|
Сочинение по белорусской литературе:[an error occurred while processing the directive]Аповесць І. Навуменкі “Падлетак”
уваходзіць у склад трылогіі. У ей народны пісьменнік Беларусі
апавядае пра жыццё, сталенне, развіццё асобы звычайнага местачковага
хлопца Васіля Войціка. Галоўны герой паказаны аўтарам ва ўмовах
нялёгкага перадваеннаго жыцця, потым у драматычных, нават трагічных
абставінах вайны. Іван Навуменка наследуе унутраны свет героя,
псіхалагічна переканаўча раскрывае паэзію пачуццяў, праўду душэўных
перажыванняў. У той жа час мы знаходзім у лірычнай прозе выразнасць
і глыбіню канкрэтна-рэалістычных малюнкаў, па-мастацку дасканала
выпісаныпартрэт, апісанне прыроды. Вось адно з такіх апісанняў. Сустрэчы з грыбным лесам Васіль чакае як свята. Цяпер Васіль ходзіць у лес не па чыгунцы, а шырокім пыльным шляхам і ў лес заварочвае на паўдарозе, паміж Шкрабавай і Кротавай будкамі. Бо і ў гэтым лесе, які местачкоўцы звычайна абмінаюць, Васіль знаходзіць не толькі сыраешкі, але і баравікі. Аднойчы пад дубамі, якімі лес пачынаецца, на роўным голым месцы ён зрэзаў сем вялікіх цвёрдых, як капыты, баравікоў. Можа, гэта блага, але мясціны, дзе знайшоў калі-небудзь баравік, Васіль ніколі не мінае. Заядлыя грыбнікі рвуцца наперад, на прастор верасоў, маладых сасоннікаў, а ён тупае то ў грабняку, то па зарослай кустамі палянцы, дзе яму аднойчы добра пашанцавала. Вядома, першыя грыбы, якія бачны ўсім, не трапляюць у Васілёў кошык. Іх выхопліваюць тыя, хто бяжыць па лесе яшчэ на самым золку. |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.