ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Культура Беларусі ў XIX ст Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. У XIX ст. узнік новы навуковы напрамак — беларуса-
знаўства. Значны уклад у яго развіццё ўнеслі браты Яўстафій
і Канстанцін Тышкевічы. Па іх ініцыятыве ў 1842 г. у Лагойску
быў створаны першы ў Беларусі музей стпара- жытпнасцей. Пазней,
у 1855 г., дзякуючы намаганням Яўста- фія, быў адкрыты Віленскі
музей старажытнасцей, у які яго заснавальнік перадаў збор уласных
археалагічных матэры- ялаў. Такім чынам, быў пакладзены пачатак
музейнай спра ве ў Беларусь
Дцным з заснавальнікаў беларусазнаўства быў археолаг,
этнограф, гісторык, літаратар Адам Кіркор. Калекцыю сваіх
археалагічных знаходак, выяўленых у выніку раскопак каля тысячы
курганоў, ён перадаў Віленскаму музею старажытнасцей. Пазней для
шматтомнага выдання «Жывапісная Расія» ён напісаў асобны том, які
быў прысвечаны беларус-ка-літоўскаму краю.
3 пазіцый тпэорыі «заходнерусізму» асвятляў
пытанні гіс-торыі Беларусі Міхаіл Каяловіч. Згодна з гэтай
тэорыяй, бе-ларусы разглядаліся як састаўная частка рускага этнасу.
М. Каяловіч сцвярджаў, што галоўны напрамак развіцця бе-ларускага
краю звязаны з вяртаннем яго ад польскага ка-таліцтва да рускага
праваслаўя.
2. У галінеадукацыі пасля падаўлення польскага
нацыя- нальна-вызваленчага паўстання 1830—1831 гг. быў закрыты ў
1832 г. Віленскі універсітэт. Кожны трэці яго студэнт пры- маў удзел
у паўстанні за аднаўленне Рэчы Паспалітай у ме жах 1772 г. У 1817
г. па ініцыятыве студэнтаў універсітэта Тамаша Зана і Адама Міцкевіча
было створаяатаварыапва філаматаў. Яно пачало займацца навуковым
даследаваннем мовы, веры і звычаяў беларусаў, гісторыі роднага краю.
У 1836 г. выкладанне ва ўсіх тыпах навучальных
устаноў было пераведзена на рускую мову, а сама яна ўводзілася ў
якасці абавязковага прадмета. Польская мова была выключа-на з вучэбных
праграм.
Патрэбы развіцця сельскай гаспадаркі выклікалі
адкрыц-цёў 1848 г. у Горы-Горках Магілёўскай губерніземляробчага
інстытутпа — першай у Расіі вышэйшай навучальнай уста-новы сельскагаспадарчага
профілю. У 1864 г. ён быў закрыты ў сувязі з падзеямі паўстання
1863—1864 гг. Атрымаць вышэйшую адукацыю выхадцы з Беларусі маглі
толькі ў вышэйшых навучальных установах Расійскай імперыі.
Пачатковую адукацыю ў другой палове XIX ст. давалі
ў сельскай мясцовасці народныя вучылішчы, царкоўна-пры-ходскія школы
і школы граматы, а ў гарадах — прыходскія, павятовыя і гарадскія
вучылішчы. УБеларусі былі адкрыты настаўніцкія семінарыі для падрыхтоўкі
настаўнікаў пачат-ковых школ. Сярэднюю адукацыю можна было атрымаць
у гімназіях. Яны падзяляліся на класічныя, дзе пераважалі
гуманітарныя прадметы і вывучэнне старажытных моў, і рэальныя
з вывучэннем матэматычных і прыродазнаўчых прадметаў. У 1887
г. распараджэннем міністра асветы (згод-на з Указам абкухарчыных
дзецях) забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак,
дробных гандляроў і г. д. Быў таксама абмежаваны прыём у гімназіі
яўрэяў.
Да канца XIX ст. колькасць пісьменных людзей
у Беларусі заставалася нізкай. Пераважная большасць насельніцтва,
найперш сялянства, заставалася непісьменнай.
3. Сярод дасягненняў еўрапейскага ўзроўню ў тэхнічных
навуках вызначаюцца працы прафесара Якуба Наркевіча-Ёдкі. Ён
прапанаваў і абгрунтаваў выкарыстанне электра-графіі для дыягностыкі
стану здароўя чалавека. Гэта вына-ходства ляжыць сёння ў аснове
электратэрапіі. Першае яго навуковае адкрыццё — прыбор для рэгістрацыі
навальніц па электрычных разрадах — стала першым радыёпрыёмнікам,
або «бяздротавым тэлеграфам» пры перадачы электрычных сігналаў на
адлегласць.
Сусветную вядомасць атрымаў сябра Адама Міцкевіча
па Віленскім універсітэце, удзельнік таварыства філаматаў ІгнатДамейка.
Пасля паўстання 1830—1831 гг. ён выехаўу Чылі. За дасягненні
ў вывучэнні геалогіі і мінералогіі на тэрыторыі гэтай дзяржавы стаў
ганаровым грамадзянінам Чылі. Ён стварыў у Чылі этнаграфічны музей,
увёў метрыч-ную сістэму вымярэння, напісаў шэраг падручнікаў. Чылійскі
ўрад абвясціў I. Дамейку нацыянальным героем рэспублікі.
4. У галіне літаратуры плённа выкарыстоўваў у
сваёй творчасці беларускі фальклор польскі паэт беларускага па-ходжання
Адам Міцкевіч. Вымушаны назаўсёды пакінуць сваю Бацькаўшчыну
ў сувязі з асуджэннем па справе тава-рыства філаматаў, паэт выказаў
тугу па Радзіме на старон-ках рамантычнай паэмы «Дзяды».
Ян Чачот, адбыўшы 10-гадовую ссылку за
ўдзел у дзей-насці таварыства філаматаў, у 1837—1846 гг. выдаў у
Вільні (пераважна ў перакладзе на польскую мову) шэсць зборнікаў
«Сялянскіх песень». Ён адзначыў граматычныя асаблівасці беларускай
мовы і вылучыў яе з іншых славянскіх моў, на-зваўшы крывіцкай.
Першым класікам новай беларускай літаратуры стаў
Вгнцэнт Дунін-Марцінкевіч. У сваёй двухмоўнай драме «Сялянка»
(«Ідылія»), надрукаванай у Вільні ў 1846 г., ён увасобіў рэаліі
тагачаснага жыцця, калі мужыкі размаўлялі па-беларуску, а паны —
па-польску. У гэтым творы ўпершы-ню загучала жывая беларуская гаворка.
Адным з бліжэйшых паплечнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча
стаў аўтар музыкі да яго сцэнічных твораў, ураджэнец Беларусі, польскі
кампазітар Станіслаў Манюшка. Яго му-зычная дзейнасць пачыналася
ў Мінску. Дванаццаць песень кампазітар напісаў на вершы Я. Чачота.
Сялянская тэматыка гучала ў вершах Уладзіслава
Сыра-комлі (Людвіка Кандратовіча), вуснамі якога беларускі селя-нін
заяўляў: «Я край мой кармлю адвеку і маю права звацца чалавекам».
Сыракомля стаў аўтарам шырокавядомай рус-кай песні «Когда я на почте
служил ямщиком», у аснову якой пакладзены яго верш «Паштальён».
Асобнае месца ў літаратурнай спадчыне першай
паловы XIX ст. займае творчасць сялянскага паэтаПаўлюка Багры-ма.
Ва ўмовах існавання прыгонніцтва яго талент не змог праявіцца
поўнасцю. За перапісванне забароненых літара-турных твораў і ўдзел
у сялянскім выступленні ён быў адда-дзены на рэкруцкую службу ў
царскае войска. 3 трох сшыт-каў вершаў маладога паэта да нас дайшоў
толькі адзін верш «Заиграй, заиграй, хлопча малы...»
Узорам рамантычнай прозы з'яўляецца польскамоўны
творЯна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастичных
апавяданнях», дзе выкарыстаны беларускія казкі і паданні.
Істотную ролю ў станаўленні беларускай літаратурнай
мовы адыграў Францгшак Багушэвіч. Ён адным з першых ся-род
беларускіх пісьменнікаў адзначыў самастойнасць беларускай мовы і
стаў своеасаблівым «бацькам» беларускага адраджэння. У канцы XIX
ст. выйшлі з друку зборнікі яго вершаў «Дудка беларуская» і «Смык
беларускі» пад псеў-данімамі «Мацей Бурачок» і «Сымон Рэўка з-пад
Барыса-ва». У прадмове да «Дудкі беларускай» паэт пісаў: «Шмат было
такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек
перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не
пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб неўмёрлі!..»
5. У выяўленчым мастацтве ў жанры гістарычнага
жы-вапісу працаваў партрэтыст Валенціп Ваньковіч. Ён стварыў
карціны: «Напалеон каля вогнішча», «А. Міцкевіч на скале Аюдаг»,
партрэт А. Пушкіна і інш.
Таленавіты кампазітар і мастак Напалеон Орда,
які аб'е-хаў амаль усю Беларусь, пакінуў каля 200 акварэльных
зама-лёвак помнікаў беларускага дойлідства.
Пачынальнікам жанру нацюрморта стаў ураджэнец
Ві-цебшчыны Іван Хруцкі, які пакінуў таксама шэраг партрэтаў.
Сярод іх — «Партрэт жонкі», «Партрэт хлопчыка ў саламя-ным капелюшы».
Беларускі мастак Нікадзім Сілівановіч быў
запрошаны ў Пецярбургдля афармлення вядомага Ісакіеўскага сабора.
Ён выканаў у выглядзе мазаічнага пано кампазіцыю «Тайная вячэра»
для галоўнага іканастаса, за што атрымаў званне акадэміка.
На працягу шэрагу гадоў жыў у маёнтку Здраўнёва
(ця-пер музей-сядзіба мастака, філіял Віцебскага краязнаўчага музея)
пад Віцебскам рускі мастак Ілья Рэпін. Тут ён напісаў свае
славутыя творы, у т. л. кампазіцыйны партрэт «Бела-рус». Па эцюдах,
напісаных у Белавежскай пушчы, стварыў свае лепшыя палотны рускі
пейзажыст Іван Шышкін.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|