|
Лірыка, в сокращении. Краткое содержание.Список произведений в сокращении этого автораЛірыка Новая зямля Сымон-музыка Калядны вечар Малады дубок Хмарка Крыніца Стары лес Балотны агонь На ростанях Якуб Колас не абышоў тэму паэта і паэзіі, хоць у параўнанні з іншымі пісьменнікамі гэтай тэме прысвечана менш твораў. Эстэтычная пазіцыя Я. Коласа заяўлена ў вершах «Не пытайце, не прасіце...», «Песняру», «Пясняр», «Роднаму краю» («Знае толькі Бог адзіны») і інш. У праграмным вершы, якім адкрываўся першы зборнік «Песні жальбы», паэт гаварыў:
Не пытайце, не прасіце Як і яго папярэднік Ф. Багушэвіч, сучаснікі Янка Купала, Алесь Гарун, Колас не мог спяваць радасныя, вясёлыя песні, бо край быў у няволі, народ жыў у горы («...На жыццё як паглянеш, сэрца болем зашчыміць»). У вершы «Роднаму краю» (1914) паэт гаворыць пра сваю любоў да бацькоўскай зямлі, да яе лугавін, стужак палёў і дарог, курганоў-веж, «хат, дзе красуе мох калматы на старэнькай стрэсе», спеваў птушак і гоману ніў. Карціны рэчаіснасці ніколькі не прыхарошваюцца, аўтар быццам нават знарок падкрэслівае іх звычайнасць, будзённасць (старэнькія, парослыя мохам стрэхі хат, мужычыя магілы з драўлянымі крыжамі і г. д.), выяўляючы там самым арганічнасць, натуральнасць уласнага пачуцця. У родным краі «пануе гора люта і нуда разліта». Таму, калі паэт заспявае песню «аб знішчаным гэтым краі», то
...Не волен над сабою: У апошняй страфе верша гучыць спадзяванне, што некалі жыццё зменіцца. Аднак, «пакуль свет нам не прарвецца», песня «няхай стогне, няхай плача». Звяртаючыся да песняра, Я. Колас просіць заспяваць такую песню, «каб душу ...паліла», каб расказвала, «як у няволі жывецца, як нам шыі здушыла ярмо» (верш «Песняру», 1910). Гэта песня павінна не толькі плакаць аб нядолі народа, але і будзіць народ, клікаць яго на барацьбу («Каб затросся узбурана вус»). Такім чынам Я. Колас адводзіць зусім пэўнае месца паэту ў жыцці грамадства: жыць адным жыццём з народам, быць выразнікам яго долі-нядолі, весці народ да лепшай будучыні. Грамадзянская і патрыятычная лірыка Значнае месца ў ранняй паэзіі Якуба Коласа займае апяванне сялянскага жыцця. Нярадасна, бедна жыве селянін.
Я — мужык, я — сын пакуты, гаворыць пра сябе герой верша «Мужык» (1909). Гэтак жа непрывабна выглядаюць гаспадарчыя пабудовы селяніна, вёска ў цэлым («Многа тут гразі ў нягоду, многа пылу ў летні жар»). У вершы «Вёска» (1907), адкуль узята цытата, жыццё селяніна малюецца сумным і беспрасветным:
Тут дабра не бачаць зроду, Якуб Колас рэдка шукаў выключнага, яркага ў жыцці. Прадметам яго паэзіі станавілася тое, што акружала селяніна ў штодзённым існаванні, чым селянін займаўся, пра што думаў і марыў. Тыповы вобраз жанчыны-сялянкі, тыповыя абставіны яе працы, жыцця ўзнаўляе пісьменнік у невялікім паэтычным абразку «Маці» (1908). «Непрыветна цераз вокны ночка пазірае. Ціха ў хаце. Ўся сямейка спіць, адпачывае... Толькі маці з вераценцам туліцца пры печы». У цішыні зімняй ночы праходзіць перад вачыма жанчыны ўсё жыццё, з рэдкімі пробліскамі радасці, часцей з «нягодамі, сваркамі, трасянінай». Муж «дробных дзетак ...пакінуў», памёр, не здолеўшы «свой прыдбаць куточак, хату вывезці, зямелькі прыкупіць шматочак». У астрог трапіў сын. За што? — маці не можа сабе растлумачыць, бо «ў толк не возьме ні законаў гэтых мудрых, ні парадкаў свету». Матывы смутку і тугі, частыя на раннім этапе творчасці Я Коласа, не з'яўляюцца вызначальнымі ў ёй. Многія вершы, у якіх паўстае цяжкае жыццё селяніна, заканчваюцца аптымістычнымі акордамі. Як, напрыклад, верш «Мужык». Герой яго, паскардзіўшыся на свой лес, заяўляе:
Я — мужык, а гонар маю, Блізкім па свайму пафасу да папярэдняга з'яўляецца верш «Наша возьме» (1907). У ім паэт гаворыць ад імя ўсей сялянскай масы. На пачатку твора — знаёмая карціна гаротнага, бяспраўнага мужыцкага жыцця («Мы з голадам зрадніліся, худыя, абарваныя. Асмеяны, аблаяны, гразёю мы замазаны»). Заканчваецца верш на іншай ноце:
Адно мы добра ведаем: У вершы «Не бядуй!», які быў напісаны разам з «Наша возьме» ў гады рэакцыі, у тым жа 1907 г., аўтар заклікаў. суайчынніка верыць, што
Не загіне край твой родны Паэт разумеў, што вызваленне само не прыйдзе. Таму, звяртаючыся да суайчынніка, найперш да селяніна-мужыка, Я. Колас вучыў яго ў вершы «Будзь цвёрды» (1912)
Не прасі, не спадзявайся «У лірыцы Коласа, — адзначае I. Навуменка, — шмат тых жа матываў, з якімі мы сустракаліся ў паэзіі Багушэвіча. Але побач з гэтым, знаёмым шмат істотна новага... Герой Коласа больш актыўны. Ён свядома імкнецца змяніць несправядлівы жыццёвы парадак. У ім абуджаецца пачуццё асобы, усведамленне сваёй сілы, годнасці. Абуджаецца сацыяльная свядомасць — герой-селянін не хоча мірыцца з такім становішчам, калі ён, той, хто корміць хлебам увесь свет, гібее ў беднасці, галечы». Якуб Колас звяртаўся да сатырычных сродкаў. Іранічна-з'едліва ён пісаў пра бяспраўнае становішча селяніна («Асадзі назад!», 1908), пра царскую канстытуцыю, якая дакляравала свабоду, пэўную дэмакратызацыю жыцця («Канстытуцыя», 1908). На практыцы ж атрымаў народ зусім іншае: разгон Думы, бо дэпутаты яе «зашумелі аб зямлі», усюісны паліцэйскі кантроль.
Колькі ўсякіх строгіх мер — «Канстытуцыю» і «Вобразы самаўладдзя» (1908) можна аднесці да жанра эпіграмы. Творы ўяўляюць сабой з'едлівую, дасціпную крытыку негатыўных грамадскіх з'яў.
Куды ні глянь — адно і тое: Як і Янка Купала, Якуб Колас хацеў бачыць свой народ шчаслівым, вольным, незалежным. У сувязі з падзеямі Кастрычніцкай рэвалюцыі паэт, звяртаючыся да інтэлігенцыі, гаварыў пра «вялікую дарогу», якая чакае Бацькаўшчыну. Заклікаў «навукі семя засяваць», несці святло, бо «ў мроку дрэмле наш мілы край, наш родны кут», Знаходзячыся далёка ад роднай зямлі, паэт жадаў ёй і свайму народу:
Не царскі біч, не панскі хам, Грамадзянская і патрыятычная тэма цесна пераплятаюцца ў лірыцы Я. Коласа перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У вершах «Лес» (1941), «Голас зямлі» (1942), «Капайце яму, далакопы» (1942), «Мая зямля» (1943) і іншых гучаць сыноўні боль за маці-радзіму, за яе пакуты пад тэўтонскім «у сталь закованым капытом», вера ў перамогу над ворагам, заклік да змагання. Шырокі лірычны уступ мае верш «Мая зямля». «Далёка ты, мая зямля-матуля, і цяжка жыць, не бачачы цябе», — прызнаецца аўтар, а затым «уваскрашае» вобразы роднага краю, адпачываючы сэрцам ва ўспамінах:
Стаяць бары. Паэт ведае, што сёння яго зямля іншая — зраненая, шчодра палітая крывёю, аднак не скораная, не пераможаная. Верш напісаны ў 1943 г., калі пачалося вызваленне Беларусі, і ў творы гучыць матыў хуткай сустрэчы з роднай зямлёй:
...Малю свой лес я толькі аб адным — Але голас роднай зямлі гэта не толькі голас плачу, а і гневу, непакоры («Шумяць гнеўна твае пушчы, трасуцца помстаю бары»). Напружаны слых паэта ўсюды ловіць галасы-заклікі да помсты, да змагання «супроць тэўтонскае арды», якімі поўніцца далёкі родны край:
Змятай жалезнаю мятлою З'явы прыроды ў вершах Я. Коласа адухаўляюцца, набываюць чалавечыя якасці (стогнуць пушчы, плачуць крыніцы, трасуцца помстаю бары і г. д.); звяртаецца да вобразаў прыроды паэт досыць часта. У апошнія дзесяцігоддзі лірыка Якуба Коласа набыла выразны элегічны характар. У творах гучыць роздум над пражытым і перажытым. Нават у вершы «У вераснёўскі вечар» (1945), у якім паэт гаворыць пра адбудову роднага краю, пра залечванне нанесеных вайной ран, чуваць выразныя элегічныя ноткі:
I чую ў крыку тым я праўду і дакоры, Пачуццём смутку пранізаны кожны радок верша «У родных мясцінах» (1945). Па вяртанні ў знаёмы кут чалавека заўжды ахопліваюць успаміны, з'яўляюцца думкі аб няспыннасці жыцця, незваротнасці часу. На гэта скіроўваюць тыя змены, якія адбываюцца ў наваколлі і ў лёсе самога чалавека. Адчуванне хуткаплыннасці часу абвастраецца ў вершы згадкай пра нядаўнюю вайну. Менавіта з ёй звязаны сумныя змены ў родных мясцінах, на якіх запыняюцца вочы лірычнага героя:
Стаю, маўчу, мясціны аглядаю, — Лірычны герой ведае, што жыццё няспыннае, «моцныя для ўзлёту яго крылы». Адродзяцца знявечаныя лясы, адбудуюцца гарады і вёскі. Аднак у жыцці асобнага чалавека бываюць незваротныя страты і вечныя балючыя раны, якія не гояцца. Таму верш заканчваецца мінорным акордам:
..Мне адно сягоння горка: «Беларускую прыроду з найбольшай сілай апеў Якуб Колас. Ні ў аднаго другога паэта не знойдзем мы столькі малюнкаў, навеяных палямі, лясамі, рэкамі, палявымі дарогамі, наогул усім тым, што акружае жыхара гэтага краю з яго першых крокаў жыцця. Пейзажную лірыку Якуба Коласа можна падзяліць на дзве тэматычныя плыні. Да першай належаць вершы, якія зместам, ідэйнай накіраванасцю непасрэдна перагукваюцца з праявамі грамадскага жыцця або настроямі лірычнага героя («Рольнік», «Хмаркі». — Т. Г.)... Другая плынь пейзажнай коласаўскай лірыкі непасрэднай сувязі з утылітарным сялянскім клопатам не мае. У ёй развіваецца тэма «чыстай», вечнай красы. Такія вершы, як «Усход сонца», «Першы гром», «Ручэй», «Адлёт жураўлёў», «Лес» («Глуха шэпча лес зялёны»), «Зіма» («Надышлі марозы, рэчкі закавалі»), «Вясна» («Вясна, вясна жаданая!..») і многія іншыя поўны захаплення, першабытнага схілення перад сіламі прыроды, іх магутнасцю, неразгаданасцю. ...За багаццем метафар у коласаўскай пейзажнай лірыцы стаіць і нешта большае, чым адны толькі паэтычныя ўвасабленні. Ствараючы ў паэмах «Новая зямля», «Сымон-музыка», алегарычных навелах «Казкі жыцця» маляўнічыя пейзажныя карціны, паэтызуючы прыроду, Якуб Колас абапіраецца на наіўны, характэрны для нашых далёкіх продкаў погляд на прыроду як на жывую істоту. Падобнае стаўленне да прыроды бачым і ў многіх пейзажных коласаўскіх вершах... Пейзажная лірыка Якуба Коласа мае некалькі тэм, матываў, якія нязменна паўтараюцца, вар'іруюцца, складаючы сталае, пастаяннае, у нейкай меры нават замкнёнае кола паэтычных карцін і ўяўленняў... — вясна, восень, зіма, дарога, поле, араты на полі, родны край, дрэвы, лес, навальніца, хмаркі, вецер, сонца, ноч, птушкі, жыта... Нават адзін пералік тэм, матываў лірыкі паэта выразна паказвае, што Якуб Колас выступае як паэт земляробчага народа. ...Увогуле, гром, бура, навальніца імпануюць паэту. Ён любіць праявы магутнай, вялікаснай сілы ў прыродзе. Вершы «Першы гром», «Ноч перад навальніцай», «Будзе навальніца», «Вераб'іная ноч», «Перад бурай», «Перад навальніцай» поўны паэтычнага схілення перад размахам стыхіі...
Люблю я ночы той час дзіўны, ...Ёсць нешта ад міфа, містэрыі, язычаскага гімна ў гонар цара неба і ў вершах беларускага паэта «Усход сонца» і «Заход сонца»:
На ўсходзе неба грае Абодва вершы бліскучыя па майстэрству, поўныя святочна прыўзнятага настрою. Разам з тым яны ўяўляюць сабой яркія, вельмі дакладныя нават у дробязях паэтычныя карціны ўсходу і захаду сонца, багатыя пластычнымі зрокавымі вобразамі... «Асенні» цыкл вершаў беларускага паэта асабліва прыгнятае сваім змрочным, аднастайным настроем. З верша ў верш вандруюць падобныя вобразы, накшталт «вецер свішча», «вецер вые», «дожджык сее беспрастанку», «сыплюцца кроплі дробна і часта», «ссохлі травы, усё павяла» і г. д. I толькі ў вершы «Адлёт жураўлёў» пранізліва-шчымлівы матыў расстання з летам, пераходзячы ў лірычную, філасофскую тэму вечнага кругазвароту жыцця, недаўгавечнасці шчасця, глыбока кранае сэрца. Гэта адзін з тых вершаў, які выяўляе ў Коласе паэта вельмі глыбокага, бліскучага, здольнага перадаць самыя тонкія адценні чалавечых перажыванняў:
У бязмежным небе ...Душа лірычнага героя пейзажных вершаў як бы наросхрыст раскрыта для ўспрымання прыгажосці, разлітай у навакольным свеце. Тысячы выдатных імгненняў здольна ўбачыць, запомніць, увасобіўшы ў мастацкім слове, гэта чулая, уражлівая душа». Навуменка I. Якуб Колас. Нарыс жыцця і творчасці. Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв Писатели, по которым есть произведения в сокращении: |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.