|
Калядны вечар, в сокращении. Краткое содержание.Список произведений в сокращении этого автораЛірыка Новая зямля Сымон-музыка Калядны вечар Малады дубок Хмарка Крыніца Стары лес Балотны агонь На ростанях Сцішаны, прыбраны белым інеем лес, здавалася, таксама рыхтаваўся сустрэць каляды. За дзень перад куццёю ляснік Тарас выправіўся ў горад. Кожны год яму даводзілася ездзіць туды напярэдадні свята, вазіць гасцінец «замкавым панам ад пана ляснічага». Але Тарасу гэты абавязак быў прыемны, бо, вяртаючыся назад, ён забіраў з семінарыі сына. Паўлюк, бацькава гордасць, вучыўся апошні год. Тарасава сям'я рыхтавалася да свята. Самая важная праца была ў такі дзень у хаце. Лава проці печы ужо застаўлена рознымі стравамі. У покуце на сене важна стаяў гаршчок з куццёй. Усе, дарослыя і дзеці, стараліся трымацца паважна. I ўсе чакалі Тараса з Паўлюком. Дзядзька Андрэй зрабіў пляменніку прыгожую шафку для кніг. Маці паклапацілася пра мяккую чыстую пасцель. Брат Андрэй расстараўся другую стрэльбу, каб разам схадзіць на паляванне. Малыя Пятрусь і Міхась вывучылі ўсе літары — Паўлюк ім за гэта абяцаў прывезці кніжак з малюнкамі. Хлопчыкі, забраўшыся ў цёмны кут, гаварылі аб вячэры. Пятрусь раіў браціку не накідацца. на ежу адразу, бо маці будзе падаваць шмат смачных страў. Алесь прынёс зялёную, купчастую ёлачку і яе паставілі каля стала. На дварэ забрахаў сабака. Да воза выйшлі дзядзька Андрэй і Алесь. Аднак тыя, хто прыехаў, чамусьці ў хату не спяшаліся. Нарэшце дзверы адчыніліся і на парозе з'явіўся адзін Тарас. Твар яго быў хмуры. «У турме наш Паўлючок!» — як стогн вырвалася з бацькавых грудзей. «I ў хаце стала яшчэ цішэй, яшчэ нудней». Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв Писатели, по которым есть произведения в сокращении: |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.