ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Культурнае жыццё ў БССР у другой палове 60-х — першайпалове 80-х гг. ХХ ст.
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

1. Развіццё навукі характарызавалася ўзнікненнем но вых распрацовак. Лаўрэатамі Ленінскай прэміі сталі акадэмік АН БССР М. Ельяшэвіч за навуковыя працы ў галіне фізічных навук і акадэмік У. Платонаў за работы ў галіне ма- тэматыкі. У хімічнай навуцы найбольш важнымі з'явіліся дасягненні ў галіне палімераў, якія сталі асновай для атры- мання пластмасы і сінтэтычных валокнаў. У біялагічнай на вуцы асаблівае значэнне мелі адкрыцці, звязаныя з гене- тыкай і геннай інжынерыяй, што знайшло прымяненне ў ства- рэнні новых сартоў сельскагаспадарчых раслін і парод жы- вёлы. Хуткімі тэмпамі адбывалася развіццё радыёэлектронікі і вылічальнай тэхнікі. Дзякуючы навуковым распрацоўкам і ўкараненню іх у вытворчасць на прадпрыемствах Беларусі сталі выпускацца станкі асабліва высокай дакладнасці.

Беларусы Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак сталі лёт-чыкамі-касманаўтамі СССР, унеслі непасрэдны уклад у асва-енне Космасу. Кожны з іх здзейсніў па тры касмічныя палёты.

2. Развіццё народнай адукацыі было звязана з перахо- дам у 1977 г. да ўсеагульнай 10-гадовай сярэдняй адукацыі. Гэта прывяло да хуткага росту адукацыйнага ўзроўню ас- ноўнай масы насельніцтва і ў першую чаргу моладзі. Існавалі сярэднія агульнаадукацыйныя працоўныя полгтэхнічныя шко лы з вытворчым навучаннем. Усе школы перайшлі на кабінетную сістэму, пашыралася выкарыстанне тэхнічных срод-каў навучання.

У 1985 г. у параўнанні з 1965 г. больш як у 3 разы павялі-чылася колькасць навучэнцаў прафесіянальна -тпэхнічныхву-чылішчаў. Яны перайшлі на падрыхтоўку кваліфікаваных рабочых з сярэдняй адукацыяй. Развівалася сістэма вышэй-шай адукацыі. К 1985 г. налічвалася 33 вышэйшыя навучаль-ныя ўстановы. Буйнейшай сярод іх з'яўляўся Белдзярж-універсітэт. Выпуск спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй павялічыўся ў рэспубл іцы з 1960 па 1985 г. бол ыл чым у 3 разы.

3. Развіццё літаратуры было звязана са з'яўленнем тво- раў, якія ва ўмовах «адлігі» не адпавядалі існуючаму ў той час прынцыпу партыйнасці. Падзеі вайны пісьменнікі пачалі разглядаць у кантэксце мінулага і бягучага часу. Такія змены знайшлі найбольш яркае адлюстраванне ў аповесці В. Быка- ва «Кар'ер». Пісьменнік пераканаўча даказаў: каб зразумець паводзіны чалавека на вайне, трэба ведаць пра яго жыццё у мірны час. Уклад В. Быкава ў беларускую літаратуру быў адзначаны званием Героя Сацыялістычнай Працы. Падзеі мінулай вайны асэнсоўваліся таксама ў «Хатынскай аповесці» Алеся Адамовіча.

Значна пашыралася літаратура, прысвечаная рэвалю-цыйнай тэматыцы. З'явіліся аповесці I. Шамякіна «Браня-поезд «Таварыш Ленін», «Лёс майго земляка» і інш. I. Ша-мякін у 1981 г. стаў Героем Сацыялістычнай Працы. Ён вядомы раманамі «Сэрца на далоні», «Вазьму твой боль».

Гістарычнай тэматыцы былі прысвечаны раманы У. Ка-раткевіча «Чорны замак Альшанскі», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха».

4. У беларускіммастацтвеДзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы быў удастоены К. Крапіва за фантастичную ка- медыю «Брама неўміручасці», пастаўленую тэатрам імя Янкі Купалы. У музыцы папулярнымі сталі опера Ю. Семянякі «Зорка Венера», прысвечаная М. Багдановічу, і опера Дз. Смольскага «Францыск Скарына», балеты Я. Глебава «Альпійская балада» паводле аповесці В. Быкава і «Курган» паводле паэмы Янкі Купалы.

У 70-я іт. з'явіўся шэраг беларускіх кінафільмаў, прысве-чаных ваеннай тэматыцы, у т. л. шматсерыйная тэлевізійная стужка «Руіны страляюць...» Беларускія майстры пяра пра-явілі вялікую зацікаўленасць у супрацоўніцтве з кінасту-дыяй і напісалі шэраг цікавых сцэнарыяў. Сярод іх — «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аповесці У. Караткевіча, «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой» паводле твораў А. Адамовіча, «Вазьму твой боль» паводле аднайменнага ра-манаі. Шамякіна. Шырокавядомай стала дзейнасць кінарэ-жысёра Віктара Турава, які экранізаваў раманы I. Мележа «Людзі набалоце» і «Подых навальніцы».

У беларускім выяўленчым мастацтве былі створаны кар-ціны, прысвечаныя тэме вайны, напрыклад, «Пакаранне смер-цю», «Віцебскія вароты», «Партизанская мадонна» Міхаіла Савіцкага. Ён стварыў серыю карцін «Лічбы насэрцы», пры-свечаную вязням фашысцкіх лагераў.

Сярод твораў манументальнага мастацтва асабліва вылу-чаюцца мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Курган Славы», «Брэсцкая крэпасць-герой», манумент у гонар маці-патрыёткі Н. Купрыянавай у г. Жодзіна і інш.



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.