Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Аповесць Васіля Быкава 'Аблава' як выкрыццё нечалавечай палітыкі сталінізму
  • Вобраз Хведара Роўбы ў аповесці Васіля Быкава 'Аблава'
  • Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці Васіля Быкава 'Знак Бяды'
  • Знакі бяды ў аповесці Васіля Быкава «Знак бяды».
  • Пятрок і Сцепаніда Багацькі як тыповыя прадстаўнікі свайго пакалення.
  • Сістэма сімвалаў у аповесці Васіля Быкава 'Знак бяды'
  • Ваенная тэма ў прозе Васіля Быкава.
  • Гуманістычны пафас ваеннай прозы Васіля Быкава.
  • Чалавек на вайне ў творах Васіля Быкава.
  • "Аблава" - выкрыццё нечалавечай палітыкі сталінізму.
  • "Аблава" - вобраз Хведара Роўбы.
  • "Знак бяды" - вобразы Петрака і Сцепаніды.
  • Аповесць Васiля Быкава "Знак бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды.
  • Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці Васіля Быкава "Знак бяды".
  • "Свае" і чужыя ў аповесці Васіля Быкава "Знак Бяды".
  • Выяўленне сапраўднай сутнасці чалавека ў аповесці Васіля Быкава "Абеліск".
  • Духоўны выбар герояў у аповесці Васіля Быкава "Сотнікаў".
  • Вобраз Ягора Азевіча (аповесць Васіля Быкава "Сцюжа").
  • Новыя творы Васіля Быкава.
  • Праўда вайны i даваеннага жыцця ў аповесцях Васіля Быкава.
  • Тэма калектывізацыі ў творчасці Васіля Быкава. Спроба аналітычнага параўнання.
  • У аповесці "Сотнікаў", як і ў большасці твораў В. Быкава, узнімаецца праблема асабістай адказнасці чалавека за лёс іншых людзей, высвятляюцца прычыны маральнага падзення, здрадніцтва адных і духоўнай велічы, высакароднасці другіх. Аўтар даследуе пытанне, на што здольны чалавек ва ўмовах, "калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма". Цэнтральнымі героямі аповесці з'яўляюцца партызаны Сотнікаў і Рыбак. У барацьбе з ворагам яны не навічкі. Сын героя грамадзянскай вайны, камандзір батарэі Сотнікаў ваяваў на фронце, трапіў у палон, цудам вырваўся з яго і прадоўжыў барацьбу ў партызанскім атрадзе. За плячыма старшыны стралковай роты Рыбака франтавыя баі, акружэнне, удзел у партызанскім руху. Лёс асабліва зблізіў герояў твора пры выкананні задання па здабычы для партызан харчоў. Ідучы на выкананне задання, яны па-рознаму рэагуюць на будучую небяспеку, і здаецца, што дужы, энергічны і кемлівы Рыбак больш здольны на подзвіг, чым фізічна слабы і хворы Сотнікаў. Але калі Рыбак, які ўсё жыццё "ўхітраўся знайсці які-небудзь выхад", унутрана гатоў да здрады, то Сотнікаў да апошняга ўздыху застаецца верным абавязку чалавека і грамадзяніна. Героям твора не ўдалося выканаць апошняе партызанскае даручэнне: яны трапілі пад абстрэл паліцаяў і, хаваючыся ад іх на гарышчы ў хаце Дзёмчыхі, былі ўзяты ў палон. Перад смяртэльнай пагрозай Сотнікаў і Рыбак паводзяць сябе адпаведна сваім характарам і ідэйным перакананням. Сотнікаў з гонарам праходзіць праз цяжкія выпрабаванні і ў самай бесчалавечнай сітуацыі застаецца чалавекам, адданым Радзіме, верным сваім высакародным ідэалам. Ён, безумоўна, жадаў бы загінуць у баі і амаль "ужо зайздросціў тысячам тых шчасліўцаў, што знайшлі свой канец на шматлікіх палях баёў". Але гэта стала немагчымым. І таму ў ноч перад пакараннем Сотнікаў думае не пра сябе, а кіруецца высокімі маральнымі прынцыпамі, думае пра тое, як выратаваць Дзёмчыху і старасту Пётру. Запатрабаваўшы следчага, ён заявіў: "Я — партызан, астатнія тут ні пры чым". На жаль, гэта прызнанне не падзейнічала на катаў: раніцай з пяці падрыхтаваных для павешання петляў засталася свабоднай толькі адна, прызначаная для Рыбака. Паводзіны Рыбака ў крытычнай для яго жыцця сітуацыі іншыя. Не будучы нягоднікам, перакананым здраднікам і ворагам, ён любымі магчымымі сродкамі (нават смерцю таварыша) хоча захаваць жыццё. Рыбаку здаецца, што, застаўшыся жывым, ён зможа ашукаць ворагаў, уцячы да партызанаў і прадоўжыць там далейшую барацьбу з акупантамі. Аднак сітуацыя, у якой апынуўся герой твора, вымушае яго крок за крокам дагаджаць і ўступаць каварнаму і бязлітаснаму ворагу, хітраваць і выкручвацца перад ім, думаць толькі аб сабе, ігнараваць інтарэсы іншых і, нарэшце, скаціцца ў духоўную бездань. Зразумеўшы жахлівасць свайго здрадніцкага становішча, Рыбак спрабуе павесіцца (у прыбіральні), але гэтаму перашкодзілі абставіны. І тады герой твора спрабуе апраўдаць свае дзеянні, вінаваціць за гэта не столькі сябе, колькі жорсткія ваенныя ўмовы, ненавісны вайсковы лёс і нават Сотнікава, хвароба і раненне якога нібыта паслужылі асноўнай прычынай іх палону. Аповесць "Сотнікаў" вызначаецца глыбокім філасофскім роздумам аб жыцці і смерці, аб чалавечым абавязку і гуманізме, якія несумяшчальныя з любымі праявамі эгаізму. Паглыблены псіхалагічны аналіз кожнага дзеяння і руху герояў, кожнай іх думкі і слова — адна з вызначальных рыс твора. Вялікая духоўная моц Сотнікава заключаецца ў тым, што ён, пастаўлены перад выбарам жыцця і смерці, здолеў прыняць смерць і тым самым паказаў веліч чалавечага духу, нязломнасць характару, непахісную веру ў будучыню людзей.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.