Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Вобраз Зубра - сімвалічнае ўвасабленне сілы i трываласці народа.
  • Вобраз князя Вітаўта у паэме Міколы Гусоўскага 'Песня Пра Зубра'
  • Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".
  • Сучаснасць і мінуўшчына ў паэме Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".
  • Сачыненне-разважанне. Тэма Радзімы ў “Песні пра зубра”.
  • Паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".
  • Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра". *
  • Вобраз Зубра ў паэме Міколы Гусоўскага.
  • «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага: гісторыя адкрыцця, гуманістычны пафас.
  • Праблематыка «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага. Сучаснасць зместу паэмы.
  • Кожны народ не без роду і
    племя мае
    Летапіс свой і гісторыі след
    на старонках.
    М. Гусоўскі

    Мікола Гусоўскі – наш славуты зямляк эпохі адраджэння, сучаснік Францішка Скарыны. Дакладных звестак пра год і месяц нараджэння, ні колькі жыў, ні калі памёр паэт не захавалася. Не вызначана пакуль што і месца на беларускай зямлі, дзе нарадзіўся і жыў першы перыяд свайго жыцця Мікола гусоўскі, бо паселішчаў і рэк з назвамі Гусаў, Уса, Усава на Беларусі вельмі шмат. Несумленна толькі адно: паэт з Гусава нарадзўся на беларускай зямлі Вялікага княства Літоўскага. Пра першы перыяд яго жыцця звычайна мяркуюць па зместу паэмы “Песня пра зубра”, у якой яскрава і маляўніча расказваецца пра уражанні ў дзяцінстве і юнацтве, пра сумесныя з бацькам заняткі. Як і бацька, Мікола меў дачыненне да паляўнічай справы. Ён сам сведчыць ў паэме, што быў добра напрактыкаваны ў звярыных ловах, паляванні на розных дзікіх жывёл, ведаў іх паводзіны.

    Пяру М. Гусоўскага належыць тры паэмы, больш за дзесяць вершаў. Самы удалы твор, якому людзі прадказвалі доўгае жыццё і вялікую славу, - паэма “Песня пра зубра” /поўная назва “Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго”). Паэма “Песня пра зубра” напісана удалечыні ад радзімы па просьбе папы Льва Х, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напісана паэма на лацінскай мове – на той час мове навукі, культуры, міжнародных зносін у Еўропе. На беларускай мове “Песня пра зубра” з’явілася ў другой палове 60-х гг. У перакладзе Язэпа Семятона. У 1994 годзе чытач змог пазнаёміцца з новым варыянтам славутага твора ў перакладзе У. Шатопа.

    Гэтая паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокім адчуваннем радзімы як месца адзінага і непаўторнага. У паэме аўтар глядзіць на сваю радзіму нібы збоку і імкнецца уславіць усё тое, з чым яго свядомасці асацыіруецца вобраз Беларусі, роднай зямлі. Аўтар зачарованна любуецца пушчай, дзе прайшлі яго дзяцінства і юнацтва, захапляецца “дзівосным прыстанкам загадак і цудаў”. Наш скарб – гэта нашы лясы, “наша скарбонка і свіран”. Лес і прырода для паэта – “эліксір маладосці, бадзёрасці духу”. Як справядліва адзначае В. Дарашкевіч: “Для Гусоўскага прырода – усенародны здабытак і крыніца здароўя, радасці, выхавання высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуццяў”.

    Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту паэта паэма стала песняй яго сэрца, гімнам бацькаўшчыне, паэмай жыцця зямлі “пад зоркай Палярнай”. М. Гусоўскі ў сваёй паэме не толькі апісаў зубрыныя ловы. Ён стварыў узнеслую песню пра беларускую зямлю, пра тое, чым яна багата, пра яе людзей, іх думы і пачуцці, пра прыроду, жывёльны свет гэтага цудоўнага краю. Паэма вучыць нас любові да роднай зямлі, да свайго народа, яго гісторыі, культуры, нацыянальных традыцый, любові і павазе да іншых народаў і іх культур. Паэма заклікае сумленна жыць, змагацца за справядліваць і праўду, весці няспынную барацьбу за мір і свабоду, за святло і шчасце.

    Няпростымі і нялёгкімі дарогамі ішла “Песня пра зубра” да нас, сёняшніх яе чытачоў. Яна раскрыла свае духоўныя багацці перад здзўлёным чытачом ва ўсю сілу і моц таленту свайго творцы. Паэма заняла пачэснае месца сярод іншых самых вялікіх дасягненняў беларускай літаратуры. Спраўдзілася прадбачанне, выказанная яшчэ ў XIX стагоддзі адным з перакладчыкаў паэмы на нямецкую мову: “Многія народы Еўропы – і тыя, што маюць дзяржаўную незалежнасць, і тыя, што яшчэ спадзяюцца яе атрымаць, - з нязвыклай удзячнасцю пакланіліся б ад сабе і ад нашчадкаў таму свайму сыну, які б пакінуў ім у спадчыну падобны твор, незалежна ад мовы, якой такі твор мог быць напісаны. І першымі сярод іх беспамылкова можна было б назваць славян-беларусаў, старажытная культура якіх яшчэ мала вядома адукаванаму свету, але якія яшчэ ў рамках сумеснай сваёй феадальнай дзяржавы з Літвою мелі такога буйнага паэта, як Нікалай Гусавіян з яго “Песняй пра зубра”. Сёння мы нізка кланяемся свайму геніяльнаму паэту, вялікаму патрыёту Радзімы, таму што ўпершыню ў гісторыі сваёй культуры Беларусь вустамі свайго вялікага сына напрамую гаварыла з іншымі еўрапейскімі народамі аб сваім жыцці, аб сваёй гісторыі.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.