|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Утварэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Кансты- туцыя Рэспублікі Беларусь. Утварэнне Саюза Беларусі і Расіі Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. Рух за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі
ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст. прадугледжваў карэннае пе-раўтварэнне
Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную права-вую дзяржаву, заснаваную
надобраахвотным аб'яднанні раў-напраўных суверэнных рэспублік. 27
ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняўДэкларацыю
абдзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Гэта азначала, што Беларусь
выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання
разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз. У сакаві-ку 1991 г. адбыўсярэферэндум
(усенароднае галасаванне) па пытанні захавання абноўленага СССР.
Больш за 3/4 удзель-нікаў рэферэндуму у 9 з 15 савецкіх рэспублік
выказаліся за захаванне СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову,
у якой адзначалася мэтазгоднасць уваходжання БССР у склад Саюза
ССР з улікам яго абнаўлення.
Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў
пры-пынены ў сувязі з падзеямі 1991 г. у Маскве, якія атрымалі назву
жнівеньскага путчу — спробы дзяржаўнага пераваро-ту, накіраванага
супраць палітыкі перабудовы. Путч пра-валіўся. Пасля гэтага рух
за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі значна паскорыўся.
2. Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі
Беларусь было звязана з практичным замацаваннем суверэ-нітэту рэспублікі.
25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР абнаданні
канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі абдзяржаўным суверэнітэце БССР,
прыня-тай 27 ліпеня 1990 г. На наступны дзень, 26 жніўня 1991
г., быў приняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамі-чнай
самастойнасці БССР». Згодназ ім усе прадпрыемствы, арганізацыі і
ўстановы саюзнага падпарадкавання, што раз-мяшчаліся на тэрыторыі
рэспублікі, пераводзіліся ва ўлас-насць Беларускай ССР. 19 верасня
1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці
з якім яна пачала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скароча-нымварыянце
— «Беларусь». Была зацверджана новая дзяр-жаўная сімволіка: бел-чырвона-белы
сцяг і герб «Пагоня». У маі 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва
рэо публікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімва-лаў,
якія існуюць і сёння.
8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі,
Украіны і Беларусі ваўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху
саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне
аб спыненні існавання СССР і стварэнні Садружнасці НезалежныхДзяржаў
(СНД). Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву «Белавежскага».
Адначасова была прынята пастанова, якая скасоўвала Дагавор аб утва-рэнні
СССР ад 1922 г. У склад СНД увайшлі 12 краін. Цэнт-рам СНД была
вызначана сталіца Беларусі — г. Мінск.
3 аднаго боку, распад СССР прывёў да рэзкага
падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў
у рэгіёнах былога СССР, а з другога — садзейні-чаў афармленню незалежнасці
рэспублік. Гэта падзея адбі-лася на лесе кожнага грамадзяніна, бо
ў аснове СССР ляжалі глыбокі патрыятызм і дружба народаў савецкіх
рэспублік.
Сёння СНД як аб'яднанне незалежных дзяржаў знахо-дзіцца
ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага
аб'яднання. Распрацаваны і прыняты шэ-раг дакументаў, у тым ліку
Статут СНД.
3. У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае
месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была пры-нята
Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя суверэннай Беларусі
стала важным крокам на шляху ства-рэння правовой дзяржавы, у
якой забеспячэнне правоў і сва-бод чалавека з'яўляецца прыярытэтным
напрамкам дзей-насці ўсіх дзяржаўных органаў.
Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму
дзяржаў-нага кіравання. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам
1994 г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбар-шчыкаў аддала
свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лука-шэнку. У 2001 г.
ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У 2004 г.
большасць удзельнікаў рэс-публіканскага рэферэндуму выказаліся за
дазвол першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А. Р. удзельні-чаць
у якасці кандыдата ў выбарах Прэзідэнта ў 2006 г.
У сярэдзіне 90-х гг. на шляху будаўніцтва нашай
маладой дзяржавы ўзніклі цяжкасці, якія былі звязаны з недаклад-насцямі
заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выраз-на праводзілася
ў Канстытуцыі раздзяленне функцый і паў-намоцтваў паміж заканадаўчай
і выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў другой палове
1996 г. унутрыпа-літычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выхаду з яго
Прэзідэнт рэспублікі А. Р. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правя-дзення
рэферэндуму па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі. Рэферэндум
адбыўся 24 лістапада 1996 г.
Запрыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі
Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі Прэзідэнтам
А. Р. Лукашэнкам, прагаласавала 70,4 % выбар-шчыкаў. За адабрэнне
пытання аб перанясенні Дня незалеж-насці Рэспублікі Беларусь з 27
ліпеня на 3 ліпеня прагаласавала таксама большасць выбаршчыкаў.
Рэферэндум 1996 г. фактычна паклаў пачатак новаму
этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка
Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратыч-най сацыялънай прававой
дзяржавай. Новая рэдакцыя Кан-стытуцыі 1994 г. пашырыла паўнамоцтвы
Прэзідэнта. Нагэтай падставе павысілася яго роля ў справе забеспячэння
ўза-емадзеяння ўсіх галін улады: заканадаўчай, выканаўчай і су-довай.
Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілжяўвядзеннеў
1996 г. прэзідэнцкай формырэспуб-лікі замест парламенцкай.
Прынцыповыя змены адбыліся ў структуры заканадаў-чай
улады. У прыватнасці, спыніў паўнамоцтвы Вярхоўны Савет Рэспублікі
Беларусь. Замест яго ўтвораны двухпалат-ны Нацыяналъны сход Рэспублікі
Беларусь, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады.
Ён складаец-ца з Палаты прадстаўнікоўі Савета Рэспублікі.
Канстыту-цыйны суд сочыць за адпаведнасцю Канстытуцыі Рэспублікі
Беларусь законаў, якія прымаюццаў краіне. Выканаўчую ўла-ду ў
дзяржаве ажыццяўляе У рад — Савет Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь,
які фарміруе Прэзідэнт. Судовая ўлада нале-жыць судам.
Рэспубліка Беларусь якунітарная дзяржава падзяляецца
на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — вобласці, кожная з якіх
не мае статусу самастойнага дзяржаўнага ўтва-рэння. Разам з тым
вобласці валодаюць пэўнай самастойна-сцю ў рашэнні шэрагу пытанняў,
спалучаючы агульнадзяр-жаўныя інтарэсы з інтарэсамі насельніцтва,
якое пражывае ў вобласці.
Беларусь з'яўляецца ярававом дзяржавай таму,
што дзей-насць усіх органаў улады, жыццё грамадства вызначаюцца
Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, выкананне якіх з'яў-ляецца
абавязковым для ўсіх. Тэрмін «сацыялъная дзяржава» азначае,
што асноўнай мэтай Рэспублікі Беларусь з'яўля-ецца стварэнне ўмоў
для свабоднага і годнага развіцця асобы і рэалізацыі яе інтарэсаў,
якія суадносяцца з інтарэсамі грамадства. Замацаванне прыярытэту
правоў чалавека над пра-вамі грамадства, нацыі і дзяржавы — адна
з самых адметных рыс Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
4. Развіццё ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй
з'яў-ляецца прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі Рэс-публікі
Беларусь. У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве
з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаў-ленні і развіцці цесных сувязей
паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама краінамі СНД меў праведзены
ў маі 1995 г. ўсебеларускі рэферэндум. На рэферэндуме большасць
насельніцтва, якое прыняла ў ім удзел, выказалася за паглыбленне
інтэ-грацыі з Расіяй, г, зн. паступовае збліжэнне і выраўноўванне
ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстой-лівых сувязей
у асноўных галінах эканомікі. Важным крокам на шляху да ўсебаковай
інтэграцыі дзвюх краін з'явілася ства -рэнне Саюза Беларусі і
Расіі, дагавор аб якім быў падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты
дзень абвешчаны Днём яднання на-родаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння
Беларусі і Расіібыў працягнуты 8 снежня 1999 г., калі ў Маскве адбылося
падпі-санне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дагавора аб утварэнні Саюзнай
дзяржавы.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|