|
Пан Шабуневіч, в сокращении. Краткое содержание.Все произведения в сокращении этого автораЛірыка Пан Шабуневіч Пана Шабуневіча «са старапапельскіх Шабуняў» да слёз узрушыла прамова чалавека, які гаварыў на роднай мове. Ён адчуў падтрымку ўласным уяўленням і перакананням. Жонка пана Шабуневіча, шляхцянка і каталічка «аж з дзесятага калена», не можа дараваць мужу «ані рэлігійнай бесстароннасці, ані яго «простай», «мужыцкай» мовы». Пан Шабуневіч доўга не спрачаўся, «калі жонка пачынала аб веры», але ніколі не ўступаў, калі спрэчка перакідалася на мову. Гэтыя два пытанні заўжды парушалі сямейны лад і паразуменне. Адбываюцца выбары ў земства. Шабуневіча запісалі ў польскую курыю. Сваёй, беларускай, ён не знайшоў, хоць ёсць руская, яўрэйская. Не дапамаглі і «разумныя кніжкі», газеты на роднай мове, якія ён пачаў чытаць і збіраць. Радуе пана Шабуневіча, што дадзены дазвол у пачатковых школах дзяцей навучаць веры на той мове, якой размаўляюць бацькі. Толькі зноў расчараванне — «беларускую мову яшчэ раз выкасавалі з ліку родных моў». Марыць пан Шабуневіч аб «школцы беларускай. Чытаць, пісаць і крыху гісторыі». Мастацкія асаблівасціАлесь Гарун уводзіў у беларускую прозу новыя тэмы, праблемы, узбагачаў яе новымі жанравымі формамі. Празаічная спадчына пісьменніка невялікая па памеру, аднак разнастайная і цікавая. Апавяданнем «Пан Шабуневіч» пісьменнік падключаўся да адраджэнцкай праблематыкі. У творы ўзнаўляецца «вельмі паказальная і тыповая для Беларусі нацыянальна-моўна-рэлігійная сітуацыя, у якой праваслаўе існавала побач з каталіцызмам, рускія і палякі лічыліся бадай аднолькава паўнапраўнымі і раўнапраўнымі жыхарамі зямлі. I толькі беларушчыны ні адны, ні другія прызнаваць ніяк не хацелі» (У. Казбярук). Герой апавядання — рамеснік-шавец Ян Шабуневіч. Слова «пан», якое ўжывае аўтар, у даным выпадку ідэнтычнае зваротам «спадар», «сударь», «таварыш» і г.д. Пан Шабуневіч — так званы просты чалавек, ён жыве з працы сваіх рук, добры муж і бацька. Вылучае яго сярод іншых нацыянальная самасвядомасць. Герой твора хоча афіцыйна называцца беларусам, гаварыць на роднай мове, вучыць сына ў нацыянальнай школе. Дзякуючы рэвалюцыйным падзеям 1905—1906 гг. нейкія зрухі ў гэтым плане пачаліся. Пан Шабуневіч акрылены вяртаецца дадому з мітынгу, пачуўшы выступленне беларускага прамоўцы. Потым з'яўляецца ў яго магчымасць чытаць перыядычныя выданні і кнігі на роднай мове. Аднак карэнным чынам сітуацыя не змянілася, у чым ён пераканаўся ў час выбараў у земства. Не адбылося станоўчых зрухаў і ў школьным навучанні — «беларускую мову яшчэ раз выкасавалі з ліку родных моў». I ўсё ж пан Шабуневіч не апускае рук, спадзяецца на лепшае, хоць прыкрасць і расчараванні падпільноўваюць яго на кожным кроку. Герой не можа даказаць слушнасць уласных высноў ні «дзяржаўным людзям», чыноўнікам, ні ўласнай жонцы. Апошняе якраз найбольш псуе нервы пану Шабуневічу. Яго жонка-каталічка аж «з дзесятага калена» не падзяляе погляды на мову і веру і імкнецца «перавыхаваць» свайго чалавека. Спакойны і лагодны па характару пан Шабуневіч вымушаны абараняцца. Такім чынам, канфлікты на нацыянальнай глебе псуюць адносіны паміж добрымі людзьмі, бо ва ўсім іншым пан Ян і пані Янова разумеюць адзін другога і жывуць душа ў душу; Акцэнтуючы ўвагу на штодзённым жыцці героя, А. Гарун гаворыць пра рэлігійную і нацыянальную падзеленасць нашага народа, пра вялікія цяжкасці, што стаялі на шляху беларускага Адраджэння. У галерэі вобразаў нацыянал-адраджэнцаў пан Шабуневіч займае асобнае месца. Наша проза звычайна паказвала прадстаўнікоў інтэлігенцыі, людзей, якія хоць і былі выхадцамі з вёскі, але змаглі атрымаць адукацыю (героі твораў М. Гарэцкага, Я. Коласа). Герой А. Гаруна так званы народны тып. Ён не прэтэндуе на ролю асветніка, кіраўніка маласвядомай вясковай масы. Пан Шабуневіч змагаецца за свае права быць беларусам і гэтым робіць уклад у адраджэнне роднага краю. Побач з панам Шабуневічам у творы стаіць герой-апавядальнік, прычым ён з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам узноўленых падзей, раскрываецца як асоба. Менавіта праз яго аўтар паказвае ўзрушэнне чалавека, які ўпершыню пачуў з трыбуны беларускае слова: «Ад першых слоў прыемна заказытала ў грудзях, на момант перахапіла дух... Ён (прамоўца. — Т.Г.) журыўся на чорную нядолю, якая агарнула бацькаўшчыну, на глуз і здзек, што запанавалі над ёю, на атрутнае занядбанне роднай мовы... Калі праўдзівым дакорам расцінаў ён сэрца, то і добрым словам гаіў яго, бо даваў I надзею, што ёсць мага хоць што, калі ўжо не ўсё паправіць. р Моцай іх падняў ён мяне па-над гэтай заляй, па-над гэтымі людзьмі і памчаў за горад...» Герой-апавядальнік расказвае пра жыццё, расчараванні і надзеі свайго знаёмага, пана Шабуневіча, і адначасова падсвечвае, карэкціруе, удакладняе, тлумачыць падзеі. Боль і клопат рамесніка яму зразумелыя, апавядальнік сам з'яўляецца адраджэнцам. Ён нават быў арыштаваны і высланы на пяць гадоў. Пра апошняе ў апавяданні паведамляецца своеасабліва: жандарм і паліцэйскія называюцца «даўным знаёмым з двума сваімі сябрукамі», арышт — «шчырым запрашэннем да сябе ў госці». Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв Писатели, по которым есть произведения в сокращении: |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.