Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Вобраз Навума Прыгаворкі ў п'есе Вінцэнта Дуніна-Марцікевіча "Ідылія"
  • «А суддзі хто?» (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч «Пінская шляхта»)
  • Крытыка царскай судовай бюракратыі ў камедыі Вінцэнта Дуніна-Марцікевіча "Пінская шляхта"
  • Супярэчлівы характар адносін Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча да прыгоннага ладу ў паэме "Гапон"
  • Тэма бацькоў i дзяцей у камедыі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта"
  • “Шлях першапраходцы”(пра творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча)
  • Кручкоў - тыповы прадстаўнік царскай сістэмы чыноўнікаў (па камедыі "Пінская шляхта" В. Дуніна-Марцінкевіча).
  • Крытыка царскіх чыноўнікаў у п'есе В. Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта".
  • Пан і селянін у творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
  • Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. (1807-1884)
  • Характарыстiка творчасцi Вінцэнта Дунiна-Марцiнкевiча. Культурна-асветнiцкая дзейнасць пiсьменнiка.
  • Жанр твора Вінцэнта Дунiна-Марцiнкевiча "Пiнская шляхта. Характарыстыка дзеючых асоб п'есы. Мова персанажау.
  • "Ідылія" В. Дуніна-Марцінкевіча.
  • Гуманістычны пафас паэмы В. Дуніна-Марцінкевіча "Гапон".
  • Крытыка царскай судовай бюракратыі ў камедыі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта". *
  • Жыццё i творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: палемічныя заметкі.
  • Побач з асноўнай тэмай — выкрыццё царскай судовай сістэмы — В. Дунін-Марцінкевіч у «Шнскай шляхце» закранае і іншыя тэмы. Адна з іх — тэма бацькоў і дзяцей. Гэта спрадвечная тэма. Яна прысутнічала ў творчасці пісьменні-каў, якія жылі да В. Дуніна-Марцінкевіча, якія жылі ў адзін з ім час, яе не абыходзяць і на-шыя сучаснікі.

    Прадстаўнікі новага пакалення ў камедыі — Грышка і Марыська. Яны — дзеці збяднелых шляхцічаў. Маладыя людзі кахаюць адно ад-наго, даўно ўжо мараць пажаніцца. Але вось бяда: бацькі іх раптам пасварыліся з-за таго, што адзін другога абазваў мужыком. Сварка за-вязалася ў такі моцны вузел, што каб развя-заць яго і вырашыць, хто правы, а хто вінава-ты, у мястэчка едзе з воласці станавы прыстаў.

    Здавалася, у Марыські і Грышкі няма ніякіх шанцаў на жаніцьбу — сварка бацькоў перадасца і ім. Але на самой справе гэта не так. I Мары-ся, і Грышка лічаць сваіх бацькоў дзівакамі, смяюцца і асуджаюць прывязанасць бацькоў да шляхецкага звання, якое ім нічога не дае.

    Для Грышкі ж і Марысі шляхецтва — нішто, гэта проста «хвароба» іх бацькоў. «Што гэта за дур напаў на бацькоў? — гаворыць дзяўчы-на. — ІГяныя завяліся да пабіліся з сабою за шляхецтва, а мы з Грышкам пра тое гаруем і ныем». Грышка пра адносіны свайго бацькі з Марысіным кажа, што бацькі «індычацца».

    Грышка і Марыся ўпэўненыя, што ніякая сварка бацькоў не паўплывае на іх адносіны. А калі бацька ўсё ж не дасць згоду на жаніць-бу — дзяўчына гатова на самае страшнае:

    Няхай бацькі лаюць, мучаць,
    I Ні з кім другім не зручуся.
    Калі з ім мяне разлучаць,
    Я ў Прыпяці ўтаплюся.

    Гэтыя словы ў вуснах Марысі гучаць як пра-тэст новага пакалення супраць старых погля-даў і звычаяў.

    Чытаючы твор, мы бачым, з якой любоўю адносіцца В. Дунін-Марцінкевіч да Грышкі і Марысі, як услаўляе іх адданасць адно аднаму І з якой павагай і гонарам ставіцца да іх імкненняў змагацца за сваё шчасце.

    Канешне, Грышка і Марыся далёка не рэ-валюцыянеры, якія пратэстуюць супраць ад-жыўшага ладу і заклікаюць гэты лад знішчыць разам з яго ўстарэлымі поглядамі. Героі В. Ду-ніна-Марцінкевіча занадта маладыя, ды і час яшчэ не прыйшоў. Іх пратэст не выходзіць за рамкі сям'і. Але і гэта ўжо сведчыць пра тое, што жыццё патрабуе новых адносін паміж людзьмі.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.