|
Сочинение по белорусской литературе:[an error occurred while processing the directive]Змрочная i суровая заходне-беларуская рэчаiснасць, мужная барацьба беларускага народа супраць прыгнятальнiку вызначыла змест танкаускай паэзii да 1939г. М.Т. успамiнае, што яго творчасць з самага пачатку развiвалася i натхiлялася у першую чаргу заходнебеларускiм жыццем. У давераснёускай творчасцi паэт алюстроувае жыцце працоуных Заходняй Беларусi: беззямелле, эканамiчны i нацiяны уцiск. У вершах давераснай лiрiкi М. Т. праходзiць адна тэма — тэма вызвалення народа i роднага краю. Верш "Спатканне” (1936) ён лiчыць бiяграфiчным; верш расказвае пра сустрэчу бацькi з сынам, якi сядзiць у турме. Бацька прыходзiць у турму на спатканне з сынам. У першыя хвiлiны сустрэчы размова сына з бацькам пра розныя пытаннi сялянскага жыцця. Адчуушы падтрымку i спагаду бацькi сын горача гаварыць пра заутрашнi дзень свайго народа, выказвае веру у яго перамогу. У апошнiх радках верша паэт падкрэслiвае адзiнства думак i iмкненняу бацькi i сына. Верш "Песня Кулiкоу". Кулiкi — героi дзiцячых баек, прадвеснiкi радасцi i шчасця. Верш складаецца з трох частак. У экспазiцыi iдзе расказ пра сялянскае жыцце. Пейзажнымi малюнкамi снежнай завiрухi аутар паказвае прыгнечанасць i змрочнасць сялянскага жыцця. У асноунай частцы пад завыванне завiрухi селянiн гутарыць з госцем (зачытаць). У словах гаспадара хаты адчуваецца глыбокае хваляванне за будучыню народа, за лёс дзяцей. Увёушы у верш вобраз светлавалосага хлапчука (зачытаць) i вобраз абяздоленнай мацi, што спявае песню-калыханку (зачытаць), паэт стварыу карцiну цяжкага жыцця чалавека пад прыгнётам. |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.