Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Аповесць Васіля Быкава 'Аблава' як выкрыццё нечалавечай палітыкі сталінізму
  • Вобраз Хведара Роўбы ў аповесці Васіля Быкава 'Аблава'
  • Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці Васіля Быкава 'Знак Бяды'
  • Знакі бяды ў аповесці Васіля Быкава «Знак бяды».
  • Пятрок і Сцепаніда Багацькі як тыповыя прадстаўнікі свайго пакалення.
  • Сістэма сімвалаў у аповесці Васіля Быкава 'Знак бяды'
  • Ваенная тэма ў прозе Васіля Быкава.
  • Гуманістычны пафас ваеннай прозы Васіля Быкава.
  • Чалавек на вайне ў творах Васіля Быкава.
  • "Аблава" - выкрыццё нечалавечай палітыкі сталінізму.
  • "Аблава" - вобраз Хведара Роўбы.
  • "Знак бяды" - вобразы Петрака і Сцепаніды.
  • Аповесць Васiля Быкава "Знак бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды.
  • Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці Васіля Быкава "Знак бяды".
  • "Свае" і чужыя ў аповесці Васіля Быкава "Знак Бяды".
  • Выяўленне сапраўднай сутнасці чалавека ў аповесці Васіля Быкава "Абеліск".
  • Духоўны выбар герояў у аповесці Васіля Быкава "Сотнікаў".
  • Вобраз Ягора Азевіча (аповесць Васіля Быкава "Сцюжа").
  • Новыя творы Васіля Быкава.
  • Праўда вайны i даваеннага жыцця ў аповесцях Васіля Быкава.
  • Тэма калектывізацыі ў творчасці Васіля Быкава. Спроба аналітычнага параўнання.
  • Аповесць Васіля Быкава "Сцюжа" пра калектывізацыю і пачатак Вялікай Айчыннай вайны. У цэнтры твора — вясковы хлопец, сын простых радавых сялян Ягор Азевіч. Ён трапляе ў раённы цэнтр, дзе становіцца камсамольскім і партыйным работнікам. Удзельнічаючы ў будаўніцтве "лепшага, заможнага калгаснага жыцця", Азевіч становіцца прыслужнікам антычалавечай сістэмы, выканаўцам любога яе загаду. Ён піша данос на свайго непасрэднага начальніка Зарубу, у час збожжанарыхтовак разбівае сялянскія жорны сваіх аднавяскоўцаў (у тым ліку і бацькоўскія) і прымушае іх падпісацца на пазыку. У першыя дні вайны Ягор сіхрабуе вырвацца з акупіраванай тэрыторыі да сваіх, каб "да скону біцца за савецкую ўладу". Блукаючы па знаёмых мясцінах, хаваючыся ад фашыстаў і сваіх землякоў, Азевіч захварэў і ў забыцці, непрытомнасці трызніў, гаварыў сам з сабою, спрабаваў апраўдаць свае дзеянні і ўчынкі: "Чужая воля правіла свой д'ябальскі баль на людскіх касцях, і што на тым балі залежала асабіста ад Ягора Азевіча? Дужа мала, калі не сказаць нічога. Ён жыў па чужым сумленні, па чужых звычаях, чужых законах. Жыццё і людзі распараджаліся ім, як хацелі. І як было ў такіх умовах зрабіць што інакш? Або зусім не зрабіць нічога? Як бы яму тое ўдалося, ён не разумеў і цяпер. Яго б за некалькі дзён сцерлі на парахню. Таму круціўся як мог, пакутаваў і саромеўся. Толькі каму была справа да яго пачуццяў, калі ад яго патрабаваліся вынікі". Герой аповесці пачынае адчуваць сваю віну за бальшавіцкія злачынствы, сваю адказнасць за без віны загубленых людзей, аб чым яскрава сведчыць яго страшны сон: "Кроў лілася з кветніка, цурчала з голых абрываў на тым беразе, крывавыя ручаі сцякалі ў дно і нікуды болей не цяклі, кроў сабралася там у глыбокую сажалку. І тады ён убачыў, што і ягоныя рукі ў крыві..." Адкупіцца ж за здзейсненае немагчыма. Перад намі трагічны лёс, ахвяра таго складанага часу. І ў злую завею і сцюжу Азевіч пакінуў сваё апошняе прыстанішча. "З наганам напагатове ён памалу патупаў да ўзлесся, штораз азіраючыся. Ззаду за ім, не падбягаючы блізка, то бег, то прыпыняўся Ваўкалака. Чагосьці чакаў ад чалавека..." Магчыма, пярэварацень страшыў Азевіча за крыўду, якую прынёс ён іншым людзям, за жыццё не па чалавечых законах. А можа, Ваўкалака хацеў напіцца яго крыві, пазбавіцца закляцця і стаць урэшце чалавекам? Несумненна толькі адно: не можа спадарожнік Ваўкалака прадвяшчаць нешта добрае. Прынамсі, канчатковы адказ пра лёс Азевіча можна знайсці ў асобным выданні аповесці, якое выйшла ў 1993 г. Там у якасці своеасаблівага эпіграфа прыводзіцца фрагмент надпісу з прыдарожнага абеліска, які сведчыць, што сярод пахаваных партызан знайшоў свой апошні прытулак і Ягор Азевіч.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.