Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Паэма Ф. Багушэвіча “Кепска будзе”.
  • Водгук на паэму Ф. Багушэвіча "Кепска будзе!"
  • Ідэя нацыянальвага адраджэвня ў прадмовах да зборнікаў вершаў Ф. Багушэвіча "Дудка беларуская" і "Смык беларускі".
  • Асноуныя тэмы і вобразы у творах Францішка Багушэвіча
  • Паэма Францішка Багушэвіча «Кепска будзе!»
  • Водгук на паэму Францішка Багушэвіча «Кепека будзе!»
  • Тэматыка i асноуныя вобразы творчасцi Францiшка Багушэвiча. Паказ сацыяльнага становiшча беларускага сялянства.
  • Разуменне Францыскам Багушэвiчам ролi мастацтва у жыццi народа. Яго эстэтычныя погляды. Думкi паэта аб роднай мове.
  • Жыццёвы шлях Аліндаркі - адлюстраванне лёгкай долі працоўнага народа (па паэме Францішка Багушэвіча "Кепска будзе!")
  • Невядомы Багушэвіч
  • Нас не край далёкі кліча
    Вывучаць чужы нам звычай,
    Нас чакае ў нашым краі
    Родны наш народ.
    Ф. Багушэвіч

    Я працытавала радкі з верша Францішка Багушэвіча «Прэч бутэлькі, люлькі, карты...», напісанага ў 1897 годзе. Тры гады заставалася да смерці. Не ўсё ў жыцці здзейснілася. Сям'я незадаволена: не выбіўся ў вялікія саноўнікі бацька, застаўся «хлапаманам». Усё трэба было вытрымаць дзеля народа свайго. Застацца непахісным, хоць і бедным, не прызнаным у вярхах. А ён не хацеў гэтага прызнання. Ён ведаў, што многія прызнаныя ніколі народам не ўспомняцца, сыдуць у нябыт невядомымі. I верыў у сілу свайго слова. Многа думаў, разважаў над задачамі паэзіі. Над праблемамі жыцця і смерці. У апошнія гады паэт узняўся над прыземленасцю, канстатацыяй бачанага, пачутага. Гэта таксама было патрэбна. Але пра гэта даўно сказаў сам народ у сваіх выдатных песнях, казках, вершаваных апавяданнях, прыказках і прымаўках. Патрэбна было на канцы 19 стагоддзя, залатога для рускай і многіх іншых літаратур свету, стварыць і суб'ектыўную літаратуру, прасякнутую думкамі пра ўвесь народ, пра лёс нацыі. Свет павінен быў убачыць беларусаў, а не жыхароў Паўночна-Заходняга краю царскай Расіі. Такую місію і выканаў Багушэвіч і перадаў эстафету Янку Купалу, Максіму Багдановічу, Якубу Коласу.

    У многіх падручніках да гэтага часу вывучаюцца, аналізуюцца творы Багушэвіча пра забіты край і скораны народ, пра «дурнога, як варона, беларускага мужыка», пра тое, што «бог не роўна дзеле» — на багатых і бедных, пра беднага Аліндарку, чалавека, лёс якога склаўся так, што лепш было б і не нараджацца, як герою Багрымавага твора «Зайграй, зайграй, хлопча малы». Я не выступаю супраць вывучэння гэтых твораў. Я толькі хачу запытацца ў сваіх старэйшых таварышаў: «А калі ж мы будзем вывучаць філасофскія вершы паэта «Хто над жалезнай струной запануе...», «Жыццё — вандроўка на чоўно па моры...», «Шумяць сосны», «Лютня» айчыны! У старонцы любімай...», «Прывід надзеі», «Дагарае рэшта вецця...». Гэта творы пра жыццё і смерць, пра апошнія рубяжы мастака, які адчувае блізкасць канца і звяртаецца да нашчадкаў помніць край і народ свой, рупіцца пра памнажэнне славы яго. Багушэвіч менавіта ў названых мною вершах пераадолеў апісальнасць, расцягнутасць, стаў сапраўдным лірычным, а не эпічным паэтам. Я адчуваю, што тут ён супрацьлеглы сабе ранейшаму па многіх пазіцыях. Пра знікненне апісальнасці сказала. Гэта раз. Цяпер другое — паэт не апісвае нейкія з'явы, а разважае, ацэньвае іх, выносіць ім свой прысуд. Трэцяе, — паэт заклапочаны агульнай ацэнкай з'яў, а не канкрэтыкай. Яго цікавяць ужо такія катэгорыі, як Радзіма, Народ, Жыццё і Смерць, Хваляванне і Спакой, працэс мастацкай творчасці. Калі ўвага мастака засяроджваецца менавіта на такіх ісцінах — гэта верная прыкмета індывідуалізацыі і інтэлектуалізацыі слоўнага мастацтва. Так пясняр сялянскай масы, голас з народа ператвараўся ў песняра індывідуальнага, у творчую постаць Прарока. Такі ж шлях пазней пройдзе і Янка Купала, калі адмовіцца ад выканання ролі селяніна і стане таксема прарокам нацыі.

    Дык чаму ж мы не вывучаем суб'ектыўную лірыку Францішка Багушэвіча? Няўжо нашы настаўнікі думаюць, што мы яе не разумеем? Хоць бы вось гэтыя Багушэвічавы радкі:

    Жыццё — вандроўка на чоўне па моры,
    Смерць — гэта прыстань пасля працы рупнай.

    Многім даецца раскоша без гора,
    Вось яны й лічаць, што ўсё ім даступна.

    Што тут незразумелага? Верш пра два спосабы жыцця — легкадумны і цяжкі, просты і складаны. Яго асноўная думка — выклік лёгкаму спосабу жыцця, сцвярджэнне цяжкасцей на людскім шляху як гарантаў яго правільнасці.

    Больш, чым верш «Бог не роўна дзеле», мне падабаецца верш Багушэвіча апошніх гадоў «Лютня» айчыны! У старонцы любімай...» Гэты твор з поўным правам можна лічыць запаветам паэта. Такім, якім стаў у свой час «Помнік» Пушкіна. Твор гэты, дзіва-дзіўнае, чамусьці да гэтага часу не вывучаецца ў школе! Можа, я нешта і не так разумею. Канешне, у мяне малы жыццёвы вопыт. Але хіба можна параўноўваць з ім такія творы, як «Гора», напісаны паводле фальклорнага матыву, традыцыйна-песенны, казачны. Мы ўсе яго ведаем: ну ніяк не можа нічога зрабіць са сваім горам мужык — і ў вадзе яно не тоне, і ў агні не гарыць, і з далёкай Амерыкі вяртаецца да свайго гаспадара. Усё гэта так. Правільна. Бедны селянін, замучаны. Нават гора злашчаснае яго не шкадуе — хоць бы хвілінку дало аддыхацца. Але верш, на якім я запыніла сваю ўвагу, — рамантычна ўзнёслы гімн пра Край, Народ, пра неўміручасць і вечнасць мастацтва. Да таго, калі Колас пісаў сваю славутую паэму «Сымон-музыка», былі напісаны неўміручыя, узвышаныя радкі Багушэвічавага твора:

    «Лютня» айчыны!
    У старонцы любімай
    Уваскрашай нашу родную песню!
    I, можа, песняй, напевам радзімым
    Вызваліш дух наш ад сну і ад плесні?

    О чараўніца! Гучанне шырокіх
    Песень тваіх, што мы любім без меры,
    Хай разлятаецца з рэхам далёка
    І поўніць душы надзеяй і верай!

    «Лютня», спявай нам!
    Бо спеў твой — прарочы:
    Той люд жыве, што свае песні мае,
    Бо мёртвы пець больш нічога не хоча,
    Песню ж жывую і смерць не спужае.

    «Песню ж жывую і смерць не спужае» — якая глыбокая філасофская думка! Ці не блізкае да яе Купалава, ук-ладзенае ў вусны сівога гусляра, — «Не скуеш толькі дум ланцугамі»? Які шырокі і высокі ўзлёт мыслення паэта, што адчувае: стаіць народ за яго спінай, народ і Радзіма! I жыве такім адчуваннем велічы і вышыні народнага, агуль-налюдскога існавання. Верш гэты па жанры — велічная ода. Ад яе адзін крок да твора Янкі Купалы «А хто там ідзе?» Аднак да Купалы быў Багушэвіч. Такі вось паэт філасофскага мыслення. Паэт-прарок, а не толькі Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава. Паэт гэты адры-ваўся ад жыцця надзённага, будзённага ў апошнія гады свайго жыцця, каб з вышыні птушынага палёту ацаніць усё зробленае, узважыць свае здабыткі і лёс краіны, сваё жыццё і лёс і жыццё нацыі. Каб стаць мастаком, хоць кры-ху падобным на Гётэ і Рыльке, Цютчава і Блока. Раман-тыкам. Філосафам. Асобай. Давайце ж вывучаць і такога Францішка Багушэвіча:

    А як хачу скараціць свае мукі
    I запыніць дум благіх існаванне,
    Прывід-Надзея бярэ мяне ў рукі,
    Зноў марай добраю стане.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.