|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Паўстанне 1863 г. у Беларусі. Погляды і дзейнасць К. Каліноўскага Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. Выспяванне паўстання было звязана з
абставінамі раз-віцця Беларусі ў другой палове XIX ст. Сялянства
Беларусі ў сваей болыдасці было нездаволена ўмовамі адмены пры-гоннага
права. 3 мэтай прадухілення іх удзелу ў паўстанні супраць самадзяржаўя,
што пачалося ў 1863 г. у Польшчы, царскі ўрад змяніў некаторыя палажэнні
рэформы 1861 г. і скасаваў часоваабавязанае становішча сялян. Былі
паменша-ны на 20% выкупныя плацяжы. Гэта паўплывала на ўдзел сялянства
ў паўстанні. Сярод паўстанцаў налічвалася толькі 18% сялян.
Масавы ўдзел у паўстанні ўзяла шляхта, якая дамагалася
аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Найбольш ра-шуча настроеная
частка шляхты ажыццяўленне сваіх мэт звязвала з падрыхтоўкай і правядзеннем
узброенага паўстан-ня супраць царскіх улад пры падтрымцы сялян.
Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі «чырвонымі». Частка
буйных памешчыкаў спадзявалася дасягнуць названай мэты мірным шляхам
без удзелу сялянства. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі
«белымі».
2. Кіраўніком «чырвонай» плыні шляхецкіх рэвалюцыя-нераў
у Беларусі стаў Вікенцій Канстанцін (Кастусь) Калі-ноўскі(1838—1864
гг.). Ён нарадзіўся ў Гродзенскім павецеў сям'і беззямельнага шляхціца.
Да рэвалюцыйнай дзейнасці далучыўся ў час вучобы на юрыдычным факультэце
Пецяр-бургскага універсітэта. Вярнуўшысяў 1861 г. пасля вучобы на
радзіму, ён стварыў на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю. Восенню
1862 г. стаў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК)
у Вільні — цэнтра «чыр-воных» у Літве і Беларусі, які ўзначаліў
падрыхтоўку узброенага паўстання супраць царскіх улад.
Вялікую ролю ў арганізацыі паўстання адыграла
выдан-не з лета 1862 г. К. Каліноўскім разам са сваімі паплечнікамі
першай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты ў Беларусі «Мужыцкяя
праўда». Выйшла 7 нумароў газеты. К. Каліноў-скі прапагандаваў
ідэю народнай сялянскай рэвалюцыі і сфармуляваў ідэю дэмакратычнай
народнай дзяржавы: «... не народ зроблены для ўрада, а ўрад для
народа». Ну мары газеты ён падпісваў псеўданімам «Ясъка, гаспадар
з-пад Вільні».
Адсутнасць адзінага плана баявых дзеянняў, недахоп
сіл і зброі, аб'яўленне беларуска-літоўскіх губерняў на ваенным
становішчы і правядзенне карнай аперацыі супраць паўстан-цаў пад
кіраўніцтвам віленскага генерал-губернатара М. Му-раўёва, рознагалоссі
паміж удзельнікамі паўстання прывялі да яго паражэння. Восенню 1863
г. узброеная барацьба ў Беларусі была практычна падаўлена.
У канцы студзеня 1864 г. быў арыштаваны К. Каліноўскі.
Знаходзячыся ў турме, ён напісаў і перадаў на волю тры лісты свайму
народу, вядомыя пад назвай «Пісьмы з-пад шыбекіцы».
3 лістоў вынікала, што К. Каліноўскі не прызнаваў
маскоў-скі або польскі ўрады сваімі для беларусаў. Ён заклікаў беларускі
народ ісці ваяваць «за свайго Бога, за сваё права,... за сваю Бацькаўшчыну».
У сваю апошнюю хвіліну, стоячы пад шыбеніцай, К. Каліноўскі пры
абвяшчэнні судовага пры-гавору, у якім яго назвалі «дваранінам»,
заявіў: «У нас няма дваран — усе роўныя!»
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|