Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Аповесць Васіля Быкава 'Аблава' як выкрыццё нечалавечай палітыкі сталінізму
  • Вобраз Хведара Роўбы ў аповесці Васіля Быкава 'Аблава'
  • Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці Васіля Быкава 'Знак Бяды'
  • Знакі бяды ў аповесці Васіля Быкава «Знак бяды».
  • Пятрок і Сцепаніда Багацькі як тыповыя прадстаўнікі свайго пакалення.
  • Сістэма сімвалаў у аповесці Васіля Быкава 'Знак бяды'
  • Ваенная тэма ў прозе Васіля Быкава.
  • Гуманістычны пафас ваеннай прозы Васіля Быкава.
  • Чалавек на вайне ў творах Васіля Быкава.
  • "Аблава" - выкрыццё нечалавечай палітыкі сталінізму.
  • "Аблава" - вобраз Хведара Роўбы.
  • "Знак бяды" - вобразы Петрака і Сцепаніды.
  • Аповесць Васiля Быкава "Знак бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды.
  • Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці Васіля Быкава "Знак бяды".
  • "Свае" і чужыя ў аповесці Васіля Быкава "Знак Бяды".
  • Выяўленне сапраўднай сутнасці чалавека ў аповесці Васіля Быкава "Абеліск".
  • Духоўны выбар герояў у аповесці Васіля Быкава "Сотнікаў".
  • Вобраз Ягора Азевіча (аповесць Васіля Быкава "Сцюжа").
  • Новыя творы Васіля Быкава.
  • Праўда вайны i даваеннага жыцця ў аповесцях Васіля Быкава.
  • Тэма калектывізацыі ў творчасці Васіля Быкава. Спроба аналітычнага параўнання.
  • Васіль Быкаў — шсьменнік-грамадзянін, сумленны чалавек, латрыёт. Аб гэтым можяа ўпэўнена сказаць, чытагочы яго творы. Сам па сабе такі вывад узнікае, калі знаёмішся з яго аповесцю «Аблава». Мэта гэтага твора, на мой погляд, — выкрыць ганебную, нечалавечую па-літыку Сталіна і яго прыбліжаных ў адносі-нах да жыхароў вёскі, паказаць, як лёгка ў ча-лавечым грамадстве могуць узнікнуць звярыныя адносіны, калі кіраўнік гэтага грамадства страціў чалавечае аблічча.

    Галоўны герой аповесці — Хведар Роўба, ад-шчапенец не па сваёй волі. Такім яго зрабіў час, такім яго прымусілі стаць «людзі». Сам па сабе Хведар — добры чалавек і сумленны грама-дзянін. 3 самага дзяцінства быў парабкам, гнуў спіну на гаспадара. 3 прыходам савецкай ула-ды з'явілася надзея атрымаць уласны кавалак зямлі. Хутка гэта надзея спраўдзілася, у Хве-дара сапраўды з'явілася свая зямля. Хведар ра-зумеў, што гэтым ен абавязаны савецкай ула-дзе і быў удзячны ей. Прымушаць працаваць гэтага чалавека не трэба было: праца на ўлас-най зямлі прыносіла толькі асалоду і радасць. Нібы адчуваючы, што да яе адносяцца беражлі-ва і з павагаю, зямля адказвала тым жа: давала багаты ўраджан.
    Падрасталі ў Хведара дзеці — старэйшы Міколка і маленькая Волечка, добрай і спагад-лівай была жонкаГануля. Здавалася б, толькі жыць ды радавацца.

    Аднак хутка тая ж улада, што дала Хведару зямлю, пакарала яго. Хведар быў аб'яўлены ворагам народа, кулаком. I гэта з-за таго, што чалавек абжыўся, завёў добрую гаспадарку. Як кулак, Хведар з сям'ёй быў высланы далёка на поўнач. Чаго толькі не давялося перажыць гэ-таму сумленнаму чалавеку: расстанне з Бацькаў-шчынай, з роднымі людзьмі, смерць дачушкі, жонкі...

    Пасля смерці родных жаданне вярнуцца на радзіму стала нястрымным, і, дзякуючы ней-маверным намаганням, Хведар ажыццяўляе сваю задуму. Але тое, што чакае гэтага гарот-нага чалавека ў родных мясцінах, не ўкладва ецца ў галаве. Яго, як небяспечнага звера, ло-вяць землякі, і ўперадзе ўсіх — сын Міколка.

    Гэтым эпізодам Быкаў паказвае, наколькі жахлівай і бесчалавечнай была тагачасная сістэма, калі так проста сын мог навесці дула пісталета на роднага бацьку. Разам з тым аў-тар усхваляе бацькоўскія пачуцці Хведара, яго дабрыню і чалавечнасдь. I ў гэтай нялюдскай сітуацыі ён знаходзіць апраўдаыне свайму дзіцяці: «Бедны Міколка!.. I яму во лезці сюды! Мусіць, аднак, не ад салодкай жызніі»

    Час сталінізму даўно мінуў. Але мы не павін-ны ніколі забываць, што сярод мільёнаў знідгча-ных болыыасць былі простыя сяляне, падобныя да Хведара Роўбы. Не павінны забываць, каб той жудасны час ніколі не паўтарыўсяі.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.