|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця
ў другой палове 80-х гг. была звязана з палгтыкай
перабудо-вы, абвешчанай у 1985 г. новым кіраўніком ЦК КПСС М.
Гар-бачовым.
Важным крокам на шляху пашырэння ролі народа
ў жыцці грамадства з'явілася прыняцце ў 1988 г. Закона «Аб народным
абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР».
У 1989 г. адбыліся выбары народных дэ-путатаў СССР, якія ўпершыню
праходзілі як свабодныя і аль-тэрнатыўныя. Выбаршчыкі мелі
магчымасць выбіраць з не-калькіх кандыдатур адну. У сваю чаргу кожны
кандидат павінен быў непасрэдна сам удзельнічаць у выбарчай кам-паніі,
распрацоўваць выбарчую платформу і прадстаўляць яе выбаршчыкам.
У 1990 г. паводле новага выбарчага Закона былі праведзены выбары
народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў
БССР. Аднак ва ўмо-вах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі
прыхіль-нікі Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У сваю чаргу прыхільнікі
рэформаў утварылі ў Вярхоўным Савеце парла-менцкую апазіцыю,
якая была прадстаўлена групай дэпута-таў, чые погляды не супадалі
з думкай большасці дэпутатаў.
Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы
другой паловы 80-х гг. стала галоснасцъ — магчымасць адкрыта
сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці, адкрыта выка-заць
крытычныя адносіны да ўлады, рэалізаваць на справе абвешчаныя Канстытуцыяй
БССР 1978 г. дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў і шэсцяў.
2. Фарміраванне ў рэспубліцы шматпартыйнасці
стала сведчаннем дэмакратызацыі грамадства, рэалізацыі правоў
грамадзян на аб'яднанне і ўтварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных
партый, грамадскіх аб'яднанняў. Працэс зара-джэння і фарміравання
новых партый быў немагчымы без пазбаўлення ўсеўладдзя камуністычнай
партыі. Рост грамад-скай і палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў
да ўзнік-ненняў 1989 г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага
руху пад назвай Беларускі народны фронт за перабудову «Адраджэнне»
(БНФ), які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады.
Працэс фарміравання палітычных партый праходзіў
вельмі марудна, а большасць узнікшых партый заставаліся невялікімі.
Практычна на рубяжы 80—90-х гг. гэта былі аб'яд-нанні вузкага кола
аднадумцаў, якія не мелі шырокай пад-трымкі народа. Складванне шматпартыйнасці
азначала ка-нец манаполіі КПСС (КПБ) на ўладу.
Апошняй спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі
быў жні-веньскі путч — спроба дзяржаўнага перавароту вярхушкі
партийна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў 1991 г. у Маскве. У су-вяз! з
гэтымі падзеямі Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991 г. прыняў пастанову
аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ, якая была адменена ў 1993 г.
У сярэдзіне 90-х гг. адбылася актывізацыя дзейнасці
па-літычных партый. БНФ аформіўся ў 1993 г. у палітычную партыю
з антыкамуністычнай накіраванасцю і імкненнем да нацыянальна-культурнагаадраджэння.
У 1996 г. быдаўтво-рана Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная
грамада». Яе мэта — стварэнне гуманнага, дэмакратычнага грамадства,
заснаванага на шматукладнай эканоміцы, уста-наўленні прынцыпаў свабоды
асобы, сацыяльнай справяд-лівасці, нацыянальна-культурнае адраджэнне
Беларусі. У 1992 г. была створана Партыя камуністаў беларуская (ПКБ).
Гэта адназ найбольш шматлікіх партый. Асновай яе дзейнасці з'яўляецца
марксісцка-ленінская ідэалогія, а мэтай — пабудова грамадства сацыяльнай
справядлівасці. У 1996 г. была створана Камуністычная партыя Беларусі
(КПБ), якая аб'явіла сябе палітычнай пераемніцай КПСС (КПБ). Партыя
выступав заадраджэнне адноўленага СССР, заразвіццё краіны па сацыялістычным
шляху. У 1995 г. створана Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП).
Партыя ставіць за мэту пабудову ў Беларусі прававой дэмакратыч-най
рэспублікі.
У грамадска-палітычным жыцці рэспублікі важную
ролю адыгрываюць грамадскія аб'яднанні. У 1997 г. быў створаны Беларускі
патрыятычны саюз моладзі, рэаргані-заваны ў 2002 г. у рэспубліканскі.
Галоўнай мэтай саюза з'яў-ляецца аб'яднанне патрыятычна настроеных
юнакоў і дзяў-чат для абароны правоў і законных інтарэсаў моладзі,
для актыўнага ўдзелу ў пабудове грамадства сацыяльнай спра-вядлівасці.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|