічная сыравіна бульба на адной дзесяціне пры перапрацоўцы яе на гарэлку давала памешчы-кам прыкладна ў чатыры разы больш даходу, чым дзесяціна, засеяная жытам. Важнай крыніцай даходаў памешчыкаў стала лънаводства. 3 канца 30-х гг. XIX ст. у памешчыцкіх гас-падарках пачалі сеяць цукровыя буракі, якія на цукравар-ных заводах перапрацоўваліся на цукар.

Такім чынам, абазначылася гаспадарчая спецыялізацыя, звязаная з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны. Перапрацоўчыя прадпрыемствы (вінакурныя, цукраварныя, льнопрадзільныя і інш.) размяшчаліся ў сельскай мясцовасці, што набліжала іх да крыніц сельскагаспадарчай сыравіны. Аднак такіх прадпрымальніцкіх памешчыцкіх гаспадарак было няшмат.

2. Ва ўмовах разлажэння феадальна-прыгонніцкай сіс- тэмы царскі ўрад пайшоў на эканамічныя рэформы з мэтай прыстасавання існуючай сістэмы гаспадарчых адносін да патрэб рынку, а таксама павышэння дзяржаўных даходаў. Для гэтага прадугледжвалася спыніць працэс збяднення сялян-ства, павялічыць колькасць сялянскіх двароў, здольных вы-конваць павіннасці і плаціць падаткі на карысць дзяржавы, ліквідаваць самавольства памешчыкаў, якія арандавалі дзяр-жаўныя маёнткі. Ініцыятарам рэформы стаў прыхільнік абмежавання прыгоннага права, кіраўнік Міністэрства дзяр-жаўных маёмасцей граф П. Кісялёў. Рэформа была праве-дзена толькі сярод дзяржаўных сялян, якія складалі пятую частку ад усяго беларускага сялянства. Яна прадугледжвала правядзенне падрабязнага апісання ўсіх дзяржаўных маёнт-каў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча; спыненне здачы дзяржаўных зямель у арэнду; ліквідацыю фальваркаў і па-ступовы перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш.

Рэформа П. Кісялёва прывяла да пэўнага павелічэння на-дзелаў дзяржаўных сялян і змяншэння іх павіннасцей. Аднак прыгоннае права існавала па-ранейшаму і з'яўлялася свое-асаблівым небяспечным «парахавым склепам пад дзяр-жавай».

3. Развіццё прамысловасці ў першай палове XIX ст. у Беларусі звязана з пераходам ад рамеснай да фабрычнай вытворчасці. Уласнасць памешчыкаў на зямлю абумовіла тое, што прадпрыемствы фабрычнага тыпу былі заснаваны менавіта імі. Так, першыя суконныя фабрыкі належалі па-мешчыку Пуслоўскаму і былі пабудаваны ў мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні. На гэтых фабрыках ужываліся паравыя рухавікі, што лічыцца прыкметай пераходу ад ручной да машыннай працы.

Пасля вайны 1812 г. назіраўся хуткі рост гарадоў і іх на-сельніцтва. Тлумачыўся ён не столькі эканамічнымі факта-рамі, колькі існаваннем мяжы яўрэйскай аселасці і перася-леннем у гарады яўрэяў з вёсак і памешчыцкіх маёнткаў. Важную ролю ў Беларусі адыгрывалі мястэчкі — населения пункты пераходнага ад вёскі да горада тыпу. Размяшча-лася ў мястэчках, як правіла, памешчыцкая прамысловасць. Тут засяроджвалася яўрэйскае насельніцтва, якое займалася рамяством і дробным гандлем.

Дасярэдзіны XIX ст. істотную ролю ў таварна-грашовых адносінах адыгрывалі кірмашы. Яны праводзіліся ў мястэчках і гарадах у пэўныя дні, звязаныя з царкоўнымі святамі. 3 цягам часу ў гарадах і больш значных мястэчках усё шырэй развіваўся пастаянны гандаль у крамах і магазінах.



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.