Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Мастацкія асаблівасці паэмы Янкі Купалы "Безназоўнае".
  • Патрыятычная лірыка ў паслярэвалюцыйнай творчасці Янкі Купалы.
  • Паэма Янкі Купалы "Тарасава доля".
  • Уладар беларусская песні (тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы").
  • Услаўленне Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
  • Прарок.
  • Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.
  • Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы.
  • Данута Бічэль "Я песняй мілую сваю праслаўлю..." да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
  • Янка Купала - драматург. Трагікамедыя "Тутэйшыя": шлях да чытача і гледача.
  • Вобразы Сымона і Лявона Зяблікаў у драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо".
  • Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў вызвалення бацькаўшчыны (па пьесе Янкі Купалы "Раскіданае гняздо"). (Автор: TM@J)
  • Сачыненне па твору Янкi Купалы Паулiнка.
  • Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага у камедыі Янкі Купалы "Паўлінка".
  • Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Тарасова доля". Паказ трагiчнага лесу народнага песняра у паэме.
  • Асноуныя матывы i вобразы дакастрычнiцкай творчасцi Янкi Купалы. Вобраз народа у творчасцi паэта.
  • Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Якуба Коласа "На ростанях".
  • Тэмы i вобразы лiрiкi Янкi Купалы паслякастрычнiцкага часу. Перакладчыцкая дзейнасць паэта.
  • Тэма паэта i паэзii у творчасцi Янкi Купалы. Дэмакратызм i народнасць яго творчасцi.
  • Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Бандароуна". Сутнасць канфлiкту. Раскрыцце маральных якасцей герояу. Фальклорная аснова твора.
  • Паказ у драме Янкi Купалы "Расiданае гняздо" пошуку героямi шляхоу змагання за шчасце, зямлю i волю. Растлумачыць сэнс назвы твора.
  • Майстэрства Янкі Купалы - Драматурга.
  • Тэма мастака і мастацтва ў паэме Янка Купалы "Курган".
  • Матывы трагізму ў драматычных паэмах Янкі Купалы "Адвечная песня" і "Сон на кургане".
  • Услаўленне народнай гераіні Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
  • Вобраз Сымона ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо".
  • Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага ў камедыі Янкі Купалы "Паўлінка".
  • Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.
  • Паказ трагічнага лёсу народнага паэта ў паэме Янкі Купалы "Тарасава доля".
  • Тутэйшыя ў аднаіменнай камедыі Янкі Купалы.
  • Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. *
  • Слова "тутэйшы" ў тлумачальным слоўніку прыводзіцца са значэннем "мясцовы, не прыезджы". Я. Купала ў вершы "Тутэйшы" (1913 г.) ужывае гэта слова з асуджальна-іранічным адценнем. Тутэйшы — гэта чалавек з недастаткова развітай свядомасцю і нясмелымі палітычнымі імкненнямі, беспрынцыповы, пасіўны, скораны духам. Ён не ведае, што добра, а што дрэнна, не помніць нават, як "завуць" яго родны край:

    Вось так не то жыву і не жыву,
    Сваім, што бачу, не веру вачам,
    Што чую — не бяру ў галаву,
    I што я знаю — ўжо не знаю сам.

    Тутэйшасць, на думку Я. Купалы, з'яўляецца нацыянальнай бядой, з якой трэба змагацца. У п'есе "Тутэйшыя" (1922 г.), якая знаходзілася пад забаронай больш за паўстагоддзе, выявілася вялікая трывога аўтара за духоўную спадчыну беларускага народа, яго нацыянальную свядомасць. Падкрэсліваючы трагедыйны лад п'есы, Я. Купала назваў яе "трагічна-смяшлівымі сцэнамі". Падзеі ў п'есе разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час —1918—1920 гг., калі адна акупацыя змянялася другой. Цэнтральнай фігурай у творы з'яўляецца Мікіта Зносак (звычайны выхадзец з вёскі), які пры царызме быў калежскім рэгістратарам — ніжэйшым паводле рангу чыноўнікам. У новых умовах жыцця гэты чалавек забывае сваё паходжанне, мову, радзіму і пачынае жыць па прынцыпе: "Можна мець светапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае". Таму для Мікіты ўсё роўна, пры якой уладзе ён жыве (польскай, нямецкай, царскай, савецкай), хто ён сам (беларус ці не беларус), абы толькі была ежа, вопратка і добрая служба. Палітычная сітуацыя ўплывае нават на імя галоўнага персанажа, які называе сябе то па-польску (Нікіціуш Знасілоўскі), то па-руску (Никитий Зносилов). У вобразе галоўнага персанажа Я. Купала ўвасобіў тып нацыянальнага нігіліста, здрадніка. Сапраўднае сваё аблічча Мікіта Зносак выяўляе ў час гутарак з настаўнікам Янкам Здольнікам, якога ён з пагардай называе "панам дырэктарам беларускай басоты". Зносак адмаўляе ўсё беларускае, калі гаворыць пра "адзіны непадзельны рускі язык", які б ён "завёў ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Бэрліну". У п'есе Я. Купала з'едліва і іранічна выкрывае не толькі Зноска, але і іншых тутэйшых: Усходняга і Заходняга вучоных, Спічыні, Насту Пабягунскую, Даму, Папа, Спраўніка, Пана і інш. Вучоныя Усходні і Заходні з'яўляюцца ў п'есе тройчы, у часы крутых паваротаў гісторыі, змены ўлады. Адзін другому яны спрабуюць даказаць, што тэрыторыя Беларусі належыць або да Расіі, або да Польшчы. Згаджаюцца вучоныя толькі ў адным: Беларусь не можа быць самастойнай. Вобразамі вучоных аўтар імкнецца паказаць згубны ўплыў на людзей невуцтва, псеўдавучонасці, нацыянальнага нігілізму. Усіх герояў мінскай "брахалкі" можна назваць кампаніяй учарашніх гаспадароў жыцця, якіх бурлівыя падзеі выкінулі на сметнік гісторыі. Шукаючы цёплага месца пад сонцам, імкнучыся да асабістай нажывы, яны адракліся ад сваёй мовы, роднай зямлі, нават ад саміх сябе. Такія "тутэйшыя" выклікаюць не толькі насмешку, непрыязнасць, але і жаль, горыч, пакутлівы роздум аб тым, што хвароба "тутэйшасці" не вылечана і сёння. Мы настолькі звыкліся з ёй, што не заўважаем, як ганьбіцца беларуская культура, забываецца родная мова. Я. Купала ў п'есе як бы прарочыў гэту хваробу і той час, калі зноскі і спічыні стануць прадвызначаць лёс бацькаўшчыны. На шчасце, гэты час мінае. Праўда, і сёння не ўсе нашы сучаснікі змогуць даць адказ на пытанне, якое задаў Я. Купала яшчэ ў 1911 г.:

    Прыйдуць людзі з Усходу,
    Прыйдуць з Захаду людзі
    І спытаюць у нас:
    "Скуль, якога вы роду?
    Дзе зямля ваша будзе,
    Дзе айчызна ў вас?"

    Няма "айчызны" ў герояў мінскай "брахалкі". Няма яе і ў многіх сённяшніх беларусаў. І таму п'еса застаецца надзвычай актуальнай і ў нашы дні. Выкрываючы прыстасавальніцтва, лжывасць, здрадніцтва, псеўдавучонасць, яна вучыць праўдзе, выхоўвае пачуццё нацыянальнай гордасці, высокай чалавечай годнасці.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.