Лірыка, в сокращении. Краткое содержание.

Все произведения в сокращении этого автора
Лірыка
Пан Шабуневіч

Алесь Гарун вельмі любіў сваю радзіму і свой народ, засведчыўшы гэту любоў паэтычным словам і рэвалюцыйнай, антыўрадавай дзейнасцю, за што быў сурова пакараны. Знаходзячыся далёка ад роднай Беларусі, паэт думкамі, сэрцам быў з ёй. Яна паўставала перад Алесем Гаруном у вобразе жанчыны-маці.

Горам, матуля, цяпер ты замучана,
Стогнам спавіта у сець з ланцугоў,
Рукі і ногі да слупа прыкручаны,
Ціха наругу ты зносіш, без слоў,—
пісаў паэт у вершы «Мілая, родная старонка-маці!..»

Паэт нёс у сэрцы і нядолю, прыгнечанасць Бацькаўшчыны, і яе прыгажосць. Кантрасныя малюнкі-карціны роднага краю паўстаюць у вершы «Як надарыцца мінута...»:

Ты няшчасны і убогі,
Ты бяздольны і забіты,
Ты без шляху, без дарогі,
Ты абдзёрты і прапіты,
Подлай здрадаю праданы.
Ты не свой,—даўно забраны.
...Ты квяцісты, залацісты,
I прыгожы, і аздобны,
Ты лясісты, каласісты.
Можа, рай табе падобны —
Колькі ж моцы маеш скрытай,
Колькі сілы неспажытай.

У заключнай страфе верша гучыць вера ў адраджэнне роднага краю:

Ты паўстанеш, працавіты,
Гаратнічы, невымоўны,
Шчасця, долі прагавіты,
Мой сланэчны, мой чароўны!
Будзе час, пабачаць сведкі,
Хоць не мы, дык нашы дзеткі.

Два апошнія радкі сведчаць, што паэт разумеў няпростасць адраджэння. Каб «паўстаць», адрадзіцца, патрэбна праца, змаганне ўсіх і кожнага, патрэбна «дух свой з рабства распрастаць». Вершамі «Кліч», «Муляру», «Брацця, к агульнаму шчасцю...» Алесь Гарун заклікаў свой народ «к агульнаму шчасцю... жыццё кіраваць». У гэтых вершах гаварыў паэт-рэвалюцыянер, які хацеў збудаваць для ўсіх людзей

Мур вялікі, вольнай волі,
Мур высок! да нябёс,
Мур братэрства, роўнай долі,
Мур для радасці без слёз.
(«Муляру»)

Алесь Гарун адмаўляў прыгнёт адных народаў другімі («Крыўды людской нам не трэба, Слёз не бажаем нічых»). Яго чалавечымі і палітычнымі ідэаламі былі «роўнасць, братэрства і згода».

Але гаворачы пра «панства братэрства і працы, вольнасці, хлеба й святла», заклікаючы «новы ўсім лад будаваць», Алесь Гарун заставаўся сынам сваёй роднай зямлі, адстойваў права на сваю мову, культуру, незалежнасць. Па Гаруну, быць роўным сярод роўных не азначала пазбавіцца нацыянальнай адметнасці, у гэтым ён разыходзіўся з бальшавіцкім разуменнем інтэрнацыяналізму.

Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся, —

пісаў паэт у 1910 г. («Ты, мой брат, каго зваць Беларусам»). Як і Купала, Гарун не аднойчы звяртаўся да мінулага радзімы, шукаючы там «прычыны нашых бед і крыўд». У вершы «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам» паэтычнымі сродкамі ўзнаўляецца гісторыя роднага краю:

У старыну Беларус, не падданы,
Гаспадарыў, быў сам над сабою
I далёка ў свеце быў знаны
За літоўскай і ляшскай зямлёю.

Але насталі іншыя часы — «беларуская слава і воля адышла, адцвіла, закацілась».

У тым, што народ не знік, не загінуў, паэт бачыў заслугу мовы. Яна адна заставалася незабранай «у сялянскай аграбленай хаце». Як запавет нашчадкам гучаць апошнія радкі верша:

Дык шануй, Беларус, сваю мову —
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацця-народы!

Сваю «вяскову, просту, а святую» мову ўслаўляе паэт у «Гімне роднай мове». Услаўляе «за муку вечную», бо яна цярпела гэтак жа, як і людзі, што ёй не здрадзілі, за «вяліку справу», бо яна аб'ядноўвае народ, робіць яго духоўна прыгожым.

Будучы далёка ад роднай зямлі Алесь Гарун глыбока перажываў падзеі першай сусветнай вайны, разумеў, што яны яшчэ больш ўскладнілі становішча беларускага народа, памножылі яго няшчасці і гора. Як і ў М. Гарэцкага, творы Алеся Гаруна выразна антываенныя. Беларускія пісьменнікі з самага пачатку адчулі несправядлівасць вайны, яе грабежніцкі, захопніцкі характар. «Усё цяпер згіне, як згіну, можа, і я сам... ва славу... ва славу... чаго? Вызвалення «малых» народаў? А ці вызваліцца мой народ? Што яму дасць гэтая вайна», — ставіць пытанне Лявон Задума ў запісках «На імперыялістычнай вайне».

Сорам і ганьба для свету вайна,
Як ні мяркуй, ні судзі;
З боскіх законаў смяецца яна... —

заяўляе Алесь Гарун у вершы «Праводзіны» (1914). Аднак чалавек павінен ісці ваяваць, бо «кліча агульны прыказ». Твор напісаны ў форме наказу будучаму салдату, які пакідае «радзімую старану, сямейку»: памятаць пра блізкіх і родных, не быць палахлівым. А далей — нечаканае:

Будзе праціўнік пабіты, ляжаць, —
Ты пашкадуй яго, брат!
Раны завяжаш, паможаш устаць, —
I ён чалавек і салдат.
Брат, у далёкай сваёй старане
Мае ён дзетак, сям'ю...
Помста ці хцівасць цябе як штурхне,
Ўспомні сямейку сваю.
Старасці, цноце не помні ураз,
Гэтым сумлення не плям.
Быў чалавекам ты, браце, у нас,
Будзь чалавекам і там.

Алесь Гарун заклікаў да спагадлівасці, да чалавечнасці, проціпастаўляючы жорсткасці вайны міласэрнасць, дабрыню.

Творчая спадчына паэта тэматычна багатая і шматстайная. Побач з грамадзянскай лірыкай — глыбокія па думцы, арыгінальныя па мастацкаму выяўленню філасофскія вершы («Жыццё», «Як ліст вярбінкі маладой...» і інш.), маляўнічыя, настраёвыя прыродаапісальныя («У прыпар», «Вясна», «Вецер»), усхвалявана лірычныя, інтымныя («Дзяўчаці», «Пралескі»).

Лёс быў жорсткім да Алеся Гаруна. Большая частка яго твораў напісана ў выгнанні. Нельга назваць спрыяльнымі для творчай працы і апошнія гады жыцця, калі паэт вярнуўся на знявечаную, разбураную, разграбленую першай сусветнай вайной, пазнейшымі акупацыямі радзіму. Аднак ён ішоў у літаратуры сваім шляхам, «не з'яўляўся, — як сказаў пра Алеся Гаруна яго сучаснік М. Багдановіч, — нічыім падгалоскам».


Писатели, по которым есть произведения в сокращении:

  1. Адам Гурыновіч
  2. Алесь Гарун
  3. Алесь Жук
  4. Аляксей Дудараў
  5. Андрэй Макаёнак
  6. Андрэй Мрый
  7. Андрэй Рымша
  8. Аркадзь Куляшоў
  9. Афанасій Філіповіч
  10. Васіль Быкаў
  11. Васіль Цяпінскі
  12. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
  13. Вінцэсь Каратынскі
  14. Змітрок Бядуля
  15. Іван Мележ
  16. Іван Шамякін
  17. Кандрат Крапіва
  1. Кастусь Каліноўскі
  2. Каятан Марашэўскі
  3. Кірыла Тураўскі
  4. Кузьма Чорны
  5. Максім Багдановіч
  6. Максім Гарэцкі
  7. Максім Танк
  8. Мікола Гусоўскі
  9. Мікола Матукоўскі
  10. Міхась Зарэцкі
  11. Мялецій Сматрыцкі
  12. Ніл Гілевіч
  13. Паўлюк Багрым
  14. Пімен Панчанка
  15. Пятрусь Броўка
  16. Рыгор Барадулін
  17. Сімяон Полацкі
  1. Сымон Будны
  2. Уладзімір Жылка
  3. Уладзімір Караткевіч
  4. Уладзіслаў Сыракомля
  5. Францішак Багушэвіч
  6. Францыск Скарына
  7. Цётка
  8. Ядвігін Ш.
  9. Якуб Колас
  10. Ян Баршчэўскі
  11. Ян Вісліцкі
  12. Янка Брыль
  13. Янка Купала
  14. Янка Лучына
  15. Яўгенія Янішчыц
  16. Іншыя творы




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.