Ліст да Абуховіча, в сокращении. Краткое содержание.

Список произведений в сокращении
Слова пра паход Ігаравы
Беларускія летапісы
Прамова Мялешкі
Ліст да Абуховіча
Энеіда навыварат
Тарас на Парнасе
Жыціе Ефрасінні Полацкай ("Жыццё Ефрасінні Полацкай")

Ад імя сябра невядомы аўтар звяртаецца ў пісьме да Абуховіча, рэальнай гістарычнай асобы.

Піліп Абуковіч атрымаў ад польскага караля ў 1654 г. пасаду смаленскага ваяводы. А праз некалькі месяцаў, у час вайны з Маскоўскай дзяржавай, смаленскі гарнізон, не вытрымаўшы працяглай аблогі, адкрыў вароты рускаму войску. Аўтар «Ліста...», як патрыёт свайго краю, абвінавачвае ваяводу ў здрадзе, у палахлівасці, у неадпаведнасці пасадзе.

Напачатку «Ліста...» ён просіць Абуховіча не гневацца, што не называе тытулу, бо «...так разумее: коли Смоленск оддали, то и тытул продали. Много людей об том звещали, што люде и грошы побрали». З іроніяй гаворыць пра тую вядомасць, якую набыў на пасадзе ваяводы Абуховіч («Лепей было, пане Филипе, сядзецьтабеу Липе» (родавы маёнтак Абуховічаў. — Т. Г.). З'едліва абыгрываюцца ў творы сучасныя манеры і адукаванасць Піліпа Абуховіча (ён быў выдатным прамоўцам, пісаў і друкаваў вершы на лацінскай мове). «А што мы дурные у кожухах сем лет Смоленска добывали, то вы мудрые у соболях за четырнадцать недель оддали... Пан Госевски (адзін з папярэднікаў ваяводы ў Смаленску. — Т. Г.) не много по-лацинску умев, а з мнейшим (меншым. — Т. Г.) людом и апаратом военным и живностю Смоленска держав!»

Аўтар прыгадвае не лепшыя паводзіны свайго героя ў бытнасць пісарам Вялікага княства Літоўскага, а таксама дзеда і бацьку Абуховіча. Пра першага з іх ішла слава, «што за малые гроши неправду продавав», пра другоГа — што добра судзіў таго, у каго больш узяў. Гаворыць, што ўлада вельмі не задаволена былым ваяводам і чакае сейму, каб паставіць там аб ім пытанне. «Дай то, боже, штоб ся тое дармо не минуло», — выказвае з гэтай нагоды свае адносіны аўтар.

У канцы ліста — зноў просьба не гневацца, бо «давный... друг» хоча толькі засцерагчы, папярэдзіць Абуховіча.

Мастацкія асаблівасці

«Ліст да Абуховіча» з'явіўся як рэакцыя на канкрэтную гістарычную падзею— заняцце рускім войскам Смаленска. Невядомы аўтар выявіў немалы літаратурны талент, стварыўшы сатырычнымі сродкамі вобраз смаленскага ваяводы Піліпа Абуховіча. Пры гэтым ён шырока выкарыстоўваў народныя трапныя і з'едлівыя прыказкі і прымаўкі («уваляўся, як свіння ў гразь», «сядзіць, як дзяцел у дупле», «а тыя копы (паборы. — Т. Г.) пастрыгуць не аднаго ў халопы») і інш.

Абражаныя патрыятычныя настроі жыхара Вялікага княства Літоўскага кіравалі пяром аўтара «Ліста...», яго ўпэўненасцю ў віне П. Абуховіча. Твор з'явіўся да сейма і да смерці ваяводы. У 1658 г., разгледзеўшы справу П. Абуховіча, сейм прызнаў яго невінаватым у здачы Смаленска.


Писатели, по которым есть произведения в сокращении:

  1. Адам Гурыновіч
  2. Алесь Гарун
  3. Алесь Жук
  4. Аляксей Дудараў
  5. Андрэй Макаёнак
  6. Андрэй Мрый
  7. Андрэй Рымша
  8. Аркадзь Куляшоў
  9. Афанасій Філіповіч
  10. Васіль Быкаў
  11. Васіль Цяпінскі
  12. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
  13. Вінцэсь Каратынскі
  14. Змітрок Бядуля
  15. Іван Мележ
  16. Іван Шамякін
  17. Кандрат Крапіва
  1. Кастусь Каліноўскі
  2. Каятан Марашэўскі
  3. Кірыла Тураўскі
  4. Кузьма Чорны
  5. Максім Багдановіч
  6. Максім Гарэцкі
  7. Максім Танк
  8. Мікола Гусоўскі
  9. Мікола Матукоўскі
  10. Міхась Зарэцкі
  11. Мялецій Сматрыцкі
  12. Ніл Гілевіч
  13. Паўлюк Багрым
  14. Пімен Панчанка
  15. Пятрусь Броўка
  16. Рыгор Барадулін
  17. Сімяон Полацкі
  1. Сымон Будны
  2. Уладзімір Жылка
  3. Уладзімір Караткевіч
  4. Уладзіслаў Сыракомля
  5. Францішак Багушэвіч
  6. Францыск Скарына
  7. Цётка
  8. Ядвігін Ш.
  9. Якуб Колас
  10. Ян Баршчэўскі
  11. Ян Вісліцкі
  12. Янка Брыль
  13. Янка Купала
  14. Янка Лучына
  15. Яўгенія Янішчыц
  16. Іншыя творы




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.