Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Вобраз Сымона ў паэме Якуба Коласа "Сымон-Музыка".
  • "Новая Зямля" - энцыклапедыя жыцця беларусскага сялянства ў дарэвалюцыйны час.
  • Паэма Якуба Коласа "Сымон-Музыка".
  • Пейзажная лірыка Якуба Коласа.
  • Вобраз роднага краю, малюнкі беларускай прыроды ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Духоўны свет, маральная высакароднасць Андрэя Лабановіча з трылогіі Якубы Коласа "На ростанях".
  • Інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа "На ростанях".
  • Народ у трылогіі Якуба Коласа "На ростанях".
  • Мастацкія асаблівасці паэмы "БЕЗНАЗОЎНАЕ"
  • Духоўны свет, маральная высакароднасць Андрэя Лабановіча (трылогія Я. Коласа "На ростанях").
  • Народ у трылогii Якуба Коласа "На ростанях". Iдэйна-мастацкая роля вобразау сялян-палешукоу.
  • Карцiны роднай прыроды у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Паказ духоунага багацця працоунага чалавека у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Паэма "Новая зямля"-- мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства у дакастрычнiцкi час. Тыповасць вобразау.
  • Вобраз Лабаноiча у трылогii Я.Коласа "На росстанях". Духоуны свет, маральная высакародносць героя.
  • Асноуныя матывы i вобразы дарэвалюцыйнай лiрыкi Якуба Колоса. Тэма роднага краю у яго паэзii.
  • Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Якуба Коласа "На ростанях".
  • Асноўныя матывы і вобразы дарэвалюцыйнай лірыкі Якуба Коласа.
  • Паэма Якуба Коласа "Новая зямля" - энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дарэвалюцыйны час.
  • Жыццёвая дарога Міхала (паэма Якуба Коласа "Новая зямля").
  • Вобраз дзядзькі Антося ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Незабыўны свет маленства (дзеці ў "Новай зямлі" Якуба Коласа).
  • Карціны прыроды ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Беларускі Музыка-Арфей (па паэме Якуба Коласа "Сымон-Музыка").
  • Духоўны свет, маральная высакароднасць Андрэя Лабановіча (трылогія Якуба Коласа "На ростанях").
  • Сяляне-палешукі і інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа "На ростанях".
  • "Казкі жыцця" людскога... (алегарычныя апавяданні Якуба Коласа).
  • Ёсць важныя дзве часціны, з якіх складаецца жыццё і яго глыбокі сэнс і хараство — чалавек і прырода... Прырода — найцікавейшая кніга, якая разгорнута прад вачыма кож-нага з нас... Чытаць гэту кнігу, умець адгадваць яе мнагалучныя на-пісы — хіба ж гэта не ёсць шчасце?
    Я. Колас

    Паэма «Новая зямля» не выпадкова лічыцца энцыклапедыяй сялянскага жыцця. На яе ста-ронках аўтар па-майстэрску, з веданнем справы апісаў побыт, працу, занятак селяніна, расказаў пра сялянскія будні і святы. А яшчэ гэты твор лічаць энцыклапедыяй беларускай прыроды. Ні ў якім іншым творы так падрабязна і дэталёва не апісаны луг, поле, лес, прычым, у розныя поры шда. Чытаеш паэму і ствараецца ўражанне, што сапраўды пабываў у кожным з апісаных аўтарам куточкаў. Каб даказаць, якое вялікае патрыятыч-на-выхаваўчае значэнне мае паэма, не лішне пры-гадаць аб ёй словы Я. Брыля ў нарысе «Мой род-ны кут...»: «Бачыў я тады — пакуль што адзін раз у жыцці, — як самы просты, ледзь пісьмен-ны чалавек плакаў над кнігай паэзіі. Не забыцца пра той журботны, цьмяны прадвясновы дзень, пра прасвятлелы воблік шэрага рабацягі, які, чы-таючы ўголас, па складах, трымаўся, як дзіця за бацькаву руку, парэпаным пальцам за кожны радок — каб, не дай Бог, не разлучыцца з тым род-ным светам, без якога так натамілася, так збалела яго шчырая душа!»

    «Новая зямля» пачынаецца словамі, якія ідуць з самага сэрца, з самых патаемных куточкаў паэтавай душы:

    Мой родны кут, як ты мне мілы!..
    Забыць цябе не маю сілы!..

    Перад намі разгортваецца цудоўная прыро-да Наднямоння. Вось разам з аўтарам мы пе-раступаем па мосціку «крынічкі вузенькае ложа», бачым дружную чародку дубоў, мала-дых буслікаў, якіх «пачынаюць вабіць далі...». Прырода ў паэме адухоўленая і быццам жыве сваім жыццём, яна выказвае настрой чалаве-ка, пачуцці аўтара. Прырода — месца працы і адпачынку любімых герояў Коласа.

    Паэт вельмі любіў лес, ведаў адметнасць кожнага дрэва паблізу сваёй сядзібы. Таму ў першым раздзеле аўтар апісвае лес і асобныя дрэвы так, што яны быццам стаяць перад на-шымі вачыма, ды мы яшчэ й спрабуем пад-слухаць іх размову:

    Каля пасады лесніковай
    Цягнуўся гожаю падковай
    Стары, высокі лес цяністы.
    Тут верх асіны круглалісты
    Сплятпаўся з хвоямі, з дубамі,
    А елкі хмурымі крыжамі
    Высока ў небе выдзялялісь,
    Таемна з хвоямі шапталісь.

    Вельмі дакладна, яркімі дэталямі паэт ма-люе луг, які шырока раскінуўся па абодва бакі Нёмана. Чытаючы радкі, прысвечаныя лугу, я ўяўляю сябе сярод мурожных траў, адчу-ваю пахі сонца, травы, лёгкія павевы цёплага ветрыку:

    Эх, луг шырокі!
    Як жывы ты,
    Праменнем сонейка заліты,
    Увесь стаіш перад вачыма...

    Я. Колас любіў і навальніцу, тую, што бы-вае на Беларусі, у якой «чуецца моц і прас-тор». Любіў сенакосную пару, калі і самому можна пазавіхацца з касою. Паэт упэўнены, што ва ўсім свеце няма рэчкі, прыгажэйшай за яго родны Нёман. Я. Коласа радуе і адвеч-ная прырода, і тая, да якой дакранулася рука чалавека-стваральніка. Калі паэт бачьіць неса-браны ўраджай, няскошаныя лугі, то яму ста-новіцца сумна: дзе ж гаспадар, чаму не прый-шоў сабраць дары, якія паднесла яму прырода? I наадварот, на душы ў паэта радасна і весела, калі ў пару сабраны ўвесь ураджай.

    Ды хіба можна прыгадаць усе радкі, пры-свечаныя Коласам прыродзе? Зразумела, нельга. Ды й гэта не абавязкова. Галоўнае — зрабіць правільную выснову. Якуб Колас пакінуў нам, сваім нашчадкам, запавет: любіць і ахоўваць прыроду, разумна выкарыстоўваць яе багацці, ствараць вакол сябе прыгожае, захапляцца дзіўным хараством, што знаходзіцца вакол нас, але якое мы не заўжды ўмеем заўважыць і ацаніць.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.