|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Развіццё народнай гаспадаркі БССР у другой палове 60-х — першай палове 80-х гг. XX ст Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. У сярэдзіне 60-х гг. XX ст. у СССР распачалася
экана-мічная рэформа. Яна прадугледжвала ўключыць у дзеянне
таварна-грашовыя механізмы, не паслабляючы, аднак, каман-дна-адміністрацыйных
метадаў у кіраўніцтве эканомікай. У Беларусі вынікі рэформы праявіліся
ў паляпшэнні работы прамысловасці Былі пабудаваны новыя прадпрыемствы.
У іх ліку Беларускі шынны камбінат у Бабруйску, нафтапера- працоўчы
завод у Мазыры, Беларускі металургічны завод у Жлобіне. Прынцыпова
новым напрамкам з'явілася выкары-станне ў вытворчасці робататэхнікі.
Аднак развіццё прамысловасці адбывалася, як і
раней, экстэнсіўным шляхам, гэта значыць за кошт колькаснага росту.
Ён быў звязаны перш за ўсё з павелічэннем колькасці выпускаемай
прадукцыі, працуючых, грошай на развіццё прамысловасці, прадпрыемстваў.
Адной з асаблівасцей эканамічнага развіцця Беларусі
з'я-віўся пераважны і хуткі рост цяжкай прамысловасці, якая
ў 70-я гг. XX ст. усё больш ператваралася ў галіну вытворчасці для
абслугоўвання ваенна-прамысловага комплексу абарон-най прамысловасці.
У той жа часлёгкая прамысловасцъ, якая вырабляла спажывецкія
тавары, аказалася другараднай га-ліной.
Адной з прыкмет развіцця эканомікі з'явілася
адсутнасць увагідапраблемэкалогіі. БССР, якая займала меней за 1%
ад усесаюзнай тэрыторыі, маючы каля 4% ад насельніцтва СССР, у 1981
г. вырабляла ў маштабах краіны 52% калійных угна-
енняў, 22% хімічных валокнаў і, такім чынам,
аказалася пера-насычанай прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці.
У другой палове 50-х—80-я гг. у БССР у сувязі
з развіццём новых галін прамысловасці будуюцца новыя гарады: Салі-горск,
Наваполацк, Светлагорск. Усё больш сялян, асабліва моладзі, пачынае
перасяляцца ў гарады, дзе ўзровень жыцця быў вышэйшы ў параўнанні
з вёскай.
2. Паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў
60—70-я гг. адкрыла новыя магчымасці для ўкаранення ўсельскагаспа-
дарчую вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. Пачалася хімізацыя
сельскай гаспадаркі — унясенне ў глебу штучных угнаенняў, колькасць
якіх з 1965 па 1985 гг. павялічылася амаль у 20 разоў.
Беларусь у тыя гады ў народзе называлі «адкормачным
цэхам Савецкага Саюза», таму што тут былі сканцэнтрава-ны адкорм
буйной рагатай жывёлы, свіней, малочная жывё-лагадоўля.
Задача забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі
вырашалася ў пачатку 80-х гг. праз стварэнне аграпрамыс-ловага
комплексу. Была распрацавана і прынята ў 1982 г. «Харчовая праграма
СССР». Дзяржава пастаянна павыша-ла закупачныя цэны на мяса, малако,
збожжа. Прадаваліся ж гэтыя прадукты па вельмі нізкай цане, што
кампенсавала даволі невялікія заробкі працоўных. Але так доўга працяг-вацца
не магло, таму што розніца паміж высокай закупач-най цаной і нізкай
цаной пры продажы вяла да страт з боку дзяржавы. У эканоміцы БССР
паступова наспявалі крызіс-ныя з'явы.
3. 3 развіццём адпаведных галін прамысловасці
ў 70— 80-я гг. павысіўся дабрабыт насельніцтва. Разам з тым
вы творчасць звыклых для нас сёння каляровых тэлевізараў, персанальных
камп'ютэраў, відэатэхнікі знаходзілася ў па- чатковым стане. Дасягненнем
з'явілася распаўсюджванне пральных машын, халадзільнікаў і пыласосаў,
газа- і элек- трапліт.
Значныя сродкі, якія маглі б палепшыць матэрыяльны
ўзровень насельніцтва, ішлі на развіццё ваенна-прамысло -вага комплексу,
а выпуск якасных прадуктаў народнага спа-жывання станавіўся другарадным.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|