Паэму «Тарасова доля» вялікі пясняр беларускага
народа прысвяціў свайму ўкраінска му сабрату па пяру Тарасу
Шаўчэнку. Паэма была напісана ў тысяча даевяцьсот трыццаць дзевятым
годзе.
У аснове сюжэта твора — жыццё Тарасі Шаўчэнкі
ад нараджэння і да смерці. Вось яі апісвае Купала час, у які
нарадзіўся ўкраінск паэт:
Як раджала яго маці, —
Не свяцілі зоры,
Зубы скаліла няволя,
Хахатала гора.
Цяжкім, гаротным было дзяцінства ў Тара са.
Толькі ўзняўся на ногі — адразу «панш чына, батрацтва». 3 юначых
гадоў давялос: падстаўляць спіну катам. Тут жа аўтар дае наі
зразумець, што такім было дзяцінства не тольк ў Тараса, гэта
лёс усіх дзяцей украінскага бя^І няцтва. Ды не толькі украінскага
Шаўчэнкі, Купала ўспамінае і сваё, такое ж гаротнае і, здавалася,
беспрасветнае:
Я таксама нарадзіўся
Ў ланцугах пад царам.
Спапяліў бы ту часіну,
Каб я яюг, пажарам.
Купала з любоўю апісвае ў творы прыга-жосць
роднай прыроды, якая ў далекія часы прыгону, калі Тарасу даводзілася
праходзіць па нашай зямлі, спачувала хлопцу-ўкраінцу.
Бясконца захапляецца аўтар і самім Тарасам,
яго чулай душой і сэрцам, што не захацела скарыцца панам. Колькі
ні білі паны Тараса, колькі ні катавалі, не змаглі забраць скарб,
падораны хлопцу Богам, — яго песню, яго слова:
Пайшло слова Тарасова
Горда, непакорна,—
Знайшла водклік яго песня
У людзей прыгонных.
I пайшло Тарасова слова далёка, пачулі яго
абяздоленыя людзі не толькі Украіны, але і' Расіі, і Беларусі.
Пачулі і сталі дабівацца леп-шата жыцця.
Заканчваецца паэма гімнам новаму жыццю, Янка
Купала захапляецца дасягненнямі "Украіны таго часу, калі
пісалася паэма. Куш радуе, што людзі сталі вольнымі, сталі жыі
лепш:
Ані слез піых, ані гора,
Ні цара, ні пана!
Эх, Кабзар, каб ты збудзіўся,
На. Украіну глянуў!..