|
Сочинение по белорусской литературе:[an error occurred while processing the directive]Паэма Францішка Багушэвіча "Кепска будзе!" - самы буйны паэтычны твор пісьменніка, які праўдзіва расказвае аб жыцці народаў Расіі і Беларусі, аб цяжкай долі прыгонных сялян. Паэма вельмі цікавая, ад-метная, яна не падобная да твораў В. Дуніна-Марцінкевіча ці Паўлюка Багрыма. Паэме не ўласцівыя сродкі рамантызму, а, наадварот, ёй характэрны фальклорныя матывы, якія Багушэвіч пераасэнсоўвае і паказвае, што трагічны лёс чалавека з народа залежыць не ад таго, што ён няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а ад сацыяльных умоў. Багушэвіч сцвярджае, што лёс Аліндаркі ў гэтай паэме - не выключэнне, ён звычайны, тыповы для працоўнага чалавека, у ім увасоблена цяжкая доля ўсяго народа. Пісьменнік раскрывае характар Аліндаркі, нараджэнне якога прынесла ў сям'ю сапраўднае гора. У даўнейшыя часы існавала павер'е аб тым, што чалавек, які нарадзіўся ў "марцы", будзе нешчаслівым, бо сакавік - месяц дрэнны. Ды і ўвогуле, калі наступала вясна, пачынаўся голад і цяжкія хваробы, ад якіх людзі мерлі як мухі. Мабыць, гэта павер'е і легла цяжкім бярэмем на лёс Аліндаркі, які рана застаўся сіратою-Хлопчыка бярэ на гадаванне жанчына, якая праз нейкі час памірае. Але ўрэшце Аліндарка пападае ў добрыя рукі аднаго селяніна. Гэты чалавек вырасціў чулага, мужнага, Іграцавітага, з добрай душой хлопца. Жыццёвыя абставіны складваюцца так, што Аліндарка трапляе ў турму, але на дапамогу прыходзіць яр&"йчым, які пасля доўгіх хаджэнняў па кабінетах атрымоўвае каштоўны ліст, і хлопец вяртаецца ў вёску. Вобраз Аліндаркі яркі і запамінальны. Ф. Багушэвічу ўдалося стварыць нацыянальны характар. У паэме "Кепска будзе!" Багушэвіч паказаў не толькі бядугора беларускага народа, які ўсё сваё жыццё працуе і за гэта нічога не атрымоўвае, акрамя пакутаў, але і тое, што свабода з'яўляецца самым дарагім набыткам чалавека. У канцы твора гучыць надзея на лепшае жыццё, якое народ заслугоўвае. |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.