|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным
адраджэнні
сучаснай Беларусі мела стварэнне спрыяльных умоў
для развіцця беларускай мовы. У студзені 1990 г. быў пры-няты Закон
«Аб мовах у БССР», які ўстанавіў, што дзяр-жаўнай мовай Беларусі
з'яўляецца беларуская мова. Разам з тым Закон прадугледжваў права
свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін,
свабод-нае развіццё і ўжыванне іншых нацыянальных моў. На ўсе-беларускі
рэферэндум у 1995 г. было вынесена пытанне аб статусе рускай мовы
ў Беларусь Большасць насельніцтва выказалася за наданне роўных правоў
беларускай і рускай мовам. Палажэнне аб існаванні дзвюхраўнапраўных
дзяр-жаўных моў у рэспубліцы замацавана ў Канстытуцыі Рэс-публікі
Беларусь.
Непасрэдна да Закона аб мовах далучаецца Закон
аб аду-кацыі, прыняты ў 1991 г. Няпоўная сярэдняя адукацыя з'яў-ляецца
сёння ўсеагульнай у Рэспубліцы Беларусь.
2. Развіццё літаратуры і мастацтва на
рубяжы 80—90-х гг. XX ст. было звязана з зацвярджэннем агульначалавечых
каш- тоўнасцей. Беларускія пісьменнікі звярнуліся да тэмы гісторыі
беларускага народа. Раман Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі»
прысвечаны часам Полацкага княства, якое паўстала на шляху заваёўнікаў-крыжакоў.
Полацкі князь Усяслаў Чара-дзей — галоўны герой рамана «След ваўкалака».
Аднаўлен-ню гістарычнай памяці народа садзейнічаюць літаратурныя
творы Уладзіміра Арлова, які прысвяціў сваю дзейнасць ас-вятленню
гісторыі Полаччыны. Заслужанай папулярнасцю карыстаюцца творы Кастуся
Тарасава «Памяць пра легенды», «Пагоня на Грунвальд», «Тры жыцця
Рагнеды». На шырокім гістарычным фоне, з улікам агульначалавечых
каш-тоўнасцей, разглядаецца лес беларускага народа ў XX ст. у аповесцях
Васіля Быкова «Сцюжа», «Сцяна».
Да тэмы сучаснасці, у тым ліку Чарнобыля, звярнуўся
Іван Шамякін. Выйшлі яго раман «Злая зорка», аповесці «Ахвя-ры»,
«Сатанінскі тур».
Асобае месца ў беларускай літаратуры займае творчасць
лаўрэата прэстыжных літаратурных прэмій «Еўрапейскае ўзаемаразуменне»,
«Гонар і годнасць у літаратуры» Святп-ланы Алексіевгч. Сусветную
вядомасць атрымалі яе творы «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя
хлопчыкі», «Чарно-быльская малітва — хроніка будучыні».
Міжнародны біяграфічны інстытут узнагародзіў
медалямі «Залаты дыск» і «Чалавек года — 94» беларускага мастака
Гаўрылу Вашчанку, у знак прызнання яго дасягненняў і лідэр-стваў
сусветным мастацтве. Ён аўтар шэрагу партрэтаў гіста-рычных дзеячаў
і асоб культуры, у тым ліку трыпціха, прыс-вечанага паўстанню К.
Каліноўскага.
У цэнтры творчасці народнага мастака Беларусі
Міхаіла Савіцкага — чарнобыльская трагедыя, якая знайшла
адлю-страванне ў цыкле карцін. У іх ліку — «Чарнобыльская мадонна».
Мастаком Аляксандрам Кішчанкам у 1995
г. створаны «Габелен стагоддзя», які адлюстроўвае найбольш вядомых
палітычных дзеячаў XX ст. Яго габелен «Чарнобыль» зна-ходзіцца ў
будынку ААН у Нью-Йорку.
У 1997 г. на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Янкі
Купа-лы адбылася прэм'ера п'есы Аляксея Дударава «Князь Вітаўт»,
якая распавядае аб складаным гістарычным лесе беларускага народа.
3 1990 г. ідзе опера кампазітара Уладзіміра Солтана «Дзікае
паляванне караля Стаха». Старонкі гісто-рыі Полацкага княства сталі
сюжэтам беларускага балета «Страсці (Рагнеда)», які пастаўлены Валянцінам
Елізар'е-въш. Балет прызнаны ў 1995 г. лепшым у свеце па сваёй
харэ-аграфіі.
У апошнія гады створаны скульптурныя помнікі
выдаўцу першай на тэрыторыі Беларусі друкаванай на беларускай мове
кнігі С. Буднаму ў Нясвіжы, беларускаму пісьменніку XII ст. Кірылу
Тураўскаму ў старажытным Тураве, паэту — ураджэнцу Беларусі А. Міцкевічу
ў Навагрудку, беларускаму першадрукару Ф. Скарыне і Ефрасінні Полацкай
на іх радзіме ў Полацку. На узор заходнееўрапейскіх універсітэ-таў
дворык Беларускага дзяржаўнага універсітэта ўпры-гожылі помнікі
Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, М, Гусоўскага і Ф. Скарыны,
С Буднагаі В. Цяпінскага.
Брэсцкім майстрам Мікалаем Кузьмічом адноўлена
хрыс-ціянская святыня, страчаная ў гады Вялікай Айчыннай вай-ны,
— крыж Ефрасінні Полацкай.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|