|
Сочинение по белорусской литературе:[an error occurred while processing the directive]Мы цэнім паэму Гусоўскага «Песня пра зубра», выдатна перакладзеную на беларускую і рускую мовы Язэпам Семяжонам у 1968 і 1969 гадах. Не так даўно я дазналася, што на беларускую мову за мяжой яе пераклала беларуская паэтка-эмігрантка Наталля Арсеннева. Ведаю таксама, што перакладам гэтага твора на рускую мову займаўся даследчык творчасці паэта-лацініста Я.Парэцкі. Мая задача — паказаць шматграннасць праблематыкі выдатнага твора старажытнай пары і яе сувязь з сучаснасцю. Як мне думаецца, самая галоўная праблема, закранутая аўтарам, праблема гуманізму. Аўтар любіць усё жывое на зямлі, выказвае да яго глыбокую пашану, заклікае берагчы і шанаваць яго. Пра гэта пішацца ў нашых падручніках, гаварылася (і гаворыцца) на ўроках літаратуры. Прывяду толькі адну цытату з паэмы, якая пра гэта сведчыць. Паэт паказвае зубра ў руху, бегу насустрач ворагам, любуецца істотай, што ведае сабе цану, нікога не страшыцца: Дзе ж
яны, ворагі? Ён яшчэ дужы, гатовы (...)
I звер гэты ў бегу — Аўтар захапляецца жыццём прыроды. I адначасова шануе, беражэ яе гарманічную цэласнасць. I гэта другая, ці не самая значная, праблема паэмы. Амаль пяць стагоддзяў назад мастак прадчуваў разбуральны працэс на зямлі. Бачыў, што ён адбываецца па віне чалавека. Таму і не выпадкова супрацьпастаўляе жыццё зубрынае (статак захоўвае ва ўсім парадак, кожны ведае свае правы і абавязкі, калі ратуюцца — то толькі разам, няма канфлікту паміж «бацькамі і дзецьмі», як няма небяспекі — поўная свабода ў паводзінах) і людское. Людское жыццё поўнае зайздрасці, узаемнага недаверу. Супольнасць распадаецца. Нават традыцыйнае паляванне, заўсёды ўдалае, і то не могуць наладзіць правадыры і іх світа. Гінуць ні ў чым і ні перад кім не вінаватыя смерды на палях бітваў. I нікому да гэтага няма справы. Пазней наша нацыянальная літаратура падхопіць разважанні Гусоўскага ў такім кірунку і пакажа чалавека як разбуральніка натуральнага жыцця прыроды і свайго асабістага (раманы В.Карамазава «Пушча» і В.Казько «Неруш», вершы Максіма Танка, Пімена Панчанкі пра тое, што «Прырода на дзіва праўдзіва, То вые, то хмельна пяе. Яна нас на свет нарадзіла, А мы забіваем яе». Тэма Чарнобыля таксама нібы вырасла з ранейшага папярэджання Міколы Гусоўскага: Гэтую
ж песню — далёкае водгулле пушчаў — Яшчэ адна праблема, закранутая ў паэме, — праблема спосабаў людскога сужыцця на зямлі. Адно сужыцце грунтуецца на дабрыні, захаванні традыцый, справядлівасці. Другое — на войнах, рабаўніцтве, узаемным недаверы, забыцці спрадвечных традыцый. У першым выпадку аўтар страсна падтрымлівае лад жыцця пры князю Вітаўту. Строгі да прыбліжаных і ўсіх падданых, князь гэты, на думку аўтара паэмы, быў справядлівы, не любіў ману і двурушніцтва. Сурова адносіўся і да сябе самога. Памнажаўбагацці, мацаваў рубяжы Вялікага княства Літоўскага і пашыраў свае ўладанні. Пясняр ухваляе дзяржаўнасць у асобе магутнага, разумнага, справядлівага правадыра. Канешне, ён ідэалізуе Вітаўта. Вядома з летапісаў, напрыклад, што князь гэты быў часам жорсткі, бязлітасны, паязычніцку распраўляўся з сваімі ворагамі. Ды важна адзначыць, што Гусоўскі абараняе не толькі моцнага розумам і духам правадыра, а справядлівую чалавечую супольнасць, ролю арганізатара якой і адыгрывае народны лідэр. Пазнейшыя, беларуска-літоўскія летапісы назавуць князя Вітаўта такімі высокімі словамі: «Калі ты ёсць цэзар над усёю зямлёю, дык і то, прыйшоўшы, схіліся перад слынным гасударам, вялікім князем Аляксандрам, што завецца Вітаўтам». Прыкладна так апісвае свайго героя і супроцьпастаўляе іншым «гасударам» зямлі беларускапольскай Мікола Гусоўскі. Усе стагоддзі чалавецтва хвалявала праблема сацыяльнай няроўнасці людзей. Захавалася легенда, што лягла, дарэчы, у аснову мастацкага фільма пра старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа. Раб, ён перад смерцю атрымлівае вольную ад гаспадароў. Зласліўцы паклалі яму ў жабрацкую торбу, калі ён начаваў у божым храме, каштоўную царкоўную рэч. Суд жрацоў прыгаварыў «злодзея» да смерці. Ён мог уратавацца, калі б не прызнаўся, што вольны чалавек, калі б сказаў сваім суддзям, што ён — раб. Гаспадары б заступіліся. Усё было б добра. Тым больш, што гаспадыня кахала яго. Але Эзоп пайшоў на той свет вольным чалавекам. На свабодзе прабыў ён некалькі дзён, гадзін. Выдатная легенда. Рамантычная, узнёслая. Падтрыманая ўсёй пазнейшай сусветнай літаратурай. Нашым незабыўным Уладзімірам Караткевічам («Хай лепей ніколі не будзе краіны, Чым будзе краіна — без волі»), Байранам і Гётэ, Пушкіным і Лермантавым. Усёй гуманістычнай літаратурай свету. Гусоўскі «Песняй пра зубра» заклаў падмуркі літаратуры пра людскую роўнасць і братэрства як спосаб сапраўднага жыцця. Мастак абураны тым, што дзеецца на зямлі беларускай, што гінуць невінаватыя смерды, аратыя і касцы. Ён заклікае князёў і дваран да літасці і чалавекалюбства. Многа радкоў пра гэта ў паэме. Ад любві да прыроды пастаянна мастак пераходзіць да любві да чалавецтва, роду людскога: Бог барані,
калі нас перамогуць прышэльцы. Параўнаем прыведзеныя радкі з радкамі Караткевіча. Ці не пра адно і тое ж яны? Пра адно і тое ж. Нават тэкстуальна супадаюць. Культам свабоды, як гаранта гарманічнага супольнага жыцця, наскрозь прасякнута паэма Гусоўскага «Песня пра зубра». Аўтар узнімае таксама вечныя праблемы вайны і міру, жыцця і смерці, сутнасці мастацкай творчасці. У апошнім пыпадку бароніць прынцыпы творчасці, блізкай да рэальчага жыцця, заснаванай на ідэях патрыятызму, любві да ларода і радзімы. Але аб'ём сачынення не дазваляе мне гэта зрабіць. Скажу толькі, што традыцыю звароту да вечных тэмаў чалавечага жыцця ў далейшым падтрымае беларуская літаратура 19—20 стагоддзяў, якая ў асобах Яна Чачота і Сыракомлі, Дуніна-Марцінкевіча і Багушэвіча, Багдановіча і Купалы, Коласа і Куляшова, Танка і Быкава і многіх іншых пісьменнікаў пераадолее бытавізм, раскрые драматызм і складанасць існавання чалавечага роду на зямлі, паспрабуе адказаць на пытанні — хто ёсць чалавек у касмічных абсягах?, ці можна перамагчы смерць?, што чакае чалавецтва ў будучым? і г.д. «Выпадак, кажуць, праменьчык да буйных адкрыццяў» — запомнім гэты радок. Належыць ён песняру 16 стагоддзя. А ці кожны з сучасных паэтаў мог бы так выказацца, так востра адчуць сувязь канкрэтнага і выпадковага, заканамернага і стыхійнага? Пясняр мінулага — Гусоўскі адначасова і пясняр сучаснасці. «Што чалавечнае, тое і вечнае». Ці не праўда? |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.