Слова пра паход Ігаравы, в сокращении. Краткое содержание.

Список произведений в сокращении
Слова пра паход Ігаравы
Беларускія летапісы
Прамова Мялешкі
Ліст да Абуховіча
Энеіда навыварат
Тарас на Парнасе
Жыціе Ефрасінні Полацкай ("Жыццё Ефрасінні Полацкай")

У зачыне невядомы аўтар канца XII ст. заклікае пачаць «мужны спеў... па былях дня нашага, а не па надуме Баяна» . Старажытны апавядальнік Баян называецца «салаўём старога часу», адзначаецца асаблівасць яго твораў — «даваць паходам акрасу» (г. зн. прыхарошваць падзеі), пець славу князям.

В Князі — браты Ігар і Усевалад з невялікім войскам збіраюцца на полаўцаў. На трагічны зыход задуманай справы паказвае сонечнае зацьменне, іншыя прыродныя з'явы, але Ігар з войскам кіруецца ў стэп. Першы бой з ворагам браты выйгралі. «Патапталі яны палавецкія палкі паганыя», узялі багатую дабычу.

В Раніцай наступнага дня на лагер русічаў напалі полаўцы на чале з ханам Канчаком. Рускія палкі мужна змагаюцца, Е асаблівую смеласць і спрыт выяўляе князь Усевалад, якога аўтар «Слова...» называе «яр турам».

У творы згадваецца слаўнае мінулае («леты Яраслававы, паходы Алегавы»), калі Кіеўская Русь была магутнай, бо не ведала усобіц паміж князямі. Пра новы час аўтар гаворыць, што «на Рускай зямілі пераклікаліся рэдка ратаі, ды часта вораны граялі, трупы дзелячы між сабою».

Войска Святаславічаў разбіта, браты трапілі ў палон («Ігар-князь перасеў з сядла залатога ў сядло нявольніцкае») і разліліся па Рускай зямлі жальба і смутак.

Святаслаў бачыць «мутны сон». Баяры паведамляюць яму сумную вестку пра лес рускай дружыны і яе кіраўнікоў. Кіеўскі князь наракае, што не ў пару Ігар і Усевалад «пачалі зямлю Палавецкую мячамі цвяліць, а сабе славы шукаць». Гаворыць, што «насталі часы ганебныя», бо ўдзельныя князі не дапамагаюць змагацца з ворагам. Ён заклікае ўсіх узяцца за зброю, каб паквітацца з полаўцамі «за крыўду дня нашага, за Рускую зямлю, за раны Ігаравы». Міжусобныя войны аслабілі моцнае калісьці Полацкае княства. Аўтар «Слова...» звяртаецца да Яраслававых і Усяслававых унукаў з прапановай «схаваць мячы свае», бо варожасць князёў «наводзіць паганых на зямлю Рускую». 3 глыбокім драматызмам малюецца бітва паміж князямі Кіева і Полацка:

На Нямізе галовы сцелюць снапамі,
Харалужнымі малоцяць цапамі,
жыццё кладуць на таку злюцела,
веюць душу ад цела.
Нямігі крывавыя берагі
не збожжам былі засеяны зноў —
засеяны касцьмі рускіх сыноў.

Полацкі князь Усяслаў, адзін з удзельнікаў бітвы на Нямізе, паказваецца смелым, удачлівым, хітрым і, нават, у адпаведнасці з паданнем надзяляецца чарадзейнымі рысамі («Уночы ваўком рыскаў, з Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя»). Аўтар згадвае эпізод з багатага на падзеі жыцця Усяслава Чарадзея, калі ён на нейкі час заняў пасад князя ў Кіеве.

Яраслаўна, жонка Ігара, плача над лесам палоннага мужа. Яна звяртаецца да ветру, сонца, Дняпра са сваім горам, просіць дапамагчы князю, вярнуць яго дамоў жывым.

У адну з начэй князь Ігар уцякае з палону. Гоняцца за ім Гзак і Канчак, але Ігар шчасліва вяртаецца на родную зямлю. Заканчваецца твор услаўленнем князёў і іх воінаў, якія «бароняць хрысціян ад паганай чужыны».

Мастацкія асаблівасці

«Слова аб палку Ігаравым, Ігара сына Святаслава, унука Алегава», такую назву мае арыгінал, было створана прыблізна ў 1185 — 1187 гг. Як лічаць даследчыкі, верагодным месцам яго напісання з'яўляецца Кіеў. Твор прысвечаны гістарычна сапраўдным падзеям. У 1185 г. ноўгарадсеверскі князь Ігар Святаслававіч, не ўзгадніўшы свае дзеянні з кіеўскім князем Святаславам, а толькі заручыўшыся падтрымкай роднага брата Усевалада, рушыў сваю дружыну ў палавецкі стэп. Паход скончыўся бясслаўна і меў вельмі сумныя вынікі для ўсходнеславянскіх земляў. Акрыленыя перамогай полаўцы рынуліся на Старажытную Русь.

Усхваляванае апавяданне пра сучаснасць дапаўняецца ў «Слове...» аўтарскімі адступленнямі, згадкамі пра мінулае роднай зямлі. Прычыны няўдалага паходу князя Ігара невядомы аўтар шукае ў сацыяльна-палітычных абставінах таго часу. Перажываючы за лес радзімы, яе будучыню, аўтар у лірычных адступленнях заклікае князёў да адзінства, асуджае звадкі і міжусобныя войны. У мінулым Старажытнай Русі ён бачыць як вартае, годнае, чым можна ганарыцца, так і тое, што стала пачаткам сучасных бед і трагедый. У творы згадваецца чарнігаўскі князь Алег Святаслававіч (народ яго перайменаваў у Гарыславіча), які жыў у XI ст. Ён уступіў у саюз з полаўцамі, «мечам каваў крамолу і стрэлы на зямлі сеяў», — гаворыцца пра яго ў «Слове...».

Асноўная ідэя «Слова пра паход Ігаравы» — палкі заклік да яднання старажытнарускіх князёў перад тварам навіслай над Радзімай знешняй пагрозы. Гэта вынікае са зместу ўзноўленых у творы падзей, пра гэта гаворыць аўтар у адступленнях.

У творы паўстае шмат рэальных гістарычных асоб, князёў, што жылі ў XI і XII стст. Своеасаблівае месца сярод іх займае князь Усяслаў, які ўсё свае некароткае жыццё прысвяціў барацьбе за магутнасць і незалежнасць Полацкай зямлі. Вобраз гэты абмаляваны досыць шырока, ярка, з вялікай доляй сімпатыі і спачування. «Хоць і вешчую меў душу ў дзёрзкім целе, ды часта ад бедаў цярпеў ён», — гаворыцца пра полацкага князя ў «Слове...». Як лічыць беларускі даследчык В. Чамярыцкі, у асобе Усяслава Чарадзея старажытны аўтар бачыў антыпода здрадніку Алегу Святаслававічу, які не аднойчы прыводзіў ворагаў на Русь.

«Слова пра паход Ігаравы» ўражвае не толькі сваім глыбокім патрыятызмам, але і сілай, яркасцю мастацкіх карцін і вобразаў. Твор увабраў дахрысціянскую, народна-паэтычную традыцыю. Аўтар звяртаецца да язычніцкай сімволікі і славянскай міфалогіі (па загінуўшых у бітве «закрычала Карна, і Жля ў знямозе паскакала па Рускай зямлі»), шырока выкарыстоўвае фальклорныя прыёмы і сродкі. Як і ў вуснай народнай творчасці прыродаў «Слове...» адухоўленая. Яна жыве разам з чалавекам, папарэджвае яго, дапамагае яму ці, наадварот, шкодзіць. Як народныя галашэнні-заклінанні падае аўтар плач Яраслаўны:

На Дунаі чуцен голас Яраслаўны,
самотнай чайкаю кігіча рана:
«Палячу, — кажа, — чайкаю па Дунаі,
абмачу белшаўковы рукаў у Каяле,
абатру князю крывавыя яго раны
на целе яго крамяным.

Адкрытае ў 90-я гт. XVIII ст. «Слова пра паход Ігаравы» перакладзена на многія славянскія і неславянскія мовы. Упершыню па-беларуску «Слова...» загучала дзякуючы М. Багдановічу, які ў 1910 г. пераклаў невялікі ўрывак, прысвечаны аднаму з полацкіх князёў («Песня пра Ізяслава Полацкага»). Цалкам старажытны твор быў перакладзены Я. Купалам і М. Гарэцкім (1919—1921), Р. Барадуліным (1985). Даследчыкі вылучаюць вольныя (Я. Купалы) і дакладныя (Р. Барадуліна) паэтычныя пераклады.


Писатели, по которым есть произведения в сокращении:

  1. Адам Гурыновіч
  2. Алесь Гарун
  3. Алесь Жук
  4. Аляксей Дудараў
  5. Андрэй Макаёнак
  6. Андрэй Мрый
  7. Андрэй Рымша
  8. Аркадзь Куляшоў
  9. Афанасій Філіповіч
  10. Васіль Быкаў
  11. Васіль Цяпінскі
  12. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
  13. Вінцэсь Каратынскі
  14. Змітрок Бядуля
  15. Іван Мележ
  16. Іван Шамякін
  17. Кандрат Крапіва
  1. Кастусь Каліноўскі
  2. Каятан Марашэўскі
  3. Кірыла Тураўскі
  4. Кузьма Чорны
  5. Максім Багдановіч
  6. Максім Гарэцкі
  7. Максім Танк
  8. Мікола Гусоўскі
  9. Мікола Матукоўскі
  10. Міхась Зарэцкі
  11. Мялецій Сматрыцкі
  12. Ніл Гілевіч
  13. Паўлюк Багрым
  14. Пімен Панчанка
  15. Пятрусь Броўка
  16. Рыгор Барадулін
  17. Сімяон Полацкі
  1. Сымон Будны
  2. Уладзімір Жылка
  3. Уладзімір Караткевіч
  4. Уладзіслаў Сыракомля
  5. Францішак Багушэвіч
  6. Францыск Скарына
  7. Цётка
  8. Ядвігін Ш.
  9. Якуб Колас
  10. Ян Баршчэўскі
  11. Ян Вісліцкі
  12. Янка Брыль
  13. Янка Купала
  14. Янка Лучына
  15. Яўгенія Янішчыц
  16. Іншыя творы




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.