|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаўу Беларусі Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. Прычыны адмены прыгоннага права заключаліся
ў тым, што існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін абумовіла адсталасць
краіны. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі выяўляліся ў адсутнасці
ўласнасці сялян на зямлю і ўвогуле адсутнасці іх асабістай свабоды.
Паступова ў расійскага імпе-ратара Аляксандра II і сярод членаў
урада выспявала думка правесці рэформу сельскай гаспадаркі «зверху»,
не чакаю-чы, пакуль «знізу» гэта пытанне будзе вырашана шляхам сялянскага
бунту. Пры гэтым прадугледжвалася захаваць права ўласнасці дваран-памешчыкаў
на зямлю, а сялянам даць асабістую свабоду, але без надзялення іх
зямлёй.
2. Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян ад
прыгоннай залежнасці былі вызначаны ў падпісаным Аляксандрам II
19 лютага 1861 г. Маніфесце. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і
пэўныя грамадзянскія правы, якія карэнным чынам змянілі іх становішча.
Атрымаўшы асабістую свабоду, былыя памешчыцкія
сяляне не атрымалі зямлі. Зямля, якая спрадвеку карміла се-ляніна,
прызнавалася ўласнасцю памешчыкаў. Сяляне павінны былі выкупаць
зямлю па ўстаноўленай урадам знач-на завышанай цане.
Пры раздзеле зямлі памешчыкі пакінулі сабе самыя
леп-шыя ўчасткі, што прывяло р&йрраспалосіцы, калі памешчыц-кія
і сялянскія надзелы (палоскі) зямлі чаргаваліся паміж сабой у залежнасці
ад месца знаходжання ўрадлівай глебы.
Правілы выкупной аперацыі (выплаты сялянамі
грошай за зямельныя надзелы) былі аднолькавымі для ўсіх губерняў
Расіі. 20% неабходнай сумы сяляне плацілі непасрэдна па-мешчыку,
а астатнія 80% сумы памешчыкам давала дзяржа-ва. Сяляне былі абавязаны
на працягу 49 гадоў выплаціць дзяржаве гэтую суму, а таксама працэнты
за яе пазыку. Агуль-ныя сумы, якія сяляне вымушаны былі заплаціць
за зямлю, у 3 разы перавышалі яе рыначны кошт. Да зацвярджэння урадам
выкупной здзелкі паміж селянінам і памешчыкам (г. зн. да поўнага
выкупу зямлі селяніна) сяляне лічыліся часова-абавязанымі і
павінны былі за карыстанне надзелам зямлі, як і раней, адпрацоўваць
паншчыну або плаціць памешчыку чынш (грашовы аброк).
Сялянства Беларусі ў большасці сваёй не згадзілася
з прапанаванымі яму ўмовамі надзялення землёй. 3 мэтай прадухіліць
удзел нездаволеных сялян у паўстанні 1863 г. царскі ўрад вызваліў
сялянства на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы ад «часоваабавязанага
становішча». Акра-мя таго, на 20% зніжаліся выкупныя плацяжы. Такім
чынам, на тэрыторыі Беларусі былі ліквідаваны феадальныя ад-носіны.
3. У выніку аграрнай рэформы 1861
г. памешчыкі натэ- рыторыі Беларусі захавалі ў сваёй уласнасці больш
за пало- ву ўсіх зямель; прыкладна ў 2 разы больш, чым у іншых гу-
бернях еўрапейскай часткі Расіі. Сялянскія надзелы ў Беларусі складалі
толькі 1/3 усёй зямлі. Захоўвалася адпра- цовачная форма гаспадаркі,
характэрная для феадальнага ладу.
Разам з тым рэформа садзейнічала развіццю капіта-лістычных
адносін у сельскай гаспадарцы. Атрымаўшы аса-бістую свабоду, сяляне
станавіліся вольнанаёмнай рабочай сілай. Многія гаспадаркі,
якія выкарыстоўвалі наёмную пра-цу, набывалі прадпрымальніцкіхарактпар.
4. Лагічным працягам адмены прыгоннага права
стала правядзенне ўрадам Аляксандра II буржуазных рэформаў у
60—70-я гг. Земская рэформа прадугледжвала стварэнне
земстпваў — выбарных органаў для кіравання ў губернях і паветах
мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. На тэрыторыю Беларусі
закон аб земствах не распаўсюдж- ваўся ў сувязі з тым, што царскі
ўрад пасля паўстання 1863— 1864 гг. не давяраў мясцовым памешчыкам,
якія маглі ў большасці сваёй трапіць у земствы, калі б яны былі
створаны.
У выніку судовай рэформы суды сталі ўсесаслоўнымі,
калі ў адной судовай установе разглядаліся справы прадстаўнікоў
усіх саслоўяў, адкрытымі, пры якіх пасяджэнні суда праходзілі публічна,
і незалежнымі ад урада. Разгляд крымінальных спраў праводзіўся з
удзелам присяжныхзасядацеляў, якія не з'яўляліся прафесійнымі
юрыстамі, прымалі рашэнні згодна з дадзенай прысягай сумленна і
былі незалежныя ад прафе-сійных юрыстаў — суддзяў. У дапамогу падсудным
уводзілася пасада адвоката — абаронцы іх інтарэсаў, які ажыццяўляў
свае функцыі, як правіла, за пэўную плату. У Беларусі судовая рэформа
пачалася пазней, чым у расійскіх губернях, з увя-дзення ў паветах
міравых суддзяў, якія не выбіраліся ў сувязі з адсутнасцю
земстваў, а назначаліся міністрам юстыцыі.
Пазней, чым у Расіі, пачалася ў Беларусі і городская
рэ-форма. Згодна з ёй у гарадах ствараліся выбарныя органы гарадскога
самакіравання на аснове маёмаснага цэнзу. Гэта значыць, у
выбарах прымалі ўдзел толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія
валодалі маёмасцю (зямлёй, дамамі, прадпрыемствамі) на пэўную суму
грошай. Рабочыя і рамес-нікі, дробныя служачыя, інтэлігенцыя адхіляліся
ад удзелу ў выбарах, таму што не плацілі гарадскіх падаткаў. Акрамя
та-го, у гарадскіх думах абмяжоўвалася прадстаўніцтва яўрэй-скага
насельніцтва, якое складала большасць гарадскіх жы-хароў.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|