ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Рэвалюцыі 1905—1907гг. і Лютаўская 1917г. у Беларусі: прычыны, асноўныя падзеі, вынікі
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

1. Прычыны буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый былі звязаны з захаваннем галоўнага перажытку феадальнага ладу — дваранска-памешчыцкага землеўладання і нявыра- шанасцю пытання аб надзяленні сялянства зямлёй. Галоў- нымі феадальнымі перажыткамі ў палітычнай галіне з'яўля- ліся абсалютная манархія (самадзяржаўе) і адсутнасць дэмакратычных правоў у грамадстве.

Па сутнасці падзеі 1905—1907 гг. і лютага 1917 г. у Расіі былі этапамі адной буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, якая вырашала задачы дэмакратычнага характару: звяржэн-ня самадзяржаўя, ліквідацыі буйнога памешчыцкага земле-ўладання, знішчэння нацыянальнага прыгнёту, усталявання дэмакратычных правоў і свабод.

2. Шляхі дзяржаўнага ўладкавання Расіі, вырашэння аг- рарнага і нацыянальнага пытанняў былі вызначаны рознымі палітычнымі сіламі, аб'яднанымі ў тры палітычныя лагеры.

Урадавылагер імкнуўся любымі сродкамі захаваць у краіне самадзяржаўе, саслоўныя прывілеі дваранства, памешчыц-кае землеўладанне. Яго важнейшай апорай з'яў ляліся армія і паліцыя.

Буржуазна-ліберальны лагер быў прадстаўлены рознымі палітычнымі партыямі і арганізацыямі. Канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты) імкнуліся да ўвядзення ў Расіі кансты-туцыйнай манархіі з парламентам. Іх дзейнасць шырокай падтрымкі ў Беларусі не атрымала.Лк^ябрыстеыпадтрымалі царскі Маніфест 17 кастрычніка 1905 г., які даў магчымасць прадстаўнікам буржуазіі ўдзельнічаць у дзейнасці расійскага парламента — Дзяржаўнай думы.

Вядучай сілай рэвалюцыйна-дэмакратычнагалагера з'яў-ляўся пралетарыят. Унутры лагера не існавала адзінства. Бальшавікі — палітычны напрамак у РСДРП (Расійскай са-цыял-дэмакратычнай рабочай партыі) падзялялі марксісц-кую ўстаноўку на ўсталяванне диктатуры пралетарыяту шляхам сацыялістычнай рэвалюцыі. Цалкам самастойную палітыку праводзіў .Бг/нд — Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі, які абвясціў сябе нацыянальнай арганізацыяй яўрэйскіх рабочых. Партыя сацыялістаў-рэва -люцыянераў (эсэры) выступала за перадачу зямлі ў агульна-народную ўласнасць і ўраўняльны падзел яе сярод сялянства, пры адмене прыватнай уласнасці на зямлю. Беларуская сацыялістычная грамада(ЬСТ) — адзіная ў Беларусі нацыя-нальна-дэмакратычная партыя, якая выступала за ўтварэн-не ў Беларусі незалежнай дэмакратычнай рэспублікі.

3. Асноўныя падзеі рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Беларусі былі адзначаны выступленнямі салідарнасці з падзеямі «Кры-вавай нядзелі» 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, калі царскімі войскамі было расстраляна мірнае шэсце рабочых да Зімовага палаца.

У кастрычніку 1905 г. працоўныя Беларусі прынялі ак-тыўны ўдзел ва Усерасійскай палітпычнай стпачцы. Гэтымі выступленнямі ў Беларусі кіравалі кааліцыйныя советы, куды ўваходзілі прадстаўнікі РСДРП і Бунда. 18 кастрычніка ў гарадах Беларусі быў абвешчаны Маніфест цара Мікалая II ад 17 кастрычніка 1905 г. Паводле яго створаная як дарадчы орган пры цары Дзяржаўная дума надзялялася заканадаў чымі паўнамоцтвамі. У першыню ў гісторыі Расіі абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, веравызнання, недатыкаль- насць асобы. У Мінску пры патуранні мясцовай улады 18 кас-трычніка 1905 г. быў расстраляны шматлюдны народны мітынг, наякім абмяркоўваўся Маніфест. Гэта падзея атры-мала ў гісторыі назву «Курлоўскі расстрэл» (па прозвішчы тагачаснага губернатара Мінска).

У снежні 1905 г. цграб'явіўабправядзетівыбараўуДзяр-жаўную думу. Аднак і першая і другая Думы, як непаслухмя- ныя цару, былі распушчаны яго ўказамі. Так закончылася першая расійская рэвалюцыя 1905—1907 гг., якая не вырашыла набалелыя пытанні. Прычыны, якія яе выклікалі, былі ўсклад-нены Першай сусветнай вайной, што распачалася ў 1914 г.

Пачатак Лютаўскай рэвалюцыі паклалі масавыя выступ-ленні рабочых у Петраградзе. На іх бок сталі пераходзіць сал-даты. 2 сакавіка 1917 г. цар Мікалай II адрокся ад прастола. Царскае самадзяржаўе было звергнута. Ствараліся новыя органы буржуазнай улады. У Петраградзе яны былі прад-стаўлены Часовым уродам. Свае паўнамоцтвы яго міністры ажыццяўлялі да выбараў Устаноўчага сходу — будучага парламента Расіі. Ён павінен быў вырашыць пытанні аб зямлі, аб вайне і міры, нацыянальнае пытанне.

Па прыкладзе Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся органы рэвалюцыйна-дэмакратычнай улады — Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Расіі ўзнікла свое-асаблівае становішча, якое атрымала назву двоеўладдзе: з аднаго боку — рэвалюцыйна-дэмакратычная ўлада пралета-рыяту і сялянства ў выглядзе Саветаў, а з другога — улада буржуазіі ў выглядзе «грамадскіх камітэтаў парадку». Своеасаблівасцю палітычнага становішча стала падтрымка Саветамі дзейнасці камітэтаў. Праваднікамі такой палітыкі з'яўляліся меншавікі — палітычны напрамак у РСДРП, які падтрымаў буржуазную ўладу, і эсэры. Прадстаўнікі эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў складалі большасць у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Падобнае становішча, якое харак-тарызуецца як двоеўладдзе, узнікла ў арміях Заходняга фронту, што размяшчаліся на тэрыторыі Беларусі.

Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі Беларуская са-цыялістычная грамада прыкладала намаганні да вырашэння нацыянальнага пытання. У сакавіку 1917 г. у Мінску адбыўся з'езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый. Па нацыянальным пытанні з'езд выказаўся за дзяржаўна-тэрытарыяльную аўтаномію (самастойнасць) Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Вышэйшым органам мясцовай улады павінна была стаць Беларуская краевая рада. Да выбараў Рады з'езд аб'явіў сябе вышэйшай краёвай уладай, а сваім выканаўчым органам — Беларускі нацьшнальны камітэт. БНК правёў перамовы з Часовым урадам аб прызнанні яго ўрадавай структурай на тэрыторыі Беларусь Але Часовы ўрад, які стаяў на пазіцыях адзінай і непадзельнай Расіі, лічыў, што гэта пытанне можа вырашыць толькі Устаноўчы сход. Такім чынам, нацыяналь -нае пытанне для Беларусі заставалася нявырашаным.



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.