|
Беларускія летапісы, в сокращении. Краткое содержание.Список произведений в сокращенииСлова пра паход Ігаравы Беларускія летапісы Прамова Мялешкі Ліст да Абуховіча Энеіда навыварат Тарас на Парнасе Жыціе Ефрасінні Полацкай ("Жыццё Ефрасінні Полацкай") Кароткі змест «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх»:Згадваюцца падзеі палітычнай гісторыі Літвы, Беларусі і Украіны XIV — пачатку XV ст. У цэнтры ўвагі аўтара напачатку — барацьба паміж князямі Ягайлам Альгердавічам і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам за ўладу. Ягайла пасля смерці бацькі Альгерда Гедымінавіча ў 1377 г. стаў вялікім князем Літоўска-Беларускай дзяржавы. Ён вырашыў пазбавіцца ад Кейстута, пайшоў на змову з крыжакамі. Рашучы і мудры Кейстут апярэдзіў пляменніка і захапіў Вільню. Сабрана войска для рашаючай бітвы. Аднак Ягайла пачаў дзейнічаць хітрасцю. Ён паслаў да Кейстута і яго сына Вітаўта ганца з прапановай мірна ўладзіць спрэчку, запрасіў іх да сябе. Кейстут і Вітаўт паверылі Ягайлу, паехалі да яго. Былі па-здрадніцку схоплены і адпраўлены ў Крэўскі замак. Старога князя па загаду Ягайлы задушылі. «И тамо во Креиве пятой нощи князя великого Кестутця удавили каморникы князя великого Ягайлава, Прокша, што воду давал ему, а были ины — Мостев брат а Кучюк а Лисица Жибентяй. Таков конець стался князю великому Кестутию», — сведчыць аўтар летапіса. Вітаўту, пераапранутаму ў жаночае адзенне, удалося ўцячы з палону. Далей падзеі развіваліся для Ягайлы не лепшым чынам. Вітаўт знайшоў прытулак у немцаў, « и приехоша к нему многи князи и бояре литовъскыи. Он жа нача воеватис помочью немецькою литовскую землю... А великому князю... Ягаилу и Скиригаилу невозможьно вже стаити противу его, занже бо у него сила велика собралася. Тогда князь велики Ягаило перезвав его со немецъ и даль ему Луческь со всею Волыньскою землею, а в Литовъской земли — отчину его». У цэлым «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» уяўляе сабой некалькі гістарычных апавяданняў пра самыя розныя падзеі. Услед за апісаннем барацьбы паміж Ягайлам і Кейстутам згадваецца каранацыя ў Кракаве князя Ягайлы, бітва літоўскіх князёў са смаленскімі пад Мсціславам, жаніцьба маскоўскага князя Васіля Дзімітравіча на дачцы Вітаўта, загадкавая смерць у Кіеве князя Скіргайлы. Галоўным героем 2-й часткі «Летапісца...» становіцца Вітаўт. У 1392 г. Ягайла (кароль Полыдчы пасля жаніцьбы на каралеве Ядзвізе) аддаў стрыечнаму брату вярхоўную ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім. Вітаўт робіць рашучыя захады па ўмацаванню княства, пашырэнню яго тэрыторыі. Трэцяя, заключная частка летапісу — невялічкая аповесць пра Падолле, з якім аказаўся паяднаным лёс чатырох сыноў Карыята Гедымінавіча. У канцы XIV ст. гэта ўкраінская зямля была далучана да ВКЛ князем Вітаўтам. Мастацкія асаблівасці «Пахвалы Вітаўту»«Пахвала вялікаму князю Вітаўту» з'яўляецца часткай Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. Адзін з першых твораў беларускай свецкай панегірычнай літаратуры. Змест твора складае не апавяданне пра пэўныя гістарычныя падзеі, а ўслаўленне дзяржаўнай мудрасці, мужнасці, усемагутнасці Вітаўта. «Яко же бы мощно кому испытати высота небесная и глубина морская, то ж бы мощно исповедати силу и храбрость того славного господаря», — усхвалявана піша невядомы аўтар. У творы гаворыцца пра вялікі міжнародны аўтарытэт князя, пра яго ўплыў на іншыя еўрапей-скія краіны. Напісана «Пахвала...» ўрачыста-ўзнёслым стылем. Ужываюцца кніжныя выразы і звароты. Кароткі змест «Хронікі Быхаўца»:У пачатку твора змешчана крыху змененая легендарная гісторыя Літвы, запазычаная з «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», сэнс якой — у паходжанні літоўцаў ад рымскага патрыцыя Палемона. Цікавасць у гэтай частцы выклікае апісанне сапраўдных гістарычных падзей, звязаных з першапачатковым этапам станаўлення Вялікага княства Літоўскага, з дзейнасцю першага вялікага князя новай дзяржавы Міндоўга і яго сына Войшалка. Аповесць пра літоўскіх князёў узята з Галіцка-Валынскага летапісу. Аўтар паказвае жорсткасць Міндоўга, што стала прычынай яго гвалтоўнай смерці: «И начал збивати братию свою и сыновцы свои, а другии выгнал из земли и начал княжити во всей земли Литовской один, и начал гордити велми». Войшалк з дапамогай беларускіх дружын вярнуўся на велікакняжы пасад у Літве. Як і бацька, быў па-здрадніцку забіты. У другой частцы «Хронікі Быхаўца» ўзнаўляецца гісторыя Літоўска-Беларускай дзяржавы часоў Альгерда і Вітаўта, таксама ўзятая з папярэдніх летапісных зводаў. Пры апісанні падзей канца XV — пачатку XVI ст., асноўны змест якіх — барацьба з крымскімі татарамі, невядомы аўтар абапіраўся на асабістыя ўражанні і ўспаміны непасрэдных удзельнікаў, напрыклад, бітвы пад Клецкам у 1506 г. і г. д. Цікавасць выклікаюць старонкі, прысвечаныя паказу Грунвальдскай бітвы. У параўнанні з іншымі летапіснымі крыніцамі, гэта самае разгорнутае апісанне падзей 1410 г. З'явілася яно ў першай палове XVI ст., аднак грунтуецца на ўспамінах непасрэдных удзельнікаў вялікай бітвы. «...Пачалася вайна караля польскага Уладзіслава Ягайлы і яго брата, вялікага князя літоўскага Вітаўта з прускімі немцам!. I сабралі з абодвух бакоў вялікае войска: кароль Ягайла ўсе сілы Кароны польскае, вялікі князь Вітаўт усе сілы літоўскія і рускія, і шмат ардынскіх татараў, магістр жа прускі таксама сабраў сваё войска з Прусіі і ўсяе Нямеччыны». Затым аўтар «Хронікі...» гаворыць, што Ягайла і Вітаўт доўга шукалі вялікае роўнае поле. Немцы ж, чакаючы «ляхаў з літвою», на полі ля Дуброўна «пачалі капаць ямы і прыкрываць іх зямлёю, каб у іх коні і людзі падалі», чым нарабілі шмат бяды пры падрыхтоўцы войска Ягайлы і Вітаўта да бою. Ход бітвы паказваецца традыцыйна — сцісла і бегла. Лаўры пераможцы аўтар аддае літоўскаму войску. «I той атрад (атрад Ягайлы. — Т. Г.), прыйшоўшы на дапамогу войску літоўскаму, пайшоў з войскам літоўскім, і разбілі на галаву немцаў, і самога магістра, і ўсіх яго комнураў забілі, і безліч немцаў пабілі і ўзялі ў палон» (пераклад на сучасную мову зроблёны В. Чамярыцкім). Падобныя, параўнальна шырокія апісанні нейкіх падзей, называюць летапіснымі аповесцямі. Летапісныя аповесці сустракаюцца не толькі ў летапісах і хроніках, але і ў Бібліі, напрыклад, гісторыя Юдзіф. Дакладна невядома, якім годам заканчвалася «Хроніка Быхаўца». Адзіны рукапісны экзэмпляр твора, які належыў пану А. Быхаўцу (адсюль і назва), згублены ў XIX ст. Тэкст захаваўся дзякуючы публікацыі 1846 г. гісторыка Т. Нарбута, абрываецца ён падзеямі 1506 г. Звесткі пра «Летапіс Аўраамкі»:Складзены ў канцы XV ст. летапісны звод, які ахоплівае падзеі да 1469 г. Узнаўляецца гісторыя Кіеўскай і Маскоўскай Русі, Ноўгарада, часткова Вялікага княства Літоўскага. Летапіс з'явіўся ў Пскове або Ноўгарадзе на аснове больш старажытных рускіх летапісных крыніц. Быў шырока вядомы на тэрыторыі Літоўска-Беларускай дзяржавы. Мастацкія асаблівасці летапісаўУ адрозненне ад твораў царкоўна-рэлігійнай літаратуры летапісы і хронікі пісаліся на старажытнабеларускай мове. Аўтарамі іх былі свецкія і духоўныя асобы, прадстаўнікі розных сацыяльна-культурных колаў тагачаснага грамадства. Таму летапісныя помнікі маюць істотныя адрозненні паводле зместу, ідэйнай накіраванасці, жанрава-стылявых асаблівасцей, спосабаў узнаўлення матэрыялу. Гістарычна дакладныя падзеі, якія звычайна падаваліся праз сціслыя, лаканічныя апісанні у храналагічнай паслядоўнасці, мяжуюцца з паданнямі і легендамі, часта далёкімі ад сапраўднасці. Міфалагізавалася, абрастала легендамі аддаленае ў часе г мінулае. Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв Писатели, по которым есть произведения в сокращении: |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.