|
Энеіда навыварат, в сокращении. Краткое содержание.![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Эней пасля падзення Троі вымушаны пакінуць горад. Зрабіўшы човен, ён «траянцамі яго набіў» і паплыў па мору. Багіня Юнона вырашыла загубіць Энея. Неўзлюбіла яна яго за тое, што Эней — сын багіні хараства Венеры. Юнона просіць дапамогі ў свата Эола (бога вятроў). Вятроў з мора праганяе Нептун, якому перапалоханы Эней паабяцаў аддаць грошы і добра пачаставаць. Венера, даведаўшыся пра злыя намеры Юноны, «пайшла да Зеўса на паклон». Бог багоў запэўніў Венеру, што яе сын даплыве да Рыма і стане там царом. Адпачыўшы, траянцы зноў узяліся за вёслы. Пасля доўгага падарожжа апынуліся ў Карфагене. Заснавальніца горада Дыдона сустрэла падарожнікаў няветліва. Але, даведаўшыся, што з імі Эней, запрасіла ў госці. Паэма заканчваецца апісаннем застолля ў царыцы Дыдоны. Мастацкія асаблівасці«Энеіда навыварат» была напісана ў канцы 10-х гадоў XIX ст. На такую думку наводзіць наступнае параўнанне ў творы: пасля пагроз Нептуна вятры ўцякаюць з мора, «як ад Кутуза Банапарт». Да нас дайшла толькі палова першай часткі. Упершыню паэма была згадана чэшскім славістам П. Шафарыкам у 1842 г. А ў 1845 г. «Энеіда навыварат» з'явілася ў друку. Беларускі аўтар працягнуў распачатую М. Осіпавым і I. Катлярэўскім традыцыю травесційнага «пераказу» твора старажытнарымскага паэта Вергілія «Энеіда». Героі, якіх у свой час узнёсла апяваў Вергілій, пераапраналіся аўтарам ў простанароднае адзенне, сваімі рысамі характару і паводзінамі станавіліся падобнымі на сучасных людзей.
Венера з кірмашу вярнулась З'яўленне ў рускай, украінскай, беларускай літаратурах «Энеід» сведчыла пра барацьбу дэмакратычных пісьменнікаў з эстэтыкай эпігонскага дваранскага класіцызму, цалкам адарванага ад народнай культуры. Паэма доўгі час лічылася ананімнай. У сучасным літаратуразнаўстве аўтарам «Энеіды навыварат» называецца Вікенці Равінскі (1786— 1855). У вядомую літаратурную форму беларускі аўтар уклаў арыгінальны змест. Антычнасць у творы — толькі мастацкая ўмоўнасць. Сапраўднымі героямі паэмы з'яўляюцца беларускія паны і прыгонныя сяляне. Так, зусім не як вольныя людзі паводзяць сябе траянцы пры сустрэчы з Дыдонай. На каленях просяць яе «запісаць у крэпасць» (у прыгонныя), абяцаюць сумленна працаваць на паншчыне, узгадваюць, якім рамяством кожны з іх валодае. Спадарожнікі Энея маюць тыповыя беларускія імёны:
Піліп наш лепіць гарлачы, Праз «гісторыю» траянцаў (у Троі яны былі «сударскімі», г. зг. царскімі, уцяклі адтуль і просяцца да Дыдоны) у паэме паказваецца досыць тыповая пасля далучэння Беларусі да Расіі з'ява, калі былыя дзяржаўныя фальваркі аддаваліся царскім саноўнікам. Становішча сялян пагаршалася, і яны нярэдка ўцякалі ад сваіх гаспадароў, але вымушаны былі шукаць новых, бо дзейнічаў указ аб аседласці, на гэты указ намякае Дыдона:
Я й так дзесяцкага прыбіла, Знайшло адлюстраванне ў творы зараджэнне капіталістычных адносін у вёсцы. Траянцы, пералічваючы свае ўмельствы, не згадваюць пра традыцыйную для селяніна працу на зямлі. Яны ведаюць кавальскую, ганчарную, бондар скую і іншыя справы. «Энеіда навыварат» раскрывала эстэтычныя магчымасці беларускай мовы, мовы, якой было адмоўлена на той час у літаратурным існаванні, якая лічылася сялянскай, «хамскай». У першым вялікім па памеры беларускамоўным творы XIX ст. роднае слова прадстаўлена пакуль аднабакова, як размоўна-бытавое, грубавата-камічнае. А дна к яно здольнае на гаворку пра сур'ёзныя і важныя падзеі грамадскага і літаратурнага жыцця. Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв Писатели, по которым есть произведения в сокращении: |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.