|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. Развіццё прамысловасці Беларусі ў пачатку
XX ст. было звязана з прамысловай рэвалюцыяй. Яна азначала
пас-туповы пераход ад ручной дамашыннай працы, фарміраеанне і
колькасны рост прамысловай буржуазіі і фабрычнага прале-тарыяту.
У 60—80-я гг. XIX ст. канчаткова вызначылася спецыялізацыя
беларускай прамысловасці на перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай,
лясной і мінеральнай сыра-віны. У пачатку XX ст. у першую чаргу
развівалася кардон-на-папяровая, запалкавая і лесахімічная вытворчасць.
Працягваўся працэс пераважнага размяшчэння прамыс-ловасці
ў сельскай мясцовасці — бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай
сілы. Большасць фабрык і заводаў былі раз-мешчаны і знаходзіліся
ў мястэчках і маёнтках. Найбольшае развіццё атрымалі тут вінакурэнне
і дрэваапрацоўка.
Вялікую долю ў Беларусі складала рамесная і мануфактурная
дробная вытворчасць. Былі шырока распаўсюджаны прадпрыемствы, дзе
працавалі 5—15 рабочых без паравога рухавіка. У 1900 г. на адно
прадпрыемства ў сярэднім пры-ходзілася 39 рабочых. Найбуйнейшым
прадпрыемствам ва ўсёй Беларусі лічылася тытунёвая фабрика Шарашэўскага
ў Гродне. На ей у 1900 г. працавала 1445 рабочых.
У пачатку XX ст. пачынаецца працэс аб'яднання
капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў. У Мінску дзейнічала
акцыянернае таварыства запалкавай фабрыкі «Маланка», у Гродне —
тытунёвая фабрыка «Нёман». Расійскім і замежным акцыянерным таварыствам
належалі льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна», электрычная станцыя і
трамвай у Віцебску.
Патрэбам буржуазнага развіцця адпавядала чыгуначнае
будаўніцтва. У буйныя чыгуначныя вузлы ператварыліся Мінск, Віцебск,
Брэст, Баранавічы, Гомель.
2. Развіццё сельскай гаспадаркі ў пачатку
XX ст. было звязана з правядзеннем аграрнай рэформы. Яна атрымала
назву стпалыпінскай па прозвішчы яе ініцыятара прэм'ер-міністра
PaciiiZ Сталыпіна. Яе першапачатковым этапам ста-ларазбурэнне
сялянскай абшчыны і замацаванне абшчынных зямельных надзелаў
у асабістую ўласнасць сялян, якія яе апра-цоўваюць. Сяляне маглі
замацаваць зямлю ва ўласнасць у водрубе за кошт выдзялення
участка ў межах вёскі. Калі селянін перасяляўся з вёскі на ўчастак,
што знаходзіўся за межамі вёскі, то тэты ўчастак называлі хуторам,
а селяніна хутаранінам. Да стварэння хутарской гаспадаркі імкнуліся
заможныя сяляне, якіх называлі кулакамі. Яны сталі адной
з крыніц фарміравання сельскай буржуазіі — апоры сама-дзяржаўя ў
вёсцы.
Падворнае землеўладанне ў заходніх раёнах Беларусі
(Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) паспрыяла зама-цаванню
хутарской гаспадаркі, бо сялянская абшчына тут не існавала. Яе разбурэнне
ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе сяляне імкнуліся
вызваліцца з-пад залежнасці абшчыны. Для большасці беднякоў і сераднякоў
завесці хутарскую гаспадарку было немагчымай справай з-за адсутнасці
ці недахопу сродкаў.
Галоўны феадальны перажытак таго часу — дваранска-памешчыцкае
землеўладанне — рэформай не закранаўся.
Найвастрэйшае пытанне з малазямеллем сялян Сталыпін
прапанаваў вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага перасялення
значнай іх часткі з еўрапейскіх губерняў за Урал, у Сібір, на Далёкі
Усход, дзе было шмат неапрацаванай урадлівай зямлі. Царскі ўрад
прыняў пэўныя захады па заах-вочванні сялян-перасяленцаў для пераезду
ў азіяцкую част-ку Расіі. Дзеля гэтага выдзяляліся беззваротныя
грашовыя пазыкі, забяспечваліся спецыяльныя цягнікі, рыхтаваліся
пункты прыёму перасяленцаў, наразаліся зямельныя ўчасткі. Аднак
каля 10% сялян вярнуліся назад у сувязі з недастатко вай дапамогай
з боку ўрада і цяжкімі ўмовамі жыцця.
Асаблівасцю сталыпінскай рэформы ў Беларусі
стала ўвя-дзенне ў 1911 г. земстваў — выбарных органаў мясцовага
самакіравання ў трох беларускіх (Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай)
губернях. У заходніх губернях (Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай)
выбарнае земства не ўводзілася з пры-чыны значнай перавагі сярод
выбаршчыкаў католікаў, якіх адносілі да палякаў і якім царскі ўрад
не давяраў пасля паў-стання 1863-1864 гг.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|